Пад заваламi загiнулi двое падлеткаў
Алена САФРОНАВА, БЕЛТА
Пад заваламi будынка загiнулi двое падлеткаў. Надзвычайнае здарэнне адбылося 7 студзеня ў былым ваенным гарадку вёскi Зябраўка Гомельскага раёна.
Паводле iнфармацыi прэс-службы Гомельскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сiтуацыях, у раённы аддзел па НС паведамленне аб трагедыi паступiла ў 12.58. Як стала вядома, трое падлеткаў адправiлiся на тэрыторыю вайсковай часцi для разбору на цэглу аднаго з двухпавярховых будынкаў, якія пуставалi. Падчас работы абвалiлася нясучая сцяна, пад якой i апынулiся двое хлопчыкаў 15 i 17 гадоў. 14-гадовы падлетак знаходзiўся па-за будынкам i таму застаўся жывы. Ён i паведамiў аб тым, што адбылося.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пад заваламi будынка загiнулi двое падлеткаў. Надзвычайнае здарэнне адбылося 7 студзеня ў былым ваенным гарадку вёскi Зябраўка Гомельскага раёна |
|