«Дажынкi-2007» пройдуць у вераснi ў Рэчыцы i Рэчыцкiм раёне
Рэспублiканскi фестываль-кiрмаш працаўнiкоў вёскi «Дажынкi-2007» пройдзе ў вераснi 2007 года ў горадзе Рэчыца i Рэчыцкiм раёне Гомельскай вобласцi. Адпаведнае распараджэнне падпiсаў 5 студзеня Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка, паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе кiраўнiка дзяржавы.
Распараджэннем утвораны арганiзацыйны камiтэт фестывалю-кiрмашу «Дажынкi-2007». Яго старшынёй назначаны намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Iван Бамбiза. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэспублiканскi фестываль-кiрмаш працаўнiкоў вёскi «Дажынкi-2007» пройдзе ў вераснi 2007 года ў горадзе Рэчыца i Рэчыцкiм раёне Гомельскай вобласцi
|
|