21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Правамоцнымi з’яўляюцца ўсе Саветы

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

Учора было выбрана 22 640 дэпутатаў мясцовых Саветаў. Гэта азначае, што ўсе органы заканадаўчай улады на месцах выбраны ў правамоцным саставе. Аб гэтым паведамiла ўчора старшыня Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў Лiдзiя ЯРМОШЫНА.

Усяго ў Беларусi падчас гэтых выбараў быў сфармiраваны 1581 мясцовы Савет (6 абласных i Мiнскi гарадскi, 118 раённых, 13 гарадскiх гарадоў абласнога падпарадкавання, 14 гарадскiх гарадоў раённага падпарадкавання, 66 пасялковых i 1363 сельскiх). Усяго неабходна было выбраць 22 661 дэпутата, большая частка якiх — у сельскiя Саветы. Выбранымi аказалiся 22 640 дэпутатаў. Такiм чынам, вакантным аказалася 21 дэпутацкае месца (6 — у раённых Саветах, 1 — у гарадскiм раённага падпарадкавання, 14 — у сельскiх). Лiдзiя Ярмошына адзначыла, што па трох выбарчых акругах выбары не праходзiлi наогул з-за адсутнасцi кандыдатаў. Яшчэ па 18 акругах, дзе праходзiлi безальтэрнатыўныя выбары, кандыдаты не змаглi набраць дастатковую колькасць галасоў. Справа ў тым, што пры безальтэрнатыўных выбарах кандыдат павiнен атрымаць падтрымку ў выглядзе галасоў не менш за 50 працэнтаў выбаршчыкаў. А ў гэтых 18 акругах пратэставае галасаванне супраць было большым. Тым не менш, адзначыла Лiдзiя Ярмошына, «гэта не паўплывала на вынiкi выбараў, г. зн. усе мясцовыя Саветы з’яўляюцца правамоцнымi».

Удзел у выбарах прынялi 78,7 працэнта выбаршчыкаў, што на 5 працэнтаў больш у параўнаннi з мясцовымi выбарамi 2003 года i на 15 працэнтаў менш у параў- наннi з прэзiдэнцкiмi выбарамi 2006 года. Паводле слоў старшынi Цэнтрвыбаркама, для мясцовых выбараў яўка была вельмi высокай. Пры гэтым датэрмiнова прагаласавала каля чвэрцi выбаршчыкаў — 24,9 працэнта. Увогуле ж найбольш актыўнымi аказалiся жыхары Вiцебскай вобласцi, дзе прагаласавала 90,4 працэнта выбаршчыкаў. Найменшая яўка прадказальна была зафiксавана ў Мiнску — 60 працэнтаў, аднак i гэты паказчык для сталiцы можна лiчыць высокiм. У астатнiх абласцях прагаласавала каля 80 працэнтаў выбаршчыкаў.

Пакуль што Цэнтрвыбаркам не мае iнфармацыi аб якасным саставе новых мясцовых Саветаў. Яна стане вядома пасля канчатковых падвядзенняў вынiкаў выбараў. Сама Цэнтральная камiсiя плануе гэта зрабiць 18 студзеня. Некаторую iнфармацыю аб якасным саставе Савета Лідзія Ярмошына змагла паведамiць толькi па Мiнску. Так, у Мiнскi гарадскi Савет выбраны ўсе 55 дэпутатаў, з якiх 20 — жанчыны, 2 — прадстаўнiкi палiтычных партый (лiберальна-дэмакратычнай i сацыяльна-спартыўнай). Акрамя таго, тры чалавекi, якiя выбiралiся па Фрунзенскаму раёну Мiнска, могуць пахвалiцца самай высокай падтрымкай выбаршчыкаў — 80—85 працэнтаў. Быў узгаданы i яшчэ адзiн факт — 97 дэпутатаў, выбраных па краiне, — дзеючыя ваеннаслужачыя.

У цэлым, адзначыла Лiдзiя Ярмошына, выбарчая кампанiя праходзiла спакойна. У прыватнасцi, за ўвесь яе ход у Цэнтрвыбаркам паступiла толькi 143 скаргi, 37 з якiх увогуле не былi звязаныя з выбарамi. У дзень выбараў у Цэнтрвыбаркам паступiла 6 пiсьмовых скаргаў. Не паступала пакуль нейкiх актаў з парушэннямi i заўвагамi ад назiральнiкаў. Дарэчы, у дзень выбараў на выбарчых участках знаходзiлася 19 тысяч нацыянальных назiральнiкаў. Калi зыходзiць з гэтай лiчбы, то на кожны выбарчы ўчастак прыходзiлася недзе па тры назiральнiкi, хоць, зразумела, у асноўным яны былi ў Мiнску i буйных гарадах. Мiжнародныя назiральнiкi ў краiну не запрашалiся. Тым не менш, паведамiла Лiдзiя Ярмошына, «выбарчыя ўчасткi, напэўна, у рамках здзяйснення манiторынгу за палiтычнымi працэсамi актыўна наведвалi прадстаўнiкi амерыканскага пасольства».

Падчас выбарчай кампанii калькасць кандыдатаў у дэпутаты паменшылася на 112 чалавек. 104 кандыдаты знялi свае кандыдатуры самi. Паводле слоў Лiдзii Ярмошынай, сярод iх былi i вядомыя палiтыкi. Дарэчы, тут не абышлося без кур’ёзу: у дзень выбараў адзiн з кандыдатаў вырашыў зняць сваю кандыдатуру, бо, патлумачыў ён, напярэдаднi падчас раздачы лiстовак «быў двойчы падвергнуты насiллю з боку нецвярозых жанчын». Яшчэ па 8 кандыдатах было прынята рашэнне аб адмене рэгiстрацыi.

97,8 працэнта кандыдатаў былi беспартыйнымi. Невялiкай была i колькасць назiральнiкаў ад палiтычных партый — толькi 3,2 працэнта. А вось ад грамадскiх аб’яднанняў назiральнiкаў было 66 працэнтаў.

Адказваючы на пытаннi журналiстаў, Лiдзiя Ярмошына пракаментавала магчымасць сумяшчэння мясцовых i парламенцкiх выбараў. Паводле слоў, гэта — «справа не блiжэйшай будучынi». Таксама старшыня Цэнтрвыбаркама адзначыла, што павялiчваць тэрмiн дзейнасцi парламента немагчыма, а таму адны з выбараў прыйшлося б праводзiць датэрмiнова. Аднак юрыдычная магчымасць сумяшчэння выбарчых кампанiй iснуе, хоць гэта i вельмi складана тэхнiчна, бо кожная выбарчая кампанiя вельмi аб’ёмная.

Падчас прэс-канферэнцыi Лiдзiя Ярмошына таксама адзначыла, што ўсе спрэчныя пытаннi з нядопускам прадстаўнiкоў апазiцыi на выбарчыя ўчасткi былi вырашаны. I яшчэ адзiн факт: яшчэ ў пятнiцу ў Цэнтр-выбаркама адсутнiчалi даныя аб наяўнасцi назiральнiкаў ад апазiцыйных палiтычных партый цi грамадскiх аб’яднанняў. Усе заявы падавалiся iмi ў апошнi дзень. Была пракаментавана i заява БХК аб наяўнасцi шматлiкiх парушэнняў. Паводле слоў Лiдзii Ярмошынай, «ад Хельсiнскага камiтэта маецца толькi адзiн назiральнiк у Цэнтральнай выбарчай камiсii, на ўчастках для галасавання ад гэтага грамадскага аб’яднання нiводнага назiральнiка не было».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора было выбрана 22 640 дэпутатаў мясцовых Саветаў. Гэта азначае, што ўсе органы заканадаўчай улады на месцах выбраны ў правамоцным саставе. Аб гэты
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика