Маёр міліцыі, прыгажуня і «выдатніца»
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Самы ветлiвы i культурны супрацоўнiк органаў унутраных спраў у Мiнскай вобласцi працуе ў Смалявiчах, а самы лепшы ўчастковы — ва Узде.
Да таго, як атрымаць узнагароду самага ветлiвага мiлiцыянера, маёр Таiса ЗАВАДСКАЯ была ўзнагароджана медалём «За бездакорную службу». Дарэчы, жанчын у пагонах у нашай краiне становiцца ўсё больш. Яшчэ прыемней, што менавiта прадстаўнiца слабога полу стала пераможцай адказнага i вельмi карыснага конкурсу. Па спецыяльнасцi яна — iнжынер-тэхнолаг лясной прамысловасцi, але лёс, паводле слоў Таiсы, прывёў у пашпартны стол, адкуль i пачаўся кар’ерны рост. Зараз маёр мiлiцыi, прыгажуня i проста выдатнiца ва ўсiх справах працуе начальнiкам аддзялення грамадзянства i мiграцыі аддзела ўнутраных спраў Смалявiцкага райвыканкама. Лёс быць мiлiцыянерам быў прызначаны i Андрэю Батракову. Разам з братам-блiзнём ён трапiў у Акадэмiю Мiнiстэрства ўнутраных спраў. Брат скончыў яе выдатнiкам, а вось Андрэй «не выправiў адзнаку толькi па аднаму экзамену». Аднак гэта не перашкодзiла хлопцу, якi ўжо тры гады працуе ўчастковым, стаць лепшым сярод сваiх калег. — Мне з сям’ёй прадаставiлi службовы дом, за што ад усяго сэрца выказваю падзяку. Пасля прафесiйнага конкурсу атрымаў званне лепшага ўчастковага, а ў падарунак — службовы аўтамабiль разам з грашовай прэмiяй. Дарэчы, без машыны ўчастковы — як без рук, таму зараз буду служыць яшчэ лепш, — кажа пераможца. Андрэй Батракоў лiчыць, што паразуменне з жыхарамi, клопат аб ахове парадку i процiдзеянне злачыннасцi — гэта справа не аднаго дня. «Да кожнага трэба знайсцi свой падыход», — раскрыў ён «сакрэт» работы. Дарэчы, на Мiншчыне паспяхова рэалiзуецца праграма па забеспячэнню ўчастковых iнспектараў транспартам. Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» начальнiк Упраўлення унутраных спраў Мiнс-кага аблвыканкама генерал-маёр Iван Сяргей, лепшы ўчастковы вызначаўся не толькi па вынiках конкурсных iспытаў, але i па тым, як ён працуе, што добрага i карыснага зрабiў за час службы. «Мы iмкнёмся да таго, каб грамадзяне i далей жылi ў спакоi», — зазначыў Iван Сяргей.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самы ветлiвы i культурны супрацоўнiк органаў унутраных спраў у Мiнскай вобласцi працуе ў Смалявiчах, а самы лепшы ўчастковы — ва Узде |
|