Вадалеяў чакаюць змены ў асабiстым жыццi, а Ракаў — з’яўленне новага сябра
Усходнi гараскоп на наступны тыдзень
АВЕН. У панядзелак паспяшайцеся рэалiзаваць планы першай неабходнасцi. У аўторак не варта спяшацца са скараспелымi вывадамi. Правядзiце як мага больш вечароў на гэтым тыднi ў цесным сямейным коле. Пачынаючы з другой паловы тыдня, работу над важнымi для вас праектамi неабходна весцi ў супрацоўнiцтве з аднадумцам, у адзiночку вам не справiцца. У пятнiцу верагодны перажываннi, звязаныя з работай. У суботу можаце прымаць смелыя рашэннi, не баючыся, што яны акажуцца памылковымi. ЦЯЛЕЦ. Тыдзень можа быць спрыяльным для перагляду сiстэмы каштоўнасцяў, а таксама для пераўтварэння тэорыi ў практыку. Старайцеся ацэньваць справы з пункту гледжання далёкай перспектывы. Падзеi гэтага тыдня адгукнуцца праз значную колькасць часу. У панядзелак магчымы пралiкi, звязаныя са стамленнем ад святкавання. У сераду ў вашых планах могуць адбыцца iстотныя змяненнi. У чацвер для вырашэння праблем, якiя назапасiлiся, спатрэбiцца стараннасць i дадатковая карпатлiвая праца. Не сячыце з пляча. БЛIЗНЯТЫ. Спатрэбяцца такiя якасцi, як хуткасць прыняцця i ажыццяўлення рашэння, унутраны спакой i трываласць. Чым больш папрацуеце ў аўторак, нягледзячы на нядаўнiя святы, тым больш атрымаеце прыбытку. У пятнiцу пастарайцеся не прыгнятаць навакольных, бо яны ў гэты дзень будуць крыўдзiцца i не схiльныя выконваць вашы патрабаваннi. У суботу не адмаўляйцеся ад запрашэння: магчыма, менавiта сябры дапамогуць вам каштоўнай парадай. Пастарайцеся знайсцi больш часу на дзяцей. РАК. Iнтуiцыя — ваш верны i надзейны сябра на гэтым тыднi. Варта навучыцца ёй давяраць, ну хоць на некаторы час. Знайдзiце час для распрацоўкi плана дзейнасцi на блiжэйшы час. Не фарсiруйце падзеi i не спрабуйце рабiць дзесяць спраў адначасова. У аўторак вас могуць парадаваць спрыяльныя падзеi ў вашым жыццi. У чацвер можа падацца, што адчуваеце зацiшша перад бурай. Цалкам магчыма, што так яно i ёсць: назапашвайце сiлы i супакойцеся, каб лягчэй было трымаць сябе ў руках, калi яна надыдзе. У пятнiцу можа ўзнiкнуць неабходнасць адстойваць свае iнтарэсы. У выхадныя адпачнiце разам з сябрамi. Дарэчы, у суботу можаце займець новага сябра. ЛЕЎ. Iнтуiцыя дапаможа спланаваць падзеi блiжэйшай будучынi, што, безумоўна, пойдзе вам на карысць. У панядзелак дзелавыя iнтарэсы ўвойдуць у супярэчнасць са старым сяброўствам. Зоркi рэкамендуюць не раскiдвацца сябрамi. Серада, магчыма, падорыць некалькi перспектыўных шанцаў. Калi нельга схапiць усе, лавiце за хвост той, якi вас больш за ўсё задавальняе. Не расказвайце свае тайны навакольным, бо вашы словы могуць няправiльна растлумачыць. У нядзелю сцiпласць i элегантнасць будуць вашымi сапраўднымi ўпрыгажэннямi. ДЗЕВА. Будуць удалымi клопаты пра знешнасць, паездкi i падарожжы. У панядзелак вашы задумы, аформленыя ў пiсьмовым выглядзе, можа падтрымаць уплывовы чалавек. У аўторак захочацца навесцi парадак, усё раскласцi па палiчках, нават асабiстыя думкi i пачуццi. У сярэдзiне тыдня нехта будзе пiльна сачыць за вашымi справамi i зробiць высновы, якiя могуць сур’ёзна паўплываць на ваш лёс. Блiзкаму чалавеку спатрэбiцца парада. ШАЛI. Галоўная задача i мэта тыдня — знайсцi ўзаемаразуменне з навакольнымi. Знаходзячыся ў стане канфлiкту, вы наўрад цi зможаце зрабiць хоць штосьцi карыснае для сябе. Тыдзень будзе багаты падзеямi, дазволiць назапасiць цiкавых уражанняў i паспрыяе ажыццяўленню самых смелых планаў. Новыя справы лепш пачынаць у сераду — тады вам будзе спадарожнiчаць удача. Пастарайцеся не даваць абяцанняў: выконваць iх будзе вельмi складана. Лепшым адпачынкам у выхадныя будзе непрацяглае падарожжа. СКАРПIЁН. Верагодныя перамены. Сябры цi высокiя заступнiкi дапамогуць ажыццявiць смелыя пачынаннi. Панядзелак — спрыяльны дзень для творчасцi i новых iдэй. У сераду пастарайцеся закончыць старыя справы i праекты, бо ў чацвер зможаце заняцца чымсьцi новым. Пастарайцеся ўрэгуляваць суботнiя непаразуменнi з навакольнымi мiрным шляхам. СТРАЛЕЦ. Вас паўсюдна будзе суправаджаць лёгкi налёт таямнiчасцi. Што б з вамi нi адбывалася, навакольныя будуць схiльныя здзiўляцца гэтым падзеям, нават калi яны вас зусiм не зачэпяць. У панядзелак будзеце падобнымi на джына, вырашаючы ўсялякiя задачы з сапраўды чароўнай лёгкасцю. У аўторак можаце аказацца нястрыманымi на язык: у гэты дзень лепш памаўчаць. Не прымайце паспешлiвых рашэнняў, абдумвайце свае ўчынкi па некалькi разоў. У сераду вас могуць спакушаць навiзной. У гэты дзень добра быць у дарозе — ён спрыяльны для пачатку паездак i падарожжаў. У пятнiцу пажадана дарэмна не мiтусiцца i не даваць абяцанняў. КАЗЯРОГ. Час адпачываць на лаўрах яшчэ не настаў: зараз неабходна прыкласцi апошнiя намаганнi для таго, каб закончыць справы, якiя вы доўга i ўпарта вяршылi. Магчыма, вам падаецца, што наперадзе яшчэ гара спраў, што з iмi немагчыма справiцца. Не засмучайцеся — пачнiце з малога i, крок за крокам, вы ссунеце гару з месца. ВАДАЛЕЙ. Магчымыя змены ў асабiстым жыццi i на службе. Пажынаючы вынiкi сваёй працы, пастарайцеся не расслабляцца, iнакш вашы планы акажуцца пабудаванымi на пяску. Праявiце цярпенне i пастарайцеся не спрачацца з начальствам. Не бойцеся ўзяць на сябе адказнасць, ад гэтага вы толькi выйграеце. Палепшацца адносiны з афiцыйнымi iнстанцыямi. У аўторак, перш чым прыняць афiцыйную прапанову, пераканайцеся, што гэта не падман. Намечаная на сярэдзiну тыдня паездка можа сарвацца з-за пэўных фiнансавых цяжкасцяў. Плануйце на другую палову тыдня важныя размовы. Настае спрыяльны момант для сур’ёзнага жыццёвага выбару. Можа ўзнiкнуць сiтуацыя, якая дапаможа разабрацца ў людзях, з якiмi працуеце i зносiцеся. У суботу пастарайцеся захоўваць спакой. РЫБЫ. Настае спрыяльны тыдзень для яркiх творчых здзяйсненняў. Вас абавязкова наведае азарэнне, ваша задача — не праспаць яго вiзiт. Вас чакае ўдача ў справах i новыя партнёры па бiзнэсу. Варта стрымацца, калi з’явiцца моцнае жаданне ацанiць учынкi iншых людзей i публiчна iх пракаментаваць. У чацвер можаце згубiць спакой i сон — i прычына гэтаму будзе далёкай ад рамантыкi. Пятнiца можа стаць цудоўным днём для прафесiйных дасягненняў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усходнi гараскоп на наступны тыдзень |
|