21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лiстоўка — не чалавек, з ёю не пагаворыш

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ПАДВОДЗІМ ВЫНІКІ

Не бяруся абагульняць, але ад выбаршчыкаў (прынамсi з нашай шматпавярхоўкi) новыя дэпутаты абласнога i Гродзенскага гарадскога Саветаў атрымалi пэўны «аванс». У тым сэнсе, што падчас перадвыбарнай агiтацыi нiхто з кандыдатаў не праявiў жадання з намi сустрэцца (калi не асабiста, то хоць бы праз сваiх давераных асоб), каб пацiкавiцца нашымi меркаваннямi наконт тых цi iншых рэгiянальных праблем i прапановамi новаму дэпутацкаму корпусу. Уся агiтацыя абмежавалася ўкiнутымi ў паштовую скрынку лiстоўкамi...

А як у iншых акругах? Людзi, з якiмi мы абмянялiся думкамi на шэрагу выбарчых участкаў абласнога цэнтра, былi настроены па-рознаму. Некаторыя ведалi кандыдата па ранейшай, даволi актыўнай працы ў Савеце i таму не сумнявалiся, каму аддаць перавагу. Iншыя казалi, што ў iх была магчымасць сустрэцца з прэтэндэнтам на дэпутацкi мандат альбо яго даверанай асобай. Аднак пэўная частка выбаршчыкаў, як i ў выпадку з нашым домам, так i не адчула, што кандыдаты ў дэпутаты надта перажываюць за iх галасы. У такой сiтуацыi асабiста мой выбар грунтаваўся на тым, што аднаго з кандыдатаў я ведаў як кiраўнiка, прафесiянала ў сваёй галiне i нават браў у яго iнтэрв’ю. Не выключана, што яго канкурэнт быў бы больш актыўны менавiта ў дэпутацкай дзейнасцi, але ў iмкненнi пераканаць у гэтым выбаршчыкаў ён заўважаны не быў.

У цэлым жа, на думку старшынi абласной выбарчай камiсii Леанiда Лучыны, вынiкi выбараў сведчаць, што жыхары Гродзеншчыны давяраюць мясцовай уладзе, паколькi бачаць перамены да лепшага ў эканомiцы, клопат аб людзях. Выбары прайшлi арганiзавана, з высокай актыўнасцю выбаршчыкаў. Сфармiраваны ўсе мясцовыя Саветы дэпутатаў, у пяцi выбарчых акругах павiнны адбыцца паўторныя выбары. Пры гэтым сярод народных выбраннiкаў шмат людзей i з вопытам дэпутацкай работы, i навiчкоў. Што ж датычыцца парушэнняў падчас галасавання, то iх, адзначыў Леанiд Лучына, практычна не было. Паводле яго iнфармацыi, пэўныя праблемы ўзнiклi на двух выбарчых участках у Гродне, аднак абласная выбарчая камiсiя адрэагавала хутка i пасля адпаведных тлумачэнняў прэтэнзii былi знятыя.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

«ЗНЯЛI» СЯБЕ САМI

Аб актыўнасцi на выбарчых участках Гомельшчыны сведчаць наступныя лiчбы i факты. У папярэднiм галасаваннi прыняло ўдзел крыху менш за адну трэць выбаршчыкаў, што з’яўляецца самым высокiм паказчыкам сярод iншых абласцей рэспублiкi. У нядзелю, 14 студзеня, у 14 гадзiн ужо стала вядома, што выбары ў мясцовыя Саветы па Гомельшчыне адбылiся — на гэты час прагаласавала ўжо больш за пяцьдзесят працэнтаў выбаршчыкаў.

— А сёння мы канстатуем, — сказаў намеснiк старшынi абласной камiсii па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў Аляксандр Усаў, — што ўдзел у выбарах прынялi 83,1 працэнта электарату, i гэта амаль на дзесяць працэнтаў вышэй, чым у папярэднiх выбарах 2003 года. Найбольшая актыўнасць назiралася ў Нараўлянскiм, Кармянскiм i Лельчыцкiм раёнах: адпаведна 98,7, 98,4 i 98,2 працэнта, а меншая — у абласным цэнтры — 71,1 працэнта, што таксама няблага.

На момант падлiку галасоў (паўтараем, што мы гаворым аб папярэднiх вынiках) не былi выбраны дэпутаты па чатырох акругах — два ў раённыя Саветы i два ў сельскiя. Для параўнання: у выбарах 2003 года «не прайшлi» 62 дэпутаты.

Прадстаўнiкi ж апазiцыйных партый сёлета самi знялi свае кандыдатуры, бо, як выразiўся Аляксандр Усаў, у мясцовых Саветах трэба працаваць i трымаць справаздачы перад выбаршчыкамi аб сваёй канкрэтнай дзейнасцi.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не бяруся абагульняць, але ад выбаршчыкаў (прынамсi з нашай шматпавярхоўкi) новыя дэпутаты абласнога i Гродзенскага гарадскога Саветаў атрымалi пэўны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика