За службовую халатнасць — у калонiю
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Некалькi месяцаў таму мы паведамлялi аб тым, што на птушкафабрыцы «Беларуснафта—Асобiна» загiнула дзевяноста тысяч курэй, i прадпрыемству было нанесена звыш паўмiльярда рублёў страт. З прычыны гэтага была ўзбуджана крымiнальная справа, у ходзе якой устаноўлена: падзеж птушкi адбыўся з-за парушэнняў умоў утрымання i кармлення, якiя з-за службовай халатнасцi дапусцiлi былыя заатэхнiк i ветэрынарны ўрач. Днямi вынесены прыгавор: вiнаватыя павiнны будуць правесцi год i паўтара года ў калонii i выплацiць звыш 531 мiльёна рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некалькi месяцаў таму мы паведамлялi аб тым, што на птушкафабрыцы «Беларуснафта—Асобiна» загiнула дзевяноста тысяч курэй, i прадпрыемству было нанесен |
|