21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Трагедыя. Без варыянтаў

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ларыса ЦIМОШЫК

Прэм’ера

Прага ўлады зрабiла Макбета забойцам i ператварыла ў тырана. Такая думка прыйшла пасля прагляду загадкавага спектакля, якi пастаўлены на сцэне тэатра iмя Янкi Купалы. Але аўтар, не менш загадкавы Шэкспiр, напэўна, падумаў бы пра тое, цi правiльна яго зразумелi.

Што зробiш — гэта прывiлея сучаснага мастацтва, калi дзеля нейкай iдэi рэжысёр можа ўзяць аўтарскi тэкст за аснову, пераасэнсаваць яго, як таго патрабуе яго задума, нават скарацiць тое, што ёй не адпавядае. Постмадэрнiзм у тэатры дазваляе вольнасцi. Тым больш iх хочацца апраўдаць i дараваць, калi за гэты постмадэрнiзм бярэцца пастановачная група з блiзкай нам краiны Лiтвы, дзе эстэтыка сучасных накiрункаў вельмi папулярная. Цi не так?

Лiтоўскi рэжысёр Альгiрдас Латэнас зрабiў свой варыянт «Макбета», якi адрознiваецца ад класiчнага не толькi трактоўкай некаторых момантаў. Спектакль атрымаўся цалкам сучасным па стылiстыцы ад касцюмаў мастачкi Страўкайтэ i сцэнаграфii Макарэвiчуса, якая робiць усе падзеi спектакля абстрактнымi (яны могуць адбывацца незалежна ад часу i прасторы). Спектакль атрымаўся канцэптуальным па колерах — мiнiмалiзм у чорна-бела-шэрых танах. I вельмi цiкавы ў пластычным вырашэннi. На аматара, канешне, але ёсць пэўная частка гледачоў, якiя прымуць такую знешнюю форму, не разважаючы, наколькi ўсё гэта новае. Тым больш што па зместу быццам бы ўсё зразумела: муж з жонкай задумалi ўбраць канкурэнтаў i самi ж ад свайго зла пацярпелi. Канешне, не без падказак нячыстай сiлы, якая закiдвае свае сеткi i ловiць гатовенькiх грахаводнiкаў. Гэтая лiнiя якраз паказана пераканаўча: галоўная вядзьмарка — тая ж лэдзi Макбет, якая носiць страшныя думкi ў сваёй галаве.

Паводле Шэкспiра, зло справакавала вялiкае каханне Макбета да сваёй лэдзi. Менавiта яна падштурхоўвае яго на забойства. Зрабiўшы першы крок, ён робiць другi i ператвараецца ў закончанага тырана. У той час як Лэдзi Макбет вар’яцее ад усяго, што адбылося.

Рэжысёр Латэнас ад гэтага не адыходзiць. Толькi чамусьцi ператварэння ў героях не адчуваецца. Нi ў iм — Макбет (Алег Гарбуз) у спектаклi атрымаўся такi, што нiбыта адразу гатовы да зла, доўга пераконваць не трэба. Нi ў ёй — Лэдзi (Святлана Зелянкоўская), паводле Латэнаса, памiрае ад таго, што забiвае дзiця ў сабе. Усё холадна пралiчана i прыдумана, каб звязаць пачатак з фiналам. Але чамусьцi не шкада нi яго, нi яе, нi нават iх дзiця. Можа, так i было задумана? Ды i ў Шэкспiра, здаецца, усё прыходзiць да гэтага. Толькi шлях iншы. Шлях, на якiм бачна, як пакутуе чалавечая душа, якая выбiраючы зло, а не дабро, сама сябе забiвае. Так, можна скарацiць Шэкспiра i нешта за яго дадумаць. Але калi пры гэтым губляецца частка душы (цi магчымых разважанняў пра душу) у спектаклi, цi не значыць, што яго iдэя ў нечым губляе сама сябе?..

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прага ўлады зрабiла Макбета забойцам i ператварыла ў тырана. Такая думка прыйшла пасля прагляду загадкавага спектакля, якi пастаўлены на сцэне тэатра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика