Адпетыя прайдзiсветы?
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Скандал Спявак Вiктар Калiна i яго жонка падазраюцца ў страхавых махiнацыяхВядомы выканаўца «рамантычна-блатных» песень на ўласным вопыце можа пазнаць «турэмныя ўнiверсiтэты». 4 студзеня спевака затрымалi i змясцiлi ў следчы iзалятар ГУУС Мiнгарвыканкама. А ўчора, як паведамiла начальнiк упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС краiны Кацярына Самусенкава-Шэлегава, пракуратурай было прынята рашэнне аб арышце Вiктара Калiны. Гэта значыць, што спеваку давядзецца нейкi час пасядзець у знакамiтай «Валадарцы». Ён абвiнавачваецца ў махлярстве. Дакладней, праваахоўныя органы падазраюць спадара Калiну ў страхавых махiнацыях. Падрабязнасцi справы ў iнтарэсах следства не рассакрэчваюцца. Адметна, што аналагiчныя абвiнавачаннi прад’яўлены i жонцы Вiктара Калiны, якая была арыштавана 27 снежня мiнулага года ў Мiнску ў адным з банкаўскiх офiсаў. Святлана Калiна спрабавала незаконна атрымаць страхоўку на суму больш чым 71 мiльён рублёў за нiбыта ўкрадзены ў Маскве аўтамабiль «Mеrсеdеs». Насамрэч, як высветлiлi супрацоўнiкi Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю i карупцыяй МУС Беларусi, машына была прададзена самой гаспадыняй. Варта нагадаць, што часткай 4 артыкула 209 Крымiнальнага кодэкса Беларусi, парушэнне якога iнкрымiнуецца «сямейнаму дуэту», прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi на тэрмiн ад 7 да 15 гадоў з канфiскацыяй маёмасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спявак Вiктар Калiна i яго жонка падазраюцца ў страхавых махiнацыях |
|