21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Няхай перамогуць дастойныя

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

Выбары дэпутатаў у мясцовыя Саветы на Мiншчыне, якiя завяршылiся ў нядзелю 14 студзеня, дазволiлi зрабiць некалькi станоўчых высноў. Людзi актыўна выкарыстоўваюць сваё грамадзянскае права — яшчэ да дванаццацi гадзiн на некаторых участках яўка электарату дасягала 50 працэнтаў. Жыхары вобласцi ведаюць, што ад iх выбару залежыць камфорт жыцця i дабрабыт. У Мiнскай вобласцi галасаваць iшлi ўсе — i васемнаццацiгадовы хлопец, якi на наступны дзень, у панядзелак, адпраўляўся служыць «тэрмiновую», i маладыя сем’i, i бабулi разам з унукамi. Каму iсцi было складана, да таго прадстаўнiкi выбарчай камiсii прыязджалi самi...

Напрыклад, жыхару Стаўбцоўскага раёна Iвану Францавiчу Валынцу споўнiлася ўжо 103 гады. Узрост больш чым сур’ёзны. Выбарчая камiсiя прынесла урну i бюлетэнь у хату да яго сына i нявесткi — Iван Францавiч ужо некалькi гадоў у зiмовы час жыве ў дзяцей, летам перабiраецца ў родную вёску. «Ён заўсёды актыўны, i летась, на прэзiдэнцкiх выбарах таксама галасаваў. Пытаемся: за што, тата, галасуеш? А ён у адказ — каб лепей вам, дзеткi, жылося», — сустракае нас на парозе хаты нявестка Палiна Вацлаваўна.

Iван Францавiч i зараз не адмовiўся ад выканання свайго ганаровага права — уважлiва выслухаў неабходную iнфармацыю аб працэсе галасавання ад членаў выбарчай камiсii, паразважаў i паклаў запоўнены бюлетэнь у урну. «Нарадзiўся я ў Зарэччы, на Стаўбцоўшчыне. Мой бацька набыў там кавалак зямлi, апрацоўваў яго, з гэтага i кармiлiся. А потым i я ўсё жыццё таксама працаваў на зямлi. На жаль, адзiн зараз застаўся», — расказаў крыху пра сябе Iван Францавiч. Адзiн — таму што жонка памерла шэсць гадоў таму. Але нашчадкi яго — а гэта трое ўнукаў, шэсць праўнукаў — даглядаюць дзеда, таму выглядае Iван Францавiч, дзякуй Богу, на ўсе сто! Працэнтаў, канешне ж.

У суседнiм Уздзенскiм раёне нёманская выбарчая камiсiя на ўчастку № 25 працавала не толькi ў нядзелю, але i на працягу ўсяго часу, як пачалося датэрмiновае галасаванне. З 340 выбаршчыкаў на пачатак 14 студзеня прагаласавала 55 працэнтаў. Пад канец першай паловы дня ў нядзелю каля 80 працэнтаў выбаршчыкаў ужо адзначылiся.

— Прыйшла галасаваць за знаёмых мне людзей. Я ведаю, хто гэта, неаднаразова мясцовыя жыхары звярталіся да iх па дапамогу i нiколi не расчароўвалiся, — кажа выбаршчыца Раiса Дзесюкевiч. — Раней дысцыплiна тут была разладжанай, а потым, як з’явiлася моцная мясцовая ўлада, дык i вёска пайшла ўгору. Пачалi пашараць будаўніцтва, у гаспадарцы з’явiлася праца, павялiчылiся надоi. Канешне, мы разумеем, што ў сельскім Савеце часам грошай не хапае, але спадзяёмся, што пасля выбараў дарогi падрамантуюць.

Прынамсi, усе, хто прыйшоў на выбарчыя ўчасткi, разумеюць, што выбраным дэпутатам давядзецца не салодка — працы ў выбраннiкаў у органы самакiравання заўсёды хапае. Сацыяльныя пытаннi, ахова здароўя, жыллё, добраўпарадкаванне, парадак на зямлi, i нават лад у сям’i i памiж суседзямi — вось далёка не поўны спiс усяго, чым займаюцца дэпутаты сельскiх, раённых, гарадскiх, абласных Саветаў. Як вядома, што абяцалi выбаршчыкам — тое i павiнны выканаць.

Старшыня Дзяржынскага раённага выканаўчага камiтэта Мiкалай Арцюшкевiч прыйшоў галасаваць на выбарчы ўчастак пасёлка «Энергетык» Дзяржынскага раёна.

— Роля органаў мясцовага самакiравання пастаянна расце, — упэўнены Мiкалай Iванавiч. — Менавiта з самага нiжэйшага падмурка, пачынаючы ад дэпутатаў сельскiх Саветаў, мы атрымлiваем iнфармацыю аб пытаннях, якiя хвалююць людзей, i вырашаем iх. Таму на новы перыяд задачы вялiкiя. Трэба працаваць i выканаўчай уладзе, i дэпутатам мясцовых органаў самакiравання над добраўпарадкаваннем населеных пунктаў, вырашаць праблемы будаўнiцтва, тэхнiчнага пераабсталявання.

— А як наладжана ўзаемадзеянне памiж заканадаўчай i выканаўчай уладамi на месцах? — не маглi не пацiкавiцца мы.

— Сувязь iснуе трывалая, у гэтым можна быць упэўненым. Мы фiксуем усе запыты дэпутатаў i адсочваем вынiкi. Прадстаўнiкi Саветаў дэпутатаў прысутнiчаюць у час абмеркавання i прыняцця рашэнняў. Адным словам, iснуе вялiкая сiстэма ўзаемадзеяння, якая працягвае ўдасканальвацца ўвесь час.


Стаўбцоўскi раён—Уздзенскi раён—Дзяржынскi раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выбары дэпутатаў у мясцовыя Саветы на Мiншчыне, якiя завяршылiся ў нядзелю 14 студзеня, дазволiлi зрабiць некалькi станоўчых высноў. Людзi актыўна вык
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика