Прыемны дадатак
Надзея НIКАЛАЕВА
Працоўны сшытак па кiтайскай мове падрыхтаваны ў выдавецтве «Вышэйшая школа» ў дадатак да падручнiка па кiтайскай мове для першакласнiкаў.
Аўтарамi працоўнага сшытка сталi выкладчыкi i выпускнiкi Мiнскага дзяржаўнага лiнгвiстычнага ўнiверсiтэта, якiя праходзiлi стажыроўку ў Кiтаi. З дапамогай новага вучэбнага дапаможнiка першакласнiкi змогуць прадоўжыць захапляльную вандроўку ў свет кiтайскай мовы i культуры. Акрамя таго ў выдавецтве «Вышэйшая школа» зараз працягваецца праца над гукавым дапаможнiкам для першакласнiкаў, што вывучаюць кiтайскую мову, а таксама над метадычна-дыдактычным дапаможнiкам для iх настаўнiкаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працоўны сшытак па кiтайскай мове падрыхтаваны ў выдавецтве «Вышэйшая школа» ў дадатак да падручнiка па кiтайскай мове для першакласнiкаў |
|