Каб моладзi было цiкава!
Аляксандр ПУКШАНСКI
Справы маладых Галоўны дэвiз у дзейнасцi Докшыцкага райкама БРСМ: каб моладзi было цiкава! Тут плануюць арганiзаваць шмат цiкавых акцый. «Чаму, напрыклад, у нашым раёне моладзь не святкуе розныя прафесiйныя святы, якiя маглi б арганiзаваць пярвiчкi БРСМ?» — задалiся пытаннем супрацоўнiцы райкама i вырашылi пазбавiцца ад гэтага прабелу.Я пазнаёмiўся з новым першым сакратаром райкама БРСМ Таццянай Цiмафеевай. Прыгожая дзяўчына толькi некалькi дзён займае сваю пасаду. Раней працавала ў сiстэме раённай спажывецкай кааперацыi. А былая кiраўнiк райкама цяпер узначальвае сельскi Савет. — Моладзi ў раёне няшмат, — расказвае новы сакратар, — усяго каля 2,6 тысячы чалавек. Членаў нашай арганiзацыi ў раёне — больш за 1000. Гэта нядрэнны паказчык. Але ж колькасць для нас не галоўнае. Трэба, каб арганiзацыя была сапраўды патрэбнай яе членам, каб моладзi было карысна членства для iнтэлектуальнага развiцця, магчымасцi праявiць свае таленты... Мы цесна супрацоўнiчаем як з арганiзацыямi, так i сельскiмі Саветамi. У прыватнасцi, моладзь з задавальненнем удзельнiчае ў так званых «Сельскiх гульнях», калi падчас самых розных спартыўных i турыстычных спаборнiцтваў хлопцы i дзяўчаты абараняюць гонар свайго роднага сельсавета». Нядаўна правялi спаборнiцтвы па настольнаму тэнiсу сярод мясцовых школьнiкаў. Усяго за перамогу змагалiся 15 каманд. Першае месца заваявалi вучнi Таргуноўскай базавай школы, другое — Сiтцаўскай сярэдняй... А дарослым членам БРСМ прыемна ўдзельнiчаць у конкурсе прафесiйнага майстэрства сярод маладых механiзатараў... Хочацца шчыра пажадаць новаму першаму сакратару i яе калегам плённых творчых знаходак i арыгiнальных iдэй, аб рэалiзацыi якiх мы з задавальненнем раскажам на старонках нашай газеты. Докшыцы—Вiцебск.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўны дэвiз у дзейнасцi Докшыцкага райкама БРСМ: каб моладзi было цiкава! |
|