«Камп’ютар. Адукацыя. Iнтэрнэт»
Надзея НIКАЛАЕВА
Конкурсы II рэспублiканскi конкурс «Камп’ютар. Адукацыя. Iнтэрнэт» стартаваў у Беларусi 1 студзеня.Асноўная мэта, якую ставяць перад сабой арганiзатары конкурсу, — гэта выяўленне найбольш цiкавых i змястоўных iнфармацыйных рэсурсаў i стымуляванне дзейнасцi навучальных устаноў да распрацоўкi i ўкаранення iнфармацыйна-камунiкацыйных тэхналогiй. Пераможцы будуць вызначацца ў наступных намiнацыях: адукацыйны WЕB-сайт; электронныя сродкi навучання агульнаадукацыйнага накiрунку (камп’ютарная праграма для навучання, кантролю ведаў, мадэлiравання i г.д. з дакладна прапiсаным педагагiчным сцэнарыем); электронны сродак навучання прафесiйнага накiрунку; iнструментальны сродак цi прэзентацыя. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца педагагiчныя работнiкi i навучэнцы агульнаадукацыйных, прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў i ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыi. Конкурс будзе праходзiць у два этапы. Першы этап — завочны (абласны i мiнскi гарадскi). Прыём праектаў на першы этап ажыццяўляецца з 1 студзеня па 1 сакавiка 2007 года. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца праекты, якiя прадстаўляюць сабой завершаныя iнфармацыйныя рэсурсы, якiя адпавядаюць мэтам i задачам конкурсу. Усе электронныя сродкi навучання павiнны прадстаўляць сабой камп’ютарныя праграмы вучэбнага прызначэння для выкарыстання iх у адукацыйным працэсе па адной з вучэбных дысцыплiн. Адукацыйны WЕB-сайт размяшчаецца аўтарамi ў Iнтэрнэце, а ў заяўцы на ўдзел у конкурсе ўказваецца яго электронны адрас. Другi этап будзе праходзiць вочна. Пераможцы II рэспублiканскага конкурсу стануць вядомыя ўжо ў красавiку.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
II рэспублiканскi конкурс «Камп’ютар. Адукацыя. Iнтэрнэт» стартаваў у Беларусi 1 студзеня |
|