Канфiскавана партыя наркотыкаў на 200 тысяч еўра
Iгар ГРЫШЫН
Праваахоўнiкi спынiлi дзейнасць мiжнароднай злачыннай групы, якая арганiзавала пастаўку i распаўсюджанне псiхатропных рэчываў з Лiтвы ў Беларусь.
Як адзначаюць ва ўпраўленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, гэта стала магчымым дзякуючы скаардынаваным дзеянням галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю i карупцыяй МУС Беларусi i Лiтоўскай крымiнальнай палiцыi. Паводле iнфармацыi беларускiх праваахоўнiкаў, у Вiльнюсе былi затрыманы двое жыхароў Друскiнiнкая. У гэты ж дзень у Гродзенскай вобласцi ў ходзе спецаперацыi ўдалося затрымаць дваiх беларусаў, якiя арганiзавалi збыт псiхатропных рэчываў на тэрыторыi нашай краiны. У лiтоўскiх i беларускiх наркадзялкоў было канфiскавана каля 4,5 тысячы таблетак МDMA i невялiкая колькасць iншага сiнтэтычнага наркотыка. Паводле папярэднiх ацэнак, кошт гэтага дурману складае каля 200 тысяч еўра, i гэта адна з буйнейшых партый сiнтэтычных наркотыкаў, што канфiскаваны за апошнi час.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праваахоўнiкi спынiлi дзейнасць мiжнароднай злачыннай групы, якая арганiзавала пастаўку i распаўсюджанне псiхатропных рэчываў з Лiтвы ў Беларусь
|
|