Трэнажоры ад БРСМ
Iна АРЭХАВА
На Новы год сталiчнай школе-iнтэрнату для дзяцей-сiрот № 7 прадстаўнiкi пярвiчных арганiзацый БРСМ рэспублiканскiх органаў дзяржкiравання перадалi велатрэнажоры i спартыўнае абсталяванне (мячы, батуты).
Актыўны ўдзел у акцыi ўзялi работнiкi ААБ «Беларусбанк», Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання, Мiнiстэрства энергетыкi, Мiнiстэрства фiнансаў, Беларускай чыгункi. Збор падарункаў для выхаванцаў падшэфнай школы ўжо стаў традыцыйным для сталiчных «пярвiчак». Раней дзецi атрымалi канцтавары, кнiгi, цацкi, вiдэатэку мультыплiкацыйных i мастацкiх фiльмаў, тэлевiзар, музычны цэнтр, DVD-плэер i дыскi, лiчбавы фотаапарат, прынтар. Iнiцыятыву пярвiчных арганiзацый БРСМ мiнiстэрстваў i ведамстваў падтрымала i несаюзная моладзь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Новы год сталiчнай школе-iнтэрнату для дзяцей-сiрот № 7 прадстаўнiкi пярвiчных арганiзацый БРСМ рэспублiканскiх органаў дзяржкiравання перадалi вел |
|