Заплацiце за транзiт!
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Гомельскай мытняй складзены адмiнiстрацыйны пратакол на прэзiдэнта расiйскай акцыянернай кампанii «Транснафта» Сямёна Вайнштока.
Паводле звестак прэс-службы Дзяржаўнага мытнага камiтэта (ДМК) Беларусi, расiйскi алiгарх абвiнавачваецца ў парушэннi часткi 1 артыкула 193-9 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, якi прадугледжвае адказнасць за недэклараванне альбо недакладнае дэклараванне тавараў i транспартных сродкаў. Кiраўнiцтва «Транснафты» праiгнаравала рашэнне беларускага ўрада аб увядзеннi з 1 студзеня 2007 года пошлiны за перамяшчэнне нафты праз тэрыторыю нашай краiны па магiстральных нафтаправодах з разлiку 45 долараў за 1 тону «чорнага золата». Паводле iнфармацыi ДМК, памянёная расiйская кампанiя перамясцiла праз мытную гранiцу Беларусi для далейшага транзiту ў трэцiя краiны сырую нафту без мытнага дэкларавання i выплаты адпаведнай пошлiны. Мытнiкi склалi пратакол аб адмiнiстрацыйным правапарушэннi i накiравалi матэрыялы ў суд Цэнтральнага раёна Гомеля. Слуханне справы было прызначана на 8 студзеня. Але ўчора суддзя адклала разгляд справы на нявызначаны тэрмiн.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гомельскай мытняй складзены адмiнiстрацыйны пратакол на прэзiдэнта расiйскай акцыянернай кампанii «Транснафта» Сямёна Вайнштока
|
|