21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзяленне i аднiманне, або Перыяд паўраспаду па-беларуску

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Якiм бы маленькiм нi быў беларускi шоу-бiзнэс, але «дарослыя» паводзiны нашы артысты пацiху засвоiлi. Ёсць свае «пацыенты», у якiх здараюцца прыступы зорнай хваробы, свае падзелы на сяброўскiя колы, свае iнтрыгi i свае скандалы. Да лiку апошнiх, напрыклад, можна аднесцi расколы ў калектывах — толькi за апошнi год мы назiралi чатыры прыклады «размнажэння артыстаў дзяленнем». I калi змены ў саставе «J:Mорс» i «Nаkа» прайшлi амаль незаўважна, то поп-выканаўцы пастаралiся зрабiць усё, каб данесцi свае справы да шырокай грамадскасцi. Дык якiм жа чынам беларускiя музыканты «разводзiлiся» i хто з iх у канчатковым вынiку застаўся ў выйгрышы?..

«Аtlаntiса»: за аднаго бiтага двух нябiтых даюць

4 жнiўня 2006 года ў прамым эфiры аднаго з вядучых тэлеканалаў бэк-вакалiст «Атлантыкi» ДзiМiтр абвясцiў, што, аказваецца, дуэта больш не iснуе. Праз некалькi дзён прайшла рэакцыя ў адказ — заснавальнiк i салiст дуэта Алекс Дэвiд накiраваў у СМI лiст, дзе тлумачыў, што гурт iснуе — проста ў новым складзе, а якраз ДзiМiтр не з’яўляецца яго ўдзельнiкам ажно з лiпеня. Тады ж быў прадстаўлены новы склад гурта «Аtlаntiса» — бэк-вакалiстка Lеnа, у недалёкiм мiнулым паспяховая фотамадэль, i бэк-вакалiст Vitаl, знойдзены ў тым самым Мiнскiм лiнгвiстычным унiверсiтэце, з якога некалi пачынаўся гурт.

Ён без iх. ДзiМiтр гучна абвясцiў, што працягне музычную кар’еру, нягледзячы нi на што, i... знiк. Праўда, усяго толькi да канца восенi. Нядаўна ён правёў кастынг дзяўчат для свайго сольнага праекта. «Я не пакiдаў шоу-бiзнэс — пэўны час мяне не было бачна, бо я запiсваў новыя песнi», — патлумачыў няўцямным ДзiМiтр. Натуральна, прагучалi неабходныя ў такой сiтуацыi словы пра «немагчымасць самарэалiзавацца ў якасцi бэк-вакалiста» — карацей, усё, што неабходна для захоўвання рэнамэ. Спяваць ДзiМiтр збiраецца пад тым жа сцэнiчным псеўданiмам, але ўжо на рускай мове i ў суправаджэннi бэк-вакалiстак (кастынг прайшлi 6 дзяўчат, але ў праект трапяць толькi 2). I яшчэ, як падкрэслiў артыст, спяваць ён будзе жыўцом. Як гэта атрымаецца, пакажа дэбютная песня «Шоўк, лёд», напiсаная Яўгенам Алейнiкам. Ён жа забяспечыць прадзюсарскую падтрымку праекта.

Яны без яго. Гурт абяцае выпусцiць новы альбом — «хутка, зусiм хутка», дзесьцi напрыканцы зiмы. Пакуль што альбом толькi запiсваецца, прычым акрамя звыклых англамоўных, на пласцiнку трапiць кампазiцыя на французскай мове «Аlрhа & Оmеgа». Тым часам бэк-вакалiстка Lеnа паспела стаць мамай i зноў вярнуцца на сцэну, а салiст Алекс паспеў папрацаваць на два франты — выступiў прадзюсарам новаадкрытага праекта 19-гадовай спявачкi i скрыпачкi Еvа Shimаnski. Дзяўчына, паводле сцвярджэнняў прадзюсара, працуе ў стылi tееn-рор i мае ўсе шанцы стаць кумiрам для дзяўчат-падлеткаў. Дэбютная песня «Bеаutiful Girl», аўтарам якой, зразумела з’яўляецца Алекс Дэвiд, ужо трапiла ў радыёэфiр.

«Новы Iерусалiм»: застанёмся сябрамi

Гурт, музычную стылiстыку якога можна вызначыць як «хрысцiянскi рок», заслужыў павагу прыхiльнiкаў не толькi заўжды якаснымi i напоўненымi сэнсам хiтамi, але i тым, што трымаўся як адна сям’я — у горы i радасцi. Амаль пятнаццаць гадоў не проста сумеснай творчасцi, але i сумеснага пошуку сэнсу жыцця — гэта, ведаеце, стаж, якiм нямногiя калектывы могуць пахвалiцца. Таму аб’ява, якая напрыканцы верасня 2006 года з’явiлася на афiцыйным сайце гурта, выклiкала без перабольшання шок. «Рознiца ў поглядах выклiкала рух гурта «Новы Iерусалiм» i Аляксандра Патлiса ў розных накiрунках. У блiжэйшай будучынi гурт i Аляксандр Патлiс працягнуць сваю справу iндывiдуальна», — напiсалi музыканты.

Ён без iх. Па справядлiвасцi, гэта было самае цывiлiзаванае i чалавечнае расстанне з усiх, якiя мы прыгадалi. Аляксандр Патлiс не дазволiў сабе ў адрас былых калег нiводнага брыдкага цi нават проста непаважлiвага выказвання. Больш за тое, ён адзначыў, што не выключае ў будучым «перапляцення» iхнiх шляхоў наноў. Пакуль жа спявак у якасцi сольнага праекта ўдзельнiчаў у дабрачынным туры «Чыстае сэрца», а надалей плануе запiс уласнага музычнага матэрыялу, якога назбiралася даволi многа.

Яны без яго. Новым салiстам гурта стаў Iгар Капылоў, што, паводле сцвярджэнняў музыкантаў, дазволiла набыць новае гучанне i «твар». Альбом «Лiнii сэрца», над якiм гурт актыўна працуе апошнiя месяцы, павiнен стаць таму пацвярджэннем. Зусiм нядаўна «Новы Iерусалiм» вярнуўся з трохтыднёвых гастроляў па Германii, а зараз плануе накiравацца з выступленнямi па гарадах Украiны i Расii.

«Чук i Гек»: падзел маёмасцi

Яшчэ напрыканцы 2005—пачатку 2006 года Чак, ён жа Дзiма Врангель (ён жа насам-рэч Дзмiтрый Ванагель) абвясцiў аб сваiм жаданнi заняцца сольнай кар’ерай, прычым падкрэслiў, што гэта яго ўласнае жаданне — пайсцi з калектыва. Тады ж прагучала трывожнае «калi з боку былога партнёра будуць непрыемныя каментарыi ў мой адрас, пачнецца вайна». Былы партнёр i сябар Дзiма Фамiч, вiдаць, перасцярогi не паслухаў i назваў Чака «проста выканаўцам на сцэне, якарам, якi перашкаджае гурту рухацца наперад». Праз нейкi, даволi працяглы, час распачаўся судовы працэс — Врангель абвiнавачваў новаскладзены дуэт у тым, што на канцэртах выкарыстоўваюцца ягоныя, старыя фанаграмы. У справу былi ўцягнуты многiя — ад уласна процiлеглых бакоў да прадзюсараў i пастаноўшчыкаў канцэртаў. У вынiку, вiдаць, пэўныя дамоўленасцi ўсё ж былi дасягнуты, але зараз «былы» i «цяперашнiя» стараюцца не сустракацца на свецкiх мерапрыемствах, а калi ўсё ж выпадае, то падкрэслена не заўважаюць адзiн аднаго.

Ён без iх. Не сказаць, каб Чак доўга сумаваў — ягоны статус вядучага розных праграм i канцэртаў быў вядомы i запатрабаваны даўным-даўно, дый зараз таксама. Песня «Ведалі», запiсаная дуэтам з Вольгай Плотнiкавай, трымаецца ў хiт-парадах, а наперадзе абяцаны яшчэ некалькi новых кампазiцый, так што з «поп-абоймы» Ванагель не выпаў.

Яны без яго. Цяперашнi дуэт вельмi палюбiўся калiнiнградскай публiцы, i з зайздросным пастаянствам ездзiць у гэта блiзкае, ды ўсё ж замежжа з канцэртамi — балазе, знаёмыя бiзнэсмены запрашаюць. У падтрымку R’-n-B’-тэкстам гурт узяў балет — дзвюх дзяўчат-танцорак. На падыходзе альбом гурту пад назвай «Попкорм» (каля 20 трэкаў) i адкрыццё ўласнага сайта з вельмi стыльным дызайнам. Акрамя таго, «Чук i Гек» набылi сабе мiнi-студыю i развiлi бурную дзейнасць у гэтым накiрунку — iхнi прадзюсарскi цэнтр «Вегас» збiраецца прадставiць беларускай публiцы жаночы сольны праект «Нiкiта». Хто хаваецца за псеўданiмам, пакуль застаецца ў сакрэце, аднак артысты сцвярджаюць, што гэта будзе бомба (зрэшты, якi прадзюсар не прадстаўляе такiм чынам свае праекты?).

«Топлес»: справы сямейныя

Жылi-былi на свеце тры дзяўчыны — бландзiнкi Насця i Оля i брунетка Наташа. I складалi яны разам самы мадэльны з усiх беларускiх гуртоў — трыо «Топлес». Гурт быў жаданым госцем на ўсiх тэлепраектах i вечарынках, i, здавалася, гэтая гламурная iдылiя будзе працягвацца бясконца. Але ў вераснi мінулага года прадзюсар Макс Алейнiкаў вырашыў прапаноўваць свой «тавар» на расiйскiм музычным рынку, i паставiў перад салiсткамi даволi жорсткiя ўмовы — на працягу трох гадоў нельга выходзiць замуж i нараджаць дзяцей. Наташа Дзяруга, уладкаванасць асабiстага жыцця якой даўно не была сакрэтам, прыняла рашэнне пакiнуць гурт, а на вакантнае месца быў абвешчаны кастынг, па вынiках якога шэрагi «Топлес» папоўнiлi адразу дзве брунеткi — Таня i Лера.

Яна без iх. Неўзабаве Наташа выйшла замуж — прычым, як i меркавалася ў тусоўцы, за сур’ёзнага бiзнэсмена. Менавiта ён паўплываў на рашэнне дзяўчыны пакiнуць гурт, назва i сцэнiчны iмiдж якога нiяк не стасоўвалiся з вобразам «нявесты паспяховага бiзнэсмена». Былых калег на вяселле Наташа не паклiкала, дый увогуле каментарыi на гэты конт дае неахвотна. Зрэшты, свайго вяртання на сцэну яна не выключае — нядаўна дзяўчына нават была заўважана ў клiпе «сяброўскага» маладзёжнага гурту.

Яны без яе. Як стала вядома напрыканцы 2006 года, «Топлес» сапраўды можна параўноўваць з «ВIА Гра» — па частаце змены салiстак. Толькi-толькi сабраны квартэт, пры ўдзеле якога быў зняты клiп на песню «Перыферыя», зноў ператварыўся ў трыо — калектыў пакiнула Насця Касянкова. Прычым, хутчэй за ўсё, нават не дзеля кар’еры тэлевядучай (Насця вядзе «Сярэбраны грамафон» на АНТ), а дзеля сям’i — па-першае, мама дзяўчыны жыве ў ЗША i даўно клiча дачку да сябе, па-другое, ходзяць чуткi, што i сама Насця не супраць стварыць уласную сям’ю... Прадзюсар гурта Макс Алейнiкаў зноў збiраецца шукаць замену — на гэты раз бландзiнку. «Хутка пачнуць казаць, што «Топлес» вырошчвае жонак для алiгархаў!» — падкалолi мы Макса. — «А няхай кажуць. Гэта не самы горшы занятак. Буду браць камiсiйныя», — аджартаваўся прадзюсар.

Пакуль беларускiя артысты толькi вучацца прылюдна «высвятляць адносiны» — i, дасць Бог, навучацца не хутка. Iнакш не пазбегчы нам аналагаў усякiх скандальных ток-шоу i распаўсюджвання «жоўтых» чутак у якасцi адзiнай крынiцы iнфармацыi...


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Якiм бы маленькiм нi быў беларускi шоу-бiзнэс, але «дарослыя» паводзiны нашы артысты пацiху засвоiлi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика