Стыпендыi — лепшым
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сваiм распараджэннем зацвердзiў рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў i студэнтаў. Агульная сума фiнансавай падтрымкi — каля Br182 млн.
Аляксандр Лукашэнка назначыў 97 стыпендый Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь лепшым студэнтам дзяржаўных вышэйшых навучальных устаноў i Беларускага гандлёва-эканамiчнага ўнiверсiтэта спажывецкай кааперацыi. Назначаны штомесячныя стыпендыi 5 пераможцам мiжнародных прадметных алiмпiяд. Грашовымi прэмiямi з уручэннем нагруднага знака «Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў i студэнтаў» узнагароджаны 15 пераможцаў мiжнародных прадметных алiмпiяд, 2 пераможцы IV Мiжнароднай алiмпiяды экалагiчных праектаў i пераможца тэлевiзiйнай гуманiтарнай алiмпiяды «Разумнiкi i разумнiцы». Грашовымi прэмiямi таксама адзначаны 45 пераможцаў ХVII Рэспублiканскага конкурсу навуковых бiёлага-экалагiчных работ i 78 пераможцаў рэспублiканскiх конкурсаў прафесiйнага майстэрства i IV рэспублiканскага фестывалю дэкаратыўна-прыкладной творчасцi «Беларускi вянок». Прыняцце распараджэння з’яўляецца сведчаннем адраснай, мэтанакiраванай падтрымкi кiраўнiком дзяржавы маладых талентаў i развiцця здольнасцяў таленавiтых маладых людзей, падкрэслiлi ў прэс-службе Прэзiдэнта. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сваiм распараджэннем зацвердзiў рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па сацыяльнай п |
|