21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусь задавольваюць умовы падпiсанага ў Маскве пагаднення па экспарту нафты

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Людмiла САЦ, БЕЛТА

Беларусь задавольваюць умовы падпiсанага 12 студзеня ў Маскве пагаднення ў галiне экспарту нафты, паведамiў у пятнiцу журналiстам намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Андрэй Кабякоў.

Ён нагадаў, што 8 снежня 2006 года расiйскi бок прыняў рашэнне аб увядзеннi мытных пошлiн на нафту, што пастаўляецца ў Беларусь. Гэта азначала выключэнне з бюджэту i даходаў суб’ектаў гаспадарання, якiя займаюцца перапрацоўкай нафты, каля $3,6 млрд у гадавым вылiчэннi. Пасля правядзення перагавораў у вынiку ад размеркавання вывазных мытных пошлiн на нафтапрадукты $2,6 млрд застаецца Беларусi, $1 млрд — паступае ў бюджэт Расii, — растлумачыў ён.

Механiзм рэалiзацыi пагаднення заключаецца ў спагнаннi расiйскiм бокам вывазной мытнай пошлiны са змяншаючым каэфiцыентам у адносiнах да дзеючай стаўкi. Гэта значыць, будзе не $180 у 2007 годзе, а каля $53, — адзначыў вiцэ-прэм’ер i падкрэслiў, што «расiйскi бок сваю стаўку вывазной мытнай пошлiны бярэ адразу, пры экспарце».

У Беларусi не будзе незапланаванага росту цэн у сувязi са змяненнем умоў экспарту расiйскай нафты. Паводле слоў Андрэя Кабякова, прагнозам сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны на 2007 год iнфляцыя запланавана на ўзроўнi 6—8 працэнтаў. «У гэтыя параметры мы павiнны ўвайсцi. Нiхто з нас адказнасцi за выкананне гэтага калiдора не здымаў», — падкрэслiў Андрэй Кабякоў.

Беларусь не выключае верагоднасцi перагляду ўмоў перапрацоўкi i рэалiзацыi нафтапрадуктаў у краiне з улiкам падпiсанага 12 студзеня ў Маскве пагаднення.

Жорсткай умовай гэтага механiзма з’яўляецца тое, што пры продажы нафтапрадуктаў за мяжу беларуская экспартная пошлiна павiнна быць па значэнню роўная вывазной пошлiне Расii. «Што датычыцца нашых унутраных пытанняў (падаткаабкладання, ставак акцызаў i iншых), то яны, магчыма, будуць перагледжаны. Мы павiнны зрабiць так, каб умовы для перапрацоўкi нафты былi прымальныя для нашых перапрацоўшчыкаў. Гэта ўжо наша ўнутраная справа», — сказаў вiцэ-прэм’ер.

Паводле яго слоў, галоўным дасягненнем перагавораў бакоў стала тое, што, акрамя пошлiны на сырую нафту, «iншых пошлiн не ўзнiкла».

Пры гэтым аб’ёмы закупкi расiйскай нафты не змянiлiся. Беларусь зацiкаўлена ў перапрацоўцы не менш як 20 млн. тон нафты ў 2007 годзе.

Адказваючы на пытанне журналiстаў, што павiнна рабiць Беларусь для мiнiмiзацыi негатыўных наступстваў ад павышэння цэн на расiйскi газ, Андрэй Кабякоў сказаў: «Трэба проста працаваць, разумеючы, што iншых цэн на газ ужо не будзе. Меншымi яны ўжо не стануць. Гэта агульнасусветная тэндэнцыя. Таму выйсце тут адно — трэба больш хуткiмi тэмпамi рэалiзоўваць энергазберагальныя праекты, паўсюдна знаходзiць магчымасцi эканомii цяпла, электрычнасцi». Мiжурадавае пагадненне аб пастаўках беларускага цукру ў Расiю можа быць падпiсана ў блiжэйшыя днi, паведамiў журналiстам Андрэй Кабякоў.

Беларусь мае намер паскорыць працэс адаптацыi эканомiкi да нормаў i правiлаў СГА, паведамiў намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Андрэй Кабякоў.

Беларусь i Расiя ў 2011 годзе будуць мець аднолькавыя цэны на газ, адзначыў намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Андрэй Кабякоў. Ён растлумачыў, што гэта пытанне абмяркоўвалася iм на сустрэчы з кiраўнiком Мiнiстэрства эканамiчнага развiцця i гандлю Расii Германам Грэфам. «У рамках праведзеных 12 студзеня перагавораў Герман Грэф гарантаваў, што ў 2011 годзе цана на газ у Беларусi i Расii будзе роўнай», — адзначыў Андрэй Кабякоў.

Нагадаем, што Расiя раней заяўляла аб намеры за чатыры гады выйсцi на роўнадаходныя з Еўропай цэны на газ. Для гэтага Расii неабходна будзе зрабiць значны рывок у павышэннi ўнутранай цаны на газ, каб дайсцi да беларускага ўзроўню. Беларускi бок лiчыць гэта станоўчым момантам. «Мы спадзяёмся, што гэта будзе выканана», — падкрэслiў Андрэй Кабякоў.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь задавольваюць умовы падпiсанага 12 студзеня ў Маскве пагаднення ў галiне экспарту нафты, паведамiў у пятнiцу журналiстам намеснiк прэм’ер-мiн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика