Увядзенне Беларуссю пошлiны мае законныя падставы
Сяргей КУРКАЧ
Аб гэтым паведамiў намеснiк мiнiстра юстыцыi Беларусi Iгар Тушынскi.
Паводле яго слоў, так названая мытная пошлiна на транспарцiроўку нафты з’яўляецца кампенсуючай мерай, якая заклікана прадухiлiць дэфiцыт энергетычных тавараў на ўнутраным рынку краiны, i якая з’яўляецца мерай уздзеяння па лiнii ў знешнеэканамiчнай дзейнасцi i знешняга гандлю. З пункту гледжання заканадаўства краiны ўрад Беларусi мае паўнамоцтвы на ўвядзенне такога плацяжу, запэўнiў намеснiк мiнiстра. Гэты збор не адносiцца да падатковых збораў, але разлiкi па iм рэгулююцца падатковым заканадаўствам, патлумачыў суразмоўца. Намеснiк старшынi канцэрна «Белнафтахiм» Уладзiмiр Волкаў адзначыў, «што запасаў нафты беларускiм заводам хопiць прыкладна на месяц».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў намеснiк мiнiстра юстыцыi Беларусi Iгар Тушынскi |
|