21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«У кожнага свая дарога...»

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Анатоль МЯСНIКОЎ

40 дзён назад пайшоў з жыцця вядомы беларускi паэт, былы супрацоўнiк «Звязды» Пятро ПРЫХОДЗЬКА

Гэты верш ён закончыў напрыканцы лiстапада 2003 года, а першыя радкi яго стварыў яшчэ ў лiпенi 2002-га. Пятро Фёдаравiч так рабiў вельмi часта: занатоўваў некалькi радкоў-эскiзаў, каб потым вярнуцца да iх: паглыбiць, удасканалiць, пашырыць...

У кожнага свая дарога

I свой напрамак у жыццi.

Але адна вяха ад Бога

Ўсiм значыць шлях, якiм iсцi...

Мiнуць, праляцяць хуткакрылай птушкай яшчэ тры гады. Апошняй лiстападаўскай ноччу 2006-га Пятро Фёдаравiч Прыходзька пакiне гэты Свет i пойдзе ў Вечнасць. А тады, нiбы прадчуваючы заканчэнне свайго зямнога шляху, у тым жа вершы «Вехi на жыццёвых шляхах», Паэт напiсаў:

Хай над грудком напiшуць годы,

Што твой тут спачывае прах

I ты спынiўся назаўсёды, —

Жыццё ж працягвае твой шлях!

У беларускай лiтаратуры няшмат творцаў, паэтычны цi празаiчны шлях якiх вымяраецца такiм адрэзкам часу, — роўна 70 (!) гадоў. Сем дзесяцiгоддзяў служыў Пятро Фёдаравiч паэтычнай Музе, славячы перш за ўсё стваральную працу, справы, здзяйсненнi, мары i памкненнi землякоў-беларусаў. А для гэтага

Зацяць у сэрцы трэба нервы,

Каб вырвацца з такой глушы,

Дзе засланяе подых цемры

Прастор для вольнае душы.

Не зарастуць дарогi ў свеце,

Якiмi мы прайшлi ў баях.

Хай толькi лiсце з дрэваў вецер

Павольна сцеле нам на шлях.

Памолiмся перад зямлёю,

Дзе прадзед свой араў загон,

Што вечна будзем разам з ёю

З маленства да апошнiх дзён.

Пачыналася ж усё куды больш празаiчна, прыземлена, чым знайшло потым адлюстраванне ў паэтычных радках. Ужо ў 16-гадовым узросце Пятро Прыходзька пачаў самастойны працоўны шлях у ...апараце Хоцiмскага райкама камсамола на пасадзе кiраўнiка спраў раённай камсамольскай арганiзацыi. Тады ж, у 1936-м, назiральны i не па гадах сур’ёзны юнак i напiсаў свой першы ў жыццi верш, якi неўзабаве апублiкавала на сваiх старонках раённая газета «Калгасная звязда». У наступным годзе творы хоцiмскага камсамольца змясцiла i «Чырвоная змена»...

— Пiсаў я шмат, ды не ўсё падабалася нават мне самому, — расказваў мне потым Пятро Фёдаравiч. — Адчуваў, што i адукацыi малавата, ды i з рыфмамi быў не ў ладах. Разумеў: трэба вучыцца, вучыцца i вучыцца...

Патрабаванням i законам творчасцi больш-менш вучылi ў тагачаснай Магiлёўскай газетнай партыйнай школе, куды з камсамольскай пуцёўкай-рэкамендацыяй i быў прыняты юны Пятро. Ён скончыў яе ў 1939-м (у няпоўныя 19 гадоў), быў размеркаваны на працу адказным сакратаром усё той жа «Калгаснай звязды», аднак праз месяц-другi зноў сеў за навучальную лаўку — на гэты раз у Камунiстычным iнстытуце журналiстыкi iмя Кiрава ў Мiнску.

Вялiкую Айчынную вайну Пятро Прыходзька прайшоў усю — з першага дня i да апошняга. Верш «Позiрк у будучыню», напiсаны ўжо ў 2003-м, ён адрасаваў найперш сабе:

Ты не скрывiў нiдзе з тае дарогi,

Што праз агонь i дым цябе вяла.

Ты марыў, каб у сцягу Перамогi

Часцiнка i твайго была святла.

Ты не iмкнуўся да высокай славы,

Ўступаючы байцом у мужны строй,

Узняўшыся

з дняпроўскай пераправы,

За Беларусь сваю iшоў у бой...

Быў Бранскi фронт i Курская дуга — самыя пякельныя месцы першага ваенна-вогненнага года. Страты дзесяткаў баявых сяброў, горыч адступленняў i неўтаймоўная радасць атак... Былi цяжкiя, такiя ж кровапралiтныя баi за вызваленне роднай Беларусi, Украiны, Польшчы; за авалодванне Берлiнам i Прагай... Яны давалi дваццацiпяцiгадоваму афiцэру Пятру Прыходзьку жыццёвую мудрасць, разважлiвасць, памяркоўнасць, павагу не толькi да жыццяў падначаленых, але i да Жыцця ўвогуле. А яшчэ — не па гадах багаты вопыт, сотнi, калi не тысячы сюжэтаў для будучых мастацкiх твораў.

...Калi мужным воiнам мусiў

Ты iсцi па зямлi ўсёй у шлях,

Пазнавалi, што ты з Беларусi,

Па гамонцы тваёй, па вачах.

Ты замежным

не ўкленчваў парогам

На прасторах далёкiх краёў.

Толькi тым аддаваўся дарогам,

Што вяртаюць з чужыны дамоў.

Табе мова твая з паднябесся

Свецiць зоркамi свету ўсяго,

Назаўжды стане добраю песня,

Што пяеш ты для краю свайго!

Аб змесце, тэматычнай скiраванасцi творчасцi Пятра Прыходзькi самi за сябе гавораць назвы ягоных паэтычных зборнiкаў: «Голас сэрца», «Салдаты мiру», «Ранак над Эльбай», «Пасля развiтання», «Цёплы каравай», «Вiшнёвы агонь», «Сонца раней узышло», «Калiнавыя зоры», «Няздадзеныя вышынi», «На пераправе», «Лiрыка», «Плацдарм», «Лiсты з паходаў», «Вячэрняя паверка», «Парог памяцi», «Апаленыя вёрсты», «Споведзь любвi», «Любоў без ростанi»...

Асаблiвая старонка ў ягонай творчасцi — вершы-пасвячэннi. Любiў (i ўмеў!) Пятро Фёдаравiч звярнуцца да канкрэтнага чалавека не толькi з вершаваным радком, але i з роздумам-развагай аб жыццi-быццi. Гэтыя вершы-пасвячэннi ён адрасоўваў сябрам — пiсьменнiкам i паэтам: Аркадзю Куляшову, Васiлю Быкаву, Аляксею Пысiну, Мiхасю Стральцову, Аляксею Русецкаму, Нiне Мацяш, Паўлюку Пранузе; прысвячаў землякам з Хоцiмшчыны; памяцi незабыўнай жонкi Валянцiны Якаўлеўны... Яны, як i ўсе iншыя ягоныя творы, — высокамастацкiя, грунтоўныя, глыбокiя, змястоўныя i асэнсаваныя.

Бывае розная любоў, —

Ды ёсць адна для ўсiх святая,

Якой не трэба многа слоў, —

Але яна ў душы не тае.

У ёй злiлося мноства мар,

Пачуццяў i перажыванняў.

Ты быў зямлi сваёй пясняр,

Яе пакутаў i жаданняў.

Вышэй узнiмем крыж святы,

I хай ярчэй зара заззяе!

З такiмi воямi, як ты,

Радзiма ростане не знае,

— напiсаў паэт пра Васiля Уладзiмiравiча Быкава.

Адзiн са сваiх твораў Пятро Прыходзька прысвяцiў i мне: пад уражаннем ад апублiкаванага на старонках роднай яму «Звязды» (у нашай газеце ён працаваў у 1956—1957 гадах) майго гiстарычнага эсэ пра Iгната Дамейку паэт напiсаў верш «Сваё месца ў свеце», дзе паэтычнымi сродкамi раскрыў ролю i значэнне гэтай Асобы ў гiсторыi нашай Бацькаўшчыны.

«Напiсанае застаецца...» — сказаў у свой час слынны беларускi асветнiк i першадрукар. Гэта — i пра творы Паэта з вялiкай лiтары Пятра Фёдаравiча Прыходзькi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
40 дзён назад пайшоў з жыцця вядомы беларускi паэт, былы супрацоўнiк «Звязды» Пятро ПРЫХОДЗЬКА
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика