Прэзiдэнцкi фонд шукае юныя таленты
Надзея НIКАЛАЕВА
Заключны этап VIII Рэспублiканскага мастацкага конкурсу праходзiць гэтымi днямi на базе мiнскай гiмназii-каледжа мастацтваў iмя I. Ахрэмчыка.
У ролi арганiзатараў конкурсу выступаюць мiнiстэрствы культуры, адукацыi, спецыяльны фонд Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi, а таксама Беларускi дзяржаўны iнстытут па праблемах культуры. Конкурс праводзiцца ў трох намiнацыях («Жывапiс», «Скульптура» i «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва»), а пераможцы вызначаюцца ў трох узроставых групах: у першай групе канкурыруюць памiж сабой дзецi да 12 гадоў, у другую групу ўваходзяць падлеткi ва ўзросце ад 13 да 16 гадоў, а ў трэцюю — маладыя людзi ва ўзросце ад 17 да 20 гадоў. Праграма конкурсу ўключае наведванне канкурсантамi майстэрняў вядомых беларускiх мастакоў, а таксама выстаў выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Пераможцы мастацкага конкурсу будуць рэкамендаваныя на прысуджэнне прэмiй спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заключны этап VIII Рэспублiканскага мастацкага конкурсу праходзiць гэтымi днямi на базе мiнскай гiмназii-каледжа мастацтваў iмя I. Ахрэмчыка |
|