21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Наталля ПЯТКЕВIЧ: «Аўтарытэт ААН не павiнен выкарыстоўвацца для аказання палiтычнага цiску на сувер

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр АЛЯКСАНДРАЎ

Палiтызаванай назвала рэзалюцыю Генеральнай асамблеi ААН у адносiнах да Беларусi прадстаўнiк нашай краiны намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Наталля Пяткевiч. Паводле яе слоў, прыняццем палiтызаваных рэзалюцый немагчыма дабiцца рэалiзацыi Усеагульнай дэкларацыi правоў чалавека.

«Мы зыходзiм з таго, што аўтарытэт ААН не можа i не павiнен выкарыстоўвацца для аказання палiтычнага цiску на суверэнныя дзяржавы пад надуманай нагодай невыканання правоў чалавека. Гэта супярэчыць прыродзе гэтай унiверсальнай i паважанай мiжнароднай арганiзацыi, — заявiла Наталля Пяткевiч на пленарным пасяджэннi сесii ГА ААН. — На жаль, менавiта такiя метады выкарыстоўваюцца ў адносiнах да Рэспублiкi Беларусь». Паводле слоў прадстаўнiка Беларусi, «дубiнай можна забiць, але не вылечыць».

Рэзалюцыя «Сiтуацыя з правамi чалавека ў Беларусi» з’яўляецца нiчым iншым, як навязваннем яе аўтарамi мiжнароднай супольнасцi сваёй аднабаковай негатыўнай ацэнкi ўнутранай i знешняй палiтыкi Беларусi. «Менавiта палiтыкi, — падкрэслiла Наталля Пяткевiч, — бо з сiтуацыяй у сферы правоў чалавека рэзалюцыя не мае нiчога агульнага».

Натуральна, сярод абвiнавачванняў у адрас Беларусi аўтары рэзалюцыi не прыдумалi нiчога новага: яны даўно выкарыстоўваюцца ў двухбаковых адносiнах i ў рамках рэгiянальных арганiзацый. Непакоiць тое, што цяпер у гэту агрэсiўную прапагандысцкую кампанiю па дыскрэдытацыi ўрада i народа Беларусi iмкнуцца ўцягнуць Генеральную Асамблею ААН.

Як адзначыла прадстаўнiк Беларусi, рэзалюцыя не стварае для Беларусi нi палiтычных, нi iншых абавязацельстваў. «Мы раcцэньваем гэты дакумент як лiстоўку, падрыхтаваную для выкарыстання ў прапагандысцкай антыбеларускай кампанii», — заявiла Наталля Пяткевiч.

Адметна, што вынiкi галасавання сведчаць пра тое, што меркаванне складальнiкаў гэтай «лiстоўкi» не адлюстроўвае пазiцыю мiжнароднай супольнасцi. Большасць членаў ААН не паверылi галаслоўным абвiнавачванням i не падпiсалiся пад неабгрунтаванымi i неадэкватнымi патрабаваннямi.

Як запэўнiла Наталля Пяткевiч, прыняцце рэзалюцыi не акажа негатыўнага ўплыву на супрацоўнiцтва Беларусi з механiзмамi ААН па абароне правоў чалавека. «Беларусь будзе развiваць такое супрацоўнiцтва i працягваць уносiць пасiльны ўклад у дзейнасць Генеральнай Асамблеi, Савета па правах чалавека i iншых органаў ААН па заахвочванню i абароне правоў чалавека ва ўсiх краiнах», — падкрэслiла прадстаўнiк Беларусi.

Наталля Пяткевiч таксама нагадала ЗША i Вялiкабрытанii, якiя з’яўляюцца сааўтарамi Мемарандума аб гарантыях у сувязi з далучэннем Рэспублiкi Беларусь да дагавора аб нераспаўсюджаннi ядзернай зброi, што, згодна з падпiсаным у 1994 годзе дакументам, яны абавязалiся ўстрымлiвацца ад эканамiчнага прымушэння, накiраванага на тое, каб падначалiць краiну сваiм уласным iнтарэсам.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Палiтызаванай назвала рэзалюцыю Генеральнай асамблеi ААН у адносiнах да Беларусi прадстаўнiк нашай краiны намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика