Акварэлi польскага мастака вярнулiся на радзiму
Сяргей ЧЫГРЫН
У Слонiмскiм раённым краязнаўчым музеi адбылася ўрачыстасць з нагоды перадачы 29 карцiн польскага мастака Сергiюша Грудкоўскага.
Гэтыя карцiны, намаляваныя акварэллю, мастак перадаў у Слонiм невыпадкова. Усе яны прысвечаны Слонiму i ваколiцам былога Слонiмскага павета. Намаляваў iх Грудкоўскi тады, калi жыў у горадзе над Шчарай — з 1920 года. Яны ў гады вайны знаходзiлiся ў Варшаве ў мастацкiм музеi. Пасля вайны iх вярнулi мастаку як уласнiку. I вось праз 67 гадоў акварэлi знайшлi пастаянную прапiску ў Слонiме. Перадача акварэляў Сергiюша Грудкоўскага, якому ўжо 91 год i якi жыве ў Варшаве, адбылася дзякуючы саветнiку пасольства Рэспублiкi Беларусь у Польшчы Тадэвушу Стружэцкаму. Акцыю перадачы акварэляў музею распачаў Тадэвуш Стружэцкi, якi, у прыватнасцi, сказаў: «Мне вельмi прыемна пабываць у Слонiме, якi мы ўсе любiм i багатай гiсторыяй якога ганарымся. Слонiмшчына дала свету шмат таленавiтых людзей, якiя ўносiлi i ўносяць уклад не толькi ў развiццё беларускай, але i сусветнай культуры. Адным з такiх людзей з’яўляецца Сергiюш Грудкоўскi». Са словамi падзякi мастаку Сергiюшу Грудкоўскаму выступiлi намеснiк старшынi Слонiмскага райвыканкама Анатоль Цярэнiн, загадчыца ўпраўлення культуры райвыканкама Святлана Раманюк i супрацоўнiца музея Iрына Шпыркова. Яны перадалi для мастака слонiмскiя сувенiры. Пасля ўрачыстай часткi акцыi ўсе прысутныя пазнаёмiлiся з выставай. На iх адлюстраваны даваенныя вулiцы Слонiма, Шчара, канал Агiнскага, дом Касцюшкi ў Мерачоўшчыне, вясковыя краявiды.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Слонiмскiм раённым краязнаўчым музеi адбылася ўрачыстасць з нагоды перадачы 29 карцiн польскага мастака Сергiюша Грудкоўскага
|
|