Уцяклi асятры
Вольга КАБЯК, БЕЛТА
На рынках горада Белаазёрска (Брэсцкая вобласць) у перадсвяточныя днi ў продажы з’явiлася незвычайная для беларускiх вадаёмаў рыба — асетр. Як аказалася, асятры пападаліся на вудачкi мясцовых жыхароў, якiя займаюцца лоўляй рыбы на цёплых каналах Бярозаўскай ГРЭС. З’яўленне асятра на рынках насцярожыла спецыялiстаў ААТ «Доследны рыбгас «Сялец», дзе з сакавiка 2006 года разводзяць царскую рыбу.
Як паведамiў намеснiк дырэктара ААТ «Доследны рыбгас «Сялец» Анатоль Гарбачоў, «збеглыя» на волю асятры сапраўды належаць рыбгасу. Прадпрыемству для развядзення рыбы выдзелена каля 500 м аднаго з тэхнiчных каналаў Бярозаўскай ГРЭС. У садках тут утрымлiваецца каля 200 тон рыбы: карп, амур, таўсталобiк, еўрапейскi сом, а таксама каля 9 тон асятра. Тэхнiчныя каналы ГРЭС вельмi зручныя для развядзення рыбы: нават у моцныя маразы тэмпература вады ў iх не апускаецца нiжэй плюс 5 градусаў. Праз дзiрку, якая ўтварылася ў сетцы, «сышло» каля 100 асобiнаў вагой па 1,2 кг кожная. Пры дапамозе вадалазаў адтулiна выяўлена i лiквiдавана.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На рынках горада Белаазёрска (Брэсцкая вобласць) у перадсвяточныя днi ў продажы з’явiлася незвычайная для беларускiх вадаёмаў рыба — асетр |
|