Беларусь не спыняла прапампоўванне нафты па тэрыторыi краiны транзiтам у трэцiя дзяржавы
БЕЛТА
Аб гэтым заявiў начальнiк упраўлення iнфармацыi — прэс-сакратар МЗС Андрэй Папоў, каментуючы паведамленнi аб праблемах з пастаўкамi расiйскай нафты транзiтам праз Беларусь у трэцiя краiны.
Ён адзначыў, што цiск на ўваходзе нафтаправода «Дружба» на тэрыторыi Беларусi быў панiжаны не па вiне беларускага боку. Прадстаўнiк МЗС нагадаў таксама, што Рэспублiка Беларусь — уласнiк магiстральных нафтаправодаў, якiя праходзяць па яе тэрыторыi. Зыходзячы з гэтага, урад краiны пастановай ад 31 снежня 2006 года № 1798 увёў мытнае афармленне нафты, што перамяшчаецца праз тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь магiстральным нафтаправодам. Пошлiна, уведзеная гэтай пастановай, уяўляе сабой збор за транспарцiроўку нафты i не з’яўляецца мытным плацяжом. Гэты збор быў уведзены ў сувязi з дзеяннямi ўрада Расii, якi 8 снежня 2006 года ў аднабаковым парадку без належнага паведамлення Рэспублiцы Беларусь прыняў пастанову, у адпаведнасцi з якой з 1 студзеня 2007 года на нафту, што пастаўляецца ў рэспублiку, уведзена вывазная мытная пошлiна. Тым самым Расiйская Федэрацыя парушыла шэраг як двух-, так i шматбаковых пагадненняў аб неспагнаннi мытных пошлiн ва ўзаемным гандлi. Такiя аднабаковыя дзеяннi расiйскага боку, акрамя парушэння нормаў мiжнароднага права, разбурылi сталыя камерцыйныя сувязi i iстотна пагоршылi эканамiчнае становiшча нафтаперапрацоўчай галiны Беларусi. Урад Беларусi вымушаны быў прыняць меры па прадухiленню нанясення эканамiчнага ўрону i ўзнiкнення дэфiцыту важнейшых палiўна-энергетычных рэсурсаў. Беларускi бок неаднаразова паведамляў расiйскаму боку аб гатоўнасцi пачаць перагаворы па пытаннях паставак нафты ў Еўропу. Расiйскаму боку вядома, што Беларусь гатова весцi канструктыўны дыялог па ўрэгуляванню пытанняў паставак нафты ў рэспублiку, аж да адмены ўведзеных кампенсуючых мераў пры ўстараненнi прычын, што iх спарадзiлi, падкрэслiў прадстаўнiк МЗС.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў начальнiк упраўлення iнфармацыi — прэс-сакратар МЗС Андрэй Папоў, каментуючы паведамленнi аб праблемах з пастаўкамi расiйскай нафты тр |
|