Зямля, што падарыла мне жыццё
Любоў, ласка, павага, клопат, чысцiня, незалежнасць — як шмат можна знайсцi прыметнiкаў для апiсання маёй Радзiмы, але нават калi гэты спiс будзе бясконцым, гэтага ўсё роўна будзе мала для апiсання маёй Беларусi. Беларусь — мая Радзiма! Краiна, землi якой заўсёды былi вольныя i незалежныя. Нiкому не ўдавалася заваяваць i дабiцца поўнага знiшчэння беларускага народа i беларускiх зямель, i нiколi не ўдасца. Не ўдасца таму, што дух беларускага народа моцны i непарушны.
Мы запомнiлi назаўсёды iмё-ны тых, хто загiнуў, абараняючы нашу Радзiму, хто аддаў жыццё за яе будучае, за незалежнае будучае сваiх дзяцей. Аддалi жыццi не дарэмна! Цяпер жыве беларускi народ у краiне, якой па праву можна ганарыцца. У краiне, дзе няма абмежаванняў, дзе пануе мiр i пакой, дзе людзi могуць спакойна класцiся спаць, ведаючы, што заўтра iх разбудзiць званок будзiльнiка, а не грукат, выбухi снарадаў i аўтаматныя стрэлы. Менавiта стабiльнасць дазваляе не хвалявацца за заўтрашнi дзень. Нельга сказаць, што ў нашай краiне ўсё добра i бездакорна. Але ж Беларусь — гэта краiна, у якой працэсы развiваюцца, у гэтай краiны ўсё яшчэ наперадзе. Мы можам паказаць прыклад iншым, прыклад таго ўзроўню развiцця, якога ўсе мы дабiлiся за такi кароткi час iснавання нашай краiны. Бо лiтаральна за апошнi час у наша жыццё ўвайшло так многа ўдасканаленняў i новаўвядзенняў. Колькi ўсяго было пабудавана ў Беларусi, як шмат новых праектаў, колькi ўсяго нам яшчэ належыць убачыць! I менавiта гэта радуе, значыць, жыве Беларусь i жыве ў ёй народ! Але нельга ўвесь час гаварыць толькi аб матэрыяльных каштоўнасцях Беларусi. Азiрнiцеся! Вакол нас неапiсальная прыгажосць прыроды. Цянiстыя лясы, зялёныя палi, сiнiя азёры — i ўсё гэта Беларусь. Кожны горад у Беларусi — гэта неад’емная гiсторыя краiны. Я нарадзiлася i вырасла ў горадзе гiстарычным i прыгожым. Гэты горад — Слуцк. Вельмi шмат пераўтварэнняў адбылося ў ім за апошнi час, ён памаладзеў, у iм з’явiлася столькi энергii, фарбаў. Фасады будынкаў прымушаюць радавацца жыццю. З’явiлася яркасць. Наш горад стаў яшчэ больш вядомым i больш каштоўным з прыходам свята ў яго. Свята заканчэння жнiва «Дажынак». Да гэтай урачыстасцi горад змянiўся, можна сказаць, кардынальна, да непазнавальнасцi, i, канешне, у лепшы бок. Як быццам у яго ўдыхнулi жыццё. Колькi цiкавых i разумных людзей жыве ў нашым горадзе, якiмi можна ганарыцца! Колькi таленавiтых i здольных людзей выхавалi слуцкiя школы! Я вучуся ў школе № 12, на мой погляд, гэта адна з самых лепшых школ. У ёй працуе вельмi шмат настаўнiкаў, якiя могуць быць не толькi настаўнiкамi, але i цудоўнымi псiхолагамi, i проста людзьмi, якiя разумеюць, якiя гатовы падтрымаць у любую цяжкую для дзiцяцi хвiлiну. I гэта — цудоўна! Люблю я ўсё ў нашай школе, яна сагравае сваёй утульнасцю. Я ганаруся тым, што вучуся менавiта ў гэтай школе. Беларусь — гэта краiна, якой не сорамна за сваё мiнулае. Бясконца можна гаварыць аб маёй Радзiме. Я тут нарадзiлася, вырасла. Я люблю Беларусь i спадзяюся, што ўсе мы разам зможам зрабiць яе яшчэ лепшай, багацейшай, а народ — шчаслiвейшым. Надзя МАКАРЭНЯ, вучанiца 11-га класа школы № 12 г. Слуцка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Любоў, ласка, павага, клопат, чысцiня, незалежнасць — як шмат можна знайсцi прыметнiкаў для апiсання маёй Радзiмы, але нават калi гэты спiс будзе бяск |
|