Генадзь Тумiловiч: «Мне рана Быць галоўным трэнерам»
Тумiловiч зноў у Мiнску. Напэўна, самы неадназначны беларускi футбалiст, i ў той жа час — сапраўдны лiдар, баец, вярнуўся ў «Дынама», дзе ў пачатку 90-х пачыналася яго прафесiйная кар’ера ў вышэйшай лiзе чэмпiянату СССР. Што падштурхнула экс-варатара нацыянальнай зборнай, бельгiйскага «Антверпэна», сочынскай «Жамчужыны», маскоўскага «Дынама» i ўладзiвастоцкага клуба «Луч-Энергiя» вярнуцца ў Беларусь, а таксама аб яго планах i няздзейсненых марах, чытачы «Звязды» даведаюцца з першых вуснаў:
— Вярнуцца дадому я рашыў даўно, — распавядае Генадзь. — Гэты час стаў аптымальным, бо скончыўся кантракт ва Уладзiвастоку. У прынцыпе, я б працягваў працаваць у «Лучы-Энергii», але стамiўся ад цяжкiх пералётаў за апошнiя тры гады. — У былым клубе вы працавалi трэнерам галкiпераў. У мiнскiм «Дынама» таксама будзеце перадаваць свой вопыт варатарам цi будзеце таксама гуляць? — Кантракт я падпiсаў як iгрок тэрмiнам на тры гады. Аднак спадзяюся, што працягну не толькi гуляць, але i буду трэнiраваць маладых галкiпераў. — Значыць, вы стамiлiся ад гульнi ў футбол, раз жадаеце перадаваць свой вопыт маладым? — Бывае, ранкам не хачу гуляць, а ўвечары — хачу. Заканчваць кар’еру пакуль не збiраюся, бо гэта заўжды паспею, ды i шчыра кажучы, засумаваў я па гульнi: першы год ва Уладзiвастоку я практычна ўвесь адыграў у варотах, а ў наступным сезоне, дзесьцi пасля сёмага тура, мне прапанавалi пасаду трэнера галкіпераў, а сэнсу адмаўляцца ў мяне не было. Вось i выйшла, што ў далейшым я больш трэнiраваў варатароў, таму зараз з ахвотай стану ў вароты. — Якое ўражанне ў вас склалася аб сённяшнiм мiнскiм «Дынама»? — У камандзе вельмi шмат маладых iгракоў. Я б нават сказаў, што амаль адна моладзь. Бачна, што ёсць дастаткова неблагiх юнакоў, з якiх пры правiльным стаўленнi да трэнiровак вырастуць добрыя футбалiсты. — Што можаце сказаць наконт новага трэнера мiнчан Пятра Качуры? — Ён толькi пачаў працаваць. Усе ў дынамаўскiм калектыве спадзяюцца, што справiцца са сваiмi абавязкамi. Калiсьцi ж трэба пачынаць трэнiраваць. Па-сапраўднаму ацэньваць Пятра змагу толькi ў канцы сезона. — Самi плануеце ў будучым стаць галоўным трэнерам цi будзеце працаваць толькi з галкiперамi? — Пакуль ведаў мне не хапае, каб кiраваць усёй камандай, таму рана аб гэтым казаць. Я, зразумела, не выключаю такой магчымасцi ў будучым: у мяне ёсць свае планы i задачы, але на даным этапе я б не рызыкнуў быць галоўным. — На адным спартыўным форуме чытала, наколькi па-рознаму балельшчыкi ставяцца да вашага з’яўлення ў «Дынама». Маўляў, Артура Лясько вы нiколi не заменiце, цi наадварот, фанат клуба напiсаў, што будзе наведваць матчы толькі з вашым удзелам... — Артур Лясько ўжо тры гады стабiльна з’яўляецца першым нумарам у дынамаўскiх варотах. Няхай ён гуляе i далей усё лепей i лепей. Я перашкаджаць маладым не збiраюся. Спатрэбiцца мая дапамога — выйду на поле. — Ва Уладзiвастоку побач з вамi знаходзiўся капiтан нацыянальнай зборнай Сяргей Штанюк. Вы абмяркоўвалi сiтуацыю ў нашай камандзе? — Навошта? Кожны павiнен займацца сваёй справай. «Добразычлiўцаў» у футбольным асяроддзi заўжды хапала. Дзiўна, бо тут наадварот людзi павiнны аб’ядноўвацца i ўсё рабiць для дасягнення адной мэты. — У футбольным асяроддзi ў вас склалася рэпутацыя выбуховага iграка. Калi ў вароты сочынскай «Жамчужыны» ўляцела 4 мячы ад «Спартака», вы нават пакiнулi поле... — Ну, было. Гэта аказалася 7-я цi 8-я гульня, калi мы шмат прапускалi, вось i не вытрымаў — зняў пальчаткi i пакiнуў вароты. Трэба ў першую чаргу быць самiм сабой. — Якiмi вам падалiся футбольныя вароты, калi вы ўпершыню сталi ў «рамку»? — Маленькiмi, бо я ж быў вялiкага росту. Зараз, дарэчы, нейкая дзiўная тэндэнцыя пайшла — у вароты ўжо ставяць маленькiх. — Што адчувае галкiпер, калi гол забiвае iгрок сваёй каманды? — Галы розныя бываюць (задумваецца). Адзiныя высновы, якiя я зрабiў для сябе за ўвесь час: чым болей хвалюешся, тым больш прапускаеш мячоў, таму я даўно не турбуюся наконт прапушчаных мячоў. Наогул я мiнулае перакрэслiў, бо гэта ўжо было, зараз iмкнуся думаць аб будучым. — З якой камандай вы хацелi згуляць, але не атрымалася? — Супраць зборнай Англii. — А як вам падабаецца iдэя ўзяць удзел у матчы — ветэраны зборнай Беларусi супраць маладых? — Калi б такую сустрэчу арганiзавалi, з ахвотай згуляў бы. Мяркую, што маладыя павiнны нас перагуляць, але гэта залежыць ад таго, якiя з iгракоў будуць выступаць за ветэранаў, ды i ветэранамi некаторых можна назваць умоўна: Гурэнка такi вялiкi аб’ём чарнавой працы выконвае, што нiхто столькi не робiць. Штанюк — наогул чалавек, якi нiколi не стамляецца. Валiк Бялькевiч, Максiм Рамашчанка... Не, маладых бы мы «парвалi». Гутарыла Iрына ПРЫМАК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тумiловiч зноў у Мiнску. Напэўна, самы неадназначны беларускi футбалiст, i ў той жа час — сапраўдны лiдар, баец, вярнуўся ў «Дынама», дзе ў пачатку 90 |
|