Алiмпiяда — выдатны шанц для абiтурыентаў
Надзея НIКАЛАЕВА
У днi зiмовых школьных канiкулаў у Беларусi праходзiць абласны тур рэспублiканскiх алiмпiяд па 16 вучэбных дысцыплiнах.
У Мiнiстэрстве адукацыi з задавальненнем канстатуюць рост сярод удзельнiкаў абласнога тура прадметных алiмпiяд колькасцi навучэнцаў сельскiх школ, што сведчыць, у першую чаргу, аб паступовым выраўноўваннi ўзроўню ведаў гарадскiх i сельскiх школьнiкаў. Трэба зазначыць, што алiмпiядны рух з’яўляецца самым масавым i папулярным iнтэлектуальным рухам на Беларусi, якi прыцягвае штогод дзесяткi тысяч школьнiкаў, навучэнцаў прафесiйна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў. Удзел у першым туры алiмпiяды (на ўзроўнi сваёй навучальнай установы) могуць узяць усе жадаючыя без выключэння. Дарэчы, для патэнцыяльных абiтурыентаў 2007 года перамога на рэспублiканскай алiмпiядзе аўтаматычна адчыняе дзверы ў ВНУ. А пераможцы абласнога тура рэспублiканскай алiмпiяды (уладальнiкi дыплома I ступенi) забяспечваюць сабе пры паступленнi вышэйшы бал па адпаведнаму прадмету ўступнага iспыту.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У днi зiмовых школьных канiкулаў у Беларусi праходзiць абласны тур рэспублiканскiх алiмпiяд па 16 вучэбных дысцыплiнах |
|