Паступiла прапанова ад расiйскага боку аб аднаўленнi прапампоўвання нафты
БЕЛТА
Прапампоўванне нафты на нафтаправодах РУП «Гомельтранснафта Дружба» прыпынена. Транзiт расiйскай нафты праз тэрыторыю Беларусi ў напрамку Польшчы i Германii, а таксама Украiны цяпер не ажыццяўляецца. Нафтаправоды не працуюць з ранiцы 8 студзеня.
Нагадаем, што 5 студзеня ў Беларусi было выяўлена парушэнне транспарцiроўкi сырой нафты без выплаты пошлiны. Расiйская кампанiя «Транснафта» ў парушэнне дзеючага заканадаўства перамясцiла праз мытную гранiцу рэспублiкi для наступнага транзiту ў трэцiя краiны з выкарыстаннем магiстральных нафтаправодаў тавар «нафта сырая» без мытнага дэкларавання i выплаты адпаведнай пошлiны. Як паведаміў учора журналiстам дырэктар РУП «Гомельтранснафта Дружба», у адрас прадпрыемства паступiла прапанова ад расiйскага боку аб аднаўленнi прапампоўвання нафты.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прапампоўванне нафты на нафтаправодах РУП «Гомельтранснафта Дружба» прыпынена. Транзiт расiйскай нафты праз тэрыторыю Беларусi ў напрамку Польшчы i Ге |
|