Сацыяльнае сіроцтва змяншаецца
Надзея НIКАЛАЕВА
Абсалютная большасць выхаванцаў iнтэрнатных устаноў задаволеныя ўмовамi пражывання i выхавання
Нягледзячы на вiдавочна спрошчаны парадак нацыянальнага ўсынаўлення, колькасць дзяцей, якiя перадаюцца на найбольш прыярытэтную форму сямейнага ўладкавання, у Беларусi не толькi не расце, а, наадварот, заўважна змяншаецца. Аб гэтым паведамiў на калегii, прысвечанай арганiзацыi работы з дзецьмi, якiм патрабуецца дзяржаўная абарона, начальнiк упраўлення сацыяльнай i выхаваўчай работы Мiнiстэрства адукацыi нашай краiны Георгiй Бутрым. Так, калi ў 2005 годзе грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь было ўсыноўлена 368 дзяцей, то за 9 месяцаў 2006 года — 224 дзiцяцi, што на 16 працэнтаў менш за аналагiчны перыяд папярэдняга года (267 дзяцей).
За 10 месяцаў 2006 года ў дзiцячых прытулках часова выхоўвалiся 7 694 дзiцяцi. 5 426 дзяцей (або 71 працэнт) за гэты час пакiнулi прытулкi: 3 424 дзiцяцi вярнулiся ў родныя сем’i, што складае 63 працэнты ад агульнай колькасцi, на выхоўванне ў замяшчальную сям’ю былi ўладкаваныя 1093 дзiцяцi, або 20 працэнтаў, i ў iнтэрнатныя ўстановы аформленыя 794 дзiцяцi (15 працэнтаў). Напаўняльнасць дзiцячых сацыяльных прытулкаў вагалася па рэгiёнах ад 68 працэнтаў (у Магiлёўскай вобласцi) да 92 працэнтаў (у Гродзенскай вобласцi). За 10 месяцаў сацыяльна-педагагiчную i псiхолага-педагагiчную дапамогу атрымалi ў сацыяльна-педагагiчных цэнтрах 50 788 дзяцей, 26 330 бацькоў i 36 478 педагогаў. У iндывiдуальным парадку па дапамогу ў сацыяльна-педагагiчныя цэнтры звярнулася больш за 13 тысяч дзяцей i амаль 18 тысяч бацькоў. У мэтах павышэння адказнасцi бацькоў за выхаванне сваiх дзяцей i прафiлактыцы сацыяльнага сiроцтва са жнiўня 2005 года бацькi абавязаны кампенсаваць дзяржаве выдаткi на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэннi. Аднак у рэальным жыццi кампенсацыя выдаткаў з’яўляецца вельмi праблематычнай. Для прыкладу, у Мiнскай вобласцi ў адносiнах да 3794 бацькоў органамi i ўстановамi адукацыi ў суды былi пададзены iскi. Але толькi 35 працэнтаў бацькоў, абавязаных пакрываць выдаткi на ўтрыманне сваiх дзяцей, вяртаюць дзяржаве гэтыя сродкi. Як правiла, у «гора-бацькоў» адсутнiчаюць i пастаяннае месца жыхарства, i работа, i даходы, i маёмасць. З 2864 непрацуючых бацькоў, накiраваных на Мiншчыне судамi ў органы дзяржаўнай службы занятасцi для працаўладкавання, праiгнаравалi гэта рашэнне 90 (!) працэнтаў. Звярнулiся ў службы занятасцi толькi 302 грамадзянiны, а працаўладкаваныя былi 115 чалавек. Такiм чынам, запазычанасць дзяржаве па пакрыццю выдаткаў на ўтрыманне дзяцей з кожным месяцам працягвае расцi i на сёння перавысiла ўжо 5 млрд 150 млн рублёў. У Мiнскай вобласцi за ўхiленне ад пакрыцця выдаткаў на ўтрыманне дзяцей на бацькоў было ўзбуджана 198 крымiнальных спраў. Па распараджэнню Мiн- адукацыi ад 18 верасня 2006 года на працягу трох месяцаў упраўленнямi адукацыi аблвыканкамаў i Камiтэтам па адукацыi Мiнгарвыканкама ажыццяўлялася праверка маральна-псiхалагiчнага клiмату ва ўсiх установах iнтэрнатнага тыпу. Даныя анкетавання, тэсцiравання, назiранняў i размоў з выхаванцамi сведчаць, што ад 83 да 93 працэнтаў дзяцей, ахопленых даследаваннямi, задаволеныя ўмовамi пражывання, метадамi выхавання, а таксама станам маральна-псiхалагiчнага клiмату ў iнтэрнатах. Аднак, як канстатаваў Георгiй Бутрым, у асобных выпадках выхаванцы дзiцячых дамоў i школ-iнтэрнатаў у ананiмных анкетах указвалi на наяўнасць фактаў жорсткiх адносiнаў i псiхалагiчнага цiску на iх з боку дзяцей старэйшага ўзросту. Мелi месца i выпадкi самавольных адлучак са школ-iнтэрнатаў. Так, напрыклад, у Пiнскай школе-iнтэрнаце на працягу навучальнага года самавольна пакiдалi школу 12 выхаванцаў. У адносiнах да 2 выхаванцаў узбуджана крымiнальная справа па факту хулiганскiх дзеянняў у адносiнах да выхаванак школы-iнтэрната. I 2 выхаванцы былi накiраваны на навучанне ў спецыяльную вучэбна-выхаваўчую ўстанову. Як станоўчую тэндэнцыю Георгiй Бутрым адзначыў рост колькасцi выпускнiкоў школ-iнтэрнатаў, якiя працягваюць навучанне ў сярэднiх спецыяльных i вышэйшых навучальных установах. На працягу 8 апошнiх гадоў колькасць дзяцей-сiрот i дзяцей, што засталiся без апекi бацькоў, якiя навучаюцца ў ССНУ i ВНУ, павялiчылася ў 3,2 раза i складае зараз каля 4 тысяч чалавек. Органамi кiравання i ўстановамi адукацыi актывiзавалася работа па постiнтэрнатнай адаптацыi выхаванцаў i далейшаму iх уладкаванню ў самастойным жыццi. Шмат увагi стала надавацца рэалiзацыi правоў дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, на атрыманне сацыяльнага жылля. У Мiнскай вобласцi, напрыклад, у аддзелах адукацыi пастаўлены на ўлiк на паляпшэнне жыллёвых умоў 1822 сiраты i дзiцяцi, якiя засталiся без бацькоўскай апекi, а ў Магiлёўскай вобласцi — 364 дзiцяцi...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абсалютная большасць выхаванцаў iнтэрнатных устаноў задаволеныя ўмовамi пражывання i выхавання |
|