Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 21
Аб павышэннi ролi органаў мясцовага кiравання i самакiравання ў вырашэннi пытанняў жыццезабеспячэння насельнiцтва
У мэтах павышэння статусу органаў мясцовага кiравання i самакiравання, iх ролi ў вырашэннi пытанняў жыццезабеспячэння насельнiцтва: 1. Устанавiць, што: 1.1. у бюджэты сельсаветаў, пасёлкаў гарадскога тыпу, гарадоў раённага падпарадкавання (далей — бюджэты пярвiчнага ўзроўню) залiчваюцца: падатак на нерухомую маёмасць, вылiчаны па не завершаных будаўнiцтвам аб’ектах, што знаходзяцца на тэрыторыi сельсавета, пасёлка гарадскога тыпу, горада раённага падпарадкавання (па ўстаноўленых заканадаўствам нарматывах); зямельны падатак на зямельныя ўчасткi, што знаходзяцца на тэрыторыi сельсавета, пасёлка гарадскога тыпу, горада раённага падпарадкавання, што выплачваецца фiзiчнымi асобамi; падатак на нерухомую маёмасць, вылiчаны па прыналежных фiзiчным асобам аб’ектах, што знаходзяцца на тэрыторыi сельсавета, пасёлка гарадскога тыпу, горада раённага падпарадкавання; збор за ажыццяўленне дзейнасцi па аказанню паслуг у сферы аграэкатурызму (залiчваецца толькi ў бюджэт сельсаветаў); даходы ад размяшчэння ў адпаведнасцi з заканадаўствам грашовых сродкаў бюджэтаў пярвiчнага ўзроўню; дывiдэнды на долi (акцыi), што знаходзяцца ў камунальнай уласнасцi сельсавета, пасёлка гарадскога тыпу, горада раённага падпарадкавання; даходы ад пералiчэння часткi прыбытку камунальных унiтарных прадпрыемстваў, маёмасць якiх знаходзiцца ў камунальнай уласнасцi сельсавета, пасёлка гарадскога тыпу, горада раённага падпарадкавання; даходы ад здачы ў арэнду маёмасцi, што знаходзiцца ў камунальнай уласнасцi сельсавета, пасёлка гарадскога тыпу, горада раённага падпарадкавання; даходы ад здачы ў арэнду зямельных участкаў, што знаходзяцца на тэрыторыi сельсавета, пасёлка гарадскога тыпу, горада раённага падпарадкавання; паступленнi ад рэалiзацыi маёмасцi, што знаходзiцца ў камунальнай уласнасцi сельсавета, пасёлка гарадскога тыпу, горада раённага падпарадкавання; даходы ад рэалiзацыi безгаспадарнай маёмасцi i скарбаў, якiя знаходзяцца на тэрыторыi сельсавета, пасёлка гарадскога тыпу, горада раённага падпарадкавання; даходы ад продажы грамадзянам зямельных участкаў, што знаходзяцца на тэрыторыi сельсавета, пасёлка гарадскога тыпу, горада раённага падпарадкавання; да 50 працэнтаў сродкаў ад рэалiзацыi па рашэнню раённага, абласнога Савета дэпутатаў нерухомай маёмасцi, размешчанай на тэрыторыi сельсавета, пасёлка гарадскога тыпу, горада раённага падпарадкавання, якi знаходзiцца ў камунальнай уласнасцi раёна, вобласцi; дзяржаўная пошлiна за ўчыненне ўпаўнаважанымi службовамi асобамi сельскiх, пасялковых, гарадскiх (гарадоў раённага падпарадкавання) выканаўчых камiтэтаў дзеянняў, звязаных з рэгiстрацыяй актаў грамадзянскага стану; дзяржаўная пошлiна за натарыяльныя дзеяннi, што выконваюцца ўпаўнаважанымi службовымi асобамi сельскiх, пасялковых, гарадскiх (гарадоў раённага падпарадкавання) выканаўчых камiтэтаў; збор з нарыхтоўшчыкаў сельскагаспадарчай прадукцыi, лекавых траў, грыбоў, дзiкарослых пладоў i ягад, што выплачваецца плацельшчыкам па месцы знаходжання аб’екта падаткаабкладання. Саветы дэпутатаў абласнога i базавага тэрытарыяльных узроўняў пры зацвярджэннi адпаведных бюджэтаў вызначаюць пералiк мясцовых падаткаў i збораў, уводзiмых у адпаведнасцi з законам Рэспублiкi Беларусь аб бюджэце на чарговы фiнансавы (бюджэтны) год, што поўнасцю або часткова залiчваюцца ў бюджэты пярвiчнага ўзроўню. Для рэгулявання сацыяльна-эканамiчнага развiцця адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак бюджэтам пярвiчнага ўзроўню выдзяляюцца датацыi з вышэйстаячага бюджэту з улiкам нарматываў бюджэтнай забяспечанасцi, якiя зацвярджаюцца рашэннем Савета дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню аб бюджэце на чарговы фiнансавы (бюджэтны) год. Саветы дэпутатаў пярвiчнага тэрытарыяльнага ўзроўню, зыходзячы з патрэбнасцi фiнансавання мерапрыемстваў па сацыяльна-эканамiчнаму развiццю на чарговы фiнансавы (бюджэтны) год, уносяць у Саветы дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню не пазней за 1 чэрвеня гэтага года прапановы аб памерах адлiчэнняў ад мясцовых падаткаў i збораў, сумах датацый; 1.2. з бюджэтаў пярвiчнага ўзроўню фiнансуюцца: дзейнасць органаў мясцовага кiравання i самакiравання, уключаючы стымуляванне аднаасобных органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакiравання (старастаў, старэйшын i iншых), фармiраванне рэзервовых фондаў мясцовага значэння; добраўпарадкаванне населеных пунктаў на тэрыторыi адпаведнай адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi, iх гаспадарча-пiтное водазабеспячэнне, расходы на пакрыццё часткi затрат па агульных аддзяленнях лазняў населеных пунктаў на тэрыторыi адпаведнай адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi, а таксама iншыя расходы ў адпаведнасцi з праграмамi жыллёвага i дарожнага будаўнiцтва, камунальна-бытавога i сацыяльна-культурнага абслугоўвання насельнiцтва, аховы прыроды, што зацвярджаюцца Саветамi дэпутатаў пярвiчнага тэрытарыяльнага ўзроўню; 1.3. Саветы дэпутатаў пярвiчнага тэрытарыяльнага ўзроўню фармiруюць бюджэты зыходзячы з: крынiц, вызначаных у частках першай i другой падпункта 1.1 гэтага пункта; расходаў, прадугледжаных у падпункце 1.2 гэтага пункта; памераў адлiчэнняў ад мясцовых падаткаў i збораў, устаноўленых рашэннямi вышэйстаячых Саветаў дэпутатаў; сум датацый, што атрымлiваюцца з вышэйстаячых бюджэтаў. 2. Створаныя выканаўчымi камiтэтамi пярвiчнага тэрытарыяльнага ўзроўню камунальныя унiтарныя прадпрыемствы, выручка якiх ад выканання работ (аказання паслуг) для арганiзацый i фiзiчных асоб на тэрыторыi сельсаветаў, пасёлкаў гарадскога тыпу, гарадоў раённага падпарадкавання па вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi, у тым лiку правядзення веснавых палявых i ўборачных работ, складае не менш як 70 працэнтаў ад выручкi, вылiчанай ад усёй дзейнасцi такiх камунальных унiтарных прадпрыемстваў, маюць права для выканання адпаведных работ (аказання паслуг) набываць сельскагаспадарчую тэхнiку айчыннай вытворчасцi, мiнеральныя ўгнаеннi, нафтапрадукты па цэнах, што вызначаюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам для сельскагаспадарчых арганiзацый, а таксама атрымлiваць крэдыты на закупку трактароў, сельскагаспадарчых машын i абсталявання, у тым лiку што перадаюцца на ўмовах доўгатэрмiновай арэнды (фiнансавай арэнды (лiзiнгу), на умовах, прадугледжаных для сельскагаспадарчых арганiзацый. 3. Штатная колькасць сельскiх, пасялковых, гарадскiх (гарадоў раённага падпарадкавання) выканаўчых камiтэтаў (без персаналу па ахове i абслугоўванню будынкаў) устанаўлiваецца па рашэнню раённых выканаўчых камiтэтаў у межах колькасцi работнiкаў мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, устаноўленай Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, зыходзячы з: узроўню развiцця вытворчай базы, транспартнай i сацыяльнай iнфраструктуры; колькасцi насельнiцтва, якое пражывае на гэтай тэрыторыi; колькасцi арганiзацый, падпарадкаваных адпаведнаму выканаўчаму камiтэту. 4. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб старшынi сельскага, пасялковага, гарадскога (горада раённага падпарадкавання) выканаўчага камiтэта. 5. Рэкамендаваць Савету Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь утварыць Савет па ўзаемадзеянню органаў мясцовага самакiравання i зацвердзiць палажэнне аб iм. 6. Мiнiстэрству адукацыi сумесна з Акадэмiяй кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь i абласнымi выканаўчымi камiтэтамi распрацаваць тыпавыя навучальныя планы павышэння квалiфiкацыi работнiкаў выканаўчых камiтэтаў пярвiчнага ўзроўню. 7. Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь прадугледжваць павышэнне квалiфiкацыi старшынь выканаўчых камiтэтаў пярвiчнага ўзроўню i iх намеснiкаў адзiн раз у тры гады. 8. Абласным выканаўчым камiтэтам: 8.1. на падставе прапаноў выканаўчых камiтэтаў пярвiчнага тэрытарыяльнага ўзроўню па колькасцi, складу i напрамках павышэння квалiфiкацыi iх работнiкаў забяспечваць прыняцце штогадовых рэгiянальных праграм кадравага забеспячэння выканаўчых камiтэтаў пярвiчнага ўзроўню як асновы бесперапыннага прафесiйнага навучання работнiкаў выканаўчых камiтэтаў пярвiчнага ўзроўню, прадугледжваючы ў iх: пералiк устаноў (iх падраздзяленняў), якiя забяспечваюць павышэнне квалiфiкацыi работнiкаў выканаўчых камiтэтаў пярвiчнага ўзроўню i перападрыхтоўку кадраў; вызначэнне сельскiх, пасялковых, гарадскiх (гарадоў раённага падпарадкавання) раённых выканаўчых камiтэтаў для стажыроўкi старшынь выканаўчых камiтэтаў, упершыню назначаных на гэту пасаду, тэрмiнам да аднаго месяца; 8.2. у шасцiмесячны тэрмiн забяспечыць правядзенне iнвентарызацыi: сiстэм водазабеспячэння i водаадводу населеных пунктаў i разгледзець пытанне аб перадачы ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку гэтых сiстэм спецыялiзаваным арганiзацыям водаправодна-каналiзацыйнай гаспадаркi; дарог сельскiх населеных пунктаў i iншых аб’ектаў нерухомай маёмасцi i разгледзець пытанне аб перадачы iх ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку спецыялiзаваным арганiзацыям, што знаходзяцца ў камунальнай уласнасцi вобласцi, у мэтах паляпшэння iнфраструктуры сельскiх населеных пунктаў, добраўпарадкавання вулiц, развiцця транспартных зносiнаў. 9. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн: забяспечыць перагляд умоў аплаты працы работнiкаў сельскiх, пасялковых, гарадскiх (гарадоў раённага падпарадкавання) выканаўчых камiтэтаў, за выключэннем iх старшынь; забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Указам; прыняць iншыя меры па рэалiзацыi гэтага Указа. 10. Мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым i распарадчым органам у трохмесячны тэрмiн прывесцi свае рашэннi ў адпаведнасць з гэтым Указам. 11. Гэты Указ уступае ў сiлу праз дзесяць дзён пасля яго афiцыйнага апублiкавання. Прэзідэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА. 12 студзеня 2007 г., г. Мiнск. ЗАЦВЕРДЖАНА Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 12.01.2007 № 21 Палажэнне аб старшынi сельскага, пасялковага, гарадскога (горада раённага падпарадкавання) выканаўчага камiтэта 1. Гэтым Палажэннем вызначаецца прававы статус старшынi сельскага, пасялковага, гарадскога (горада раённага падпарадкавання) выканаўчага камiтэта (далей — выканаўчы камiтэт). 2. Старшынёй выканаўчага камiтэта па пасадзе з’яўляецца старшыня адпаведнага сельскага, пасялковага, гарадскога (горада раённага падпарадкавання) Савета дэпутатаў (далей — Савет). Кандыдатуры на пасаду старшынi Савета ўносяцца на разгляд сесii Савета яго дэпутатамi, а таксама старшынёй вышэйстаячага Савета пасля iх узгаднення са старшынёй адпаведнага раённага выканаўчага камiтэта. Старшыня адпаведнага раённага выканаўчага камiтэта ў тыднёвы тэрмiн разглядае ўнесеныя дэпутатамi Савета, а таксама старшынёй вышэйстаячага Савета прапановы аб узгадненнi кандыдатур на пасаду старшынi Савета. У выпадку адмовы старшынi адпаведнага раённага выканаўчага камiтэта ва ўзгадненнi такiх кандыдатур новыя кандыдатуры ўносяцца ў парадку, вызначаным у частках другой i трэцяй гэтага пункта. Пры паўторнай адмове старшынi адпаведнага раённага выканаўчага камiтэта ва ўзгадненнi кандыдатур на пасаду старшынi Савета кандыдатура на гэту пасаду ўносiцца на разгляд сесii Савета старшынёй адпаведнага раённага выканаўчага камiтэта. 3. Старшыня выканаўчага камiтэта з’яўляецца кiраўнiком выканаўчай улады адпаведна на тэрыторыi сельсавета, пасёлка, горада раённага падпарадкавання. 4. Старшыня выканаўчага камiтэта ў сваёй дзейнасцi падсправаздачны i падкантрольны Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь i вышэйстаячым выканаўчым i распарадчым органам, а па пытаннях, аднесеных да кампетэнцыi Савета, падсправаздачны адпаведнаму Савету. 5. Са старшынёй выканаўчага камiтэта ў трохдзённы тэрмiн з дня яго выбрання старшынёй Савета заключаецца кантракт раённым выканаўчым камiтэтам у асобе яго старшынi. Тэрмiн дзеяння кантракта ўстанаўлiваецца ў межах тэрмiну паўнамоцтваў Савета. 6. Паўнамоцтвы старшынi выканаўчага камiтэта датэрмiнова спыняюцца па падставах i ў парадку, прадугледжаных Законам Рэспублiкi Беларусь ад 27 сакавiка 1992 года «Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў» у рэдакцыi Закона ад 5 студзеня 2006 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., №13, стар. 217; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2006 г., № 6, 2/1181), Законам Рэспублiкi Беларусь ад 14 чэрвеня 2003 года «Аб дзяржаўнай службе ў Рэспублiцы Беларусь» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2003 г., № 70, 2/953) i па iншых падставах у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi. 7. У выпадку, калi пасада старшынi выканаўчага камiтэта з’яўляецца вакантнай, старшыня адпаведнага раённага выканаўчага камiтэта назначае асобу, якая часова выконвае абавязкi старшынi выканаўчага камiтэта да выбрання ва ўстаноўленым парадку старшынi Савета. Пры гэтым за названай асобай захоўваецца ранейшае месца работы з аплатай працы па займаемай пасадзе, але не нiжэй за сярэднюю заработную плату па ранейшым месцы работы. 8. Старшыня выканаўчага камiтэта пры ажыццяўленнi сваiх паўнамоцтваў кiруецца Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, законамi Рэспублiкi Беларусь, гэтым Палажэннем i iншымi актамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, пастановамi Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, рашэннямi вышэйстаячых мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, распараджэннямi старшынь гэтых органаў, рашэннямi вышэйстаячых Саветаў дэпутатаў, узначаленых iм выканаўчага камiтэта i Савета па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыi, iншымi нарматыўнымi прававымi актамi. 9. Старшыня выканаўчага камiтэта: 9.1. узначальвае выканаўчы камiтэт, кiруе яго работай i забяспечвае ўзаемадзеянне з Саветам; 9.2. прадстаўляе выканаўчы камiтэт ва ўзаемаадносiнах з Саветам, iншымi дзяржаўнымi органамi, органамi тэрытарыяльнага грамадскага самакiравання, грамадскiмi аб’яднаннямi, iншымi арганiзацыямi i грамадзянамi, прымае меры па абароне iнтарэсаў адпаведнай тэрыторыi, мясцовай гаспадаркi ў судовых i iншых дзяржаўных органах; 9.3. прадстаўляе сесii Савета па меры неабходнасцi, але не радзей як адзiн раз у год справаздачу аб дзейнасцi выканаўчага камiтэта, iнфармуе Савет i грамадзян аб стане спраў на падведамнай тэрыторыi; 9.4. арганiзуе работу па падрыхтоўцы пасяджэнняў выканаўчага камiтэта, вядзе гэтыя пасяджэннi, забяспечвае кантроль за рэалiзацыяй рашэнняў, прынятых выканаўчым камiтэтам; 9.5. падпiсвае рашэннi выканаўчага камiтэта i пратаколы яго пасяджэнняў, выдае ў межах сваёй кампетэнцыi распараджэннi; 9.6. каардынуе дзейнасць членаў выканаўчага камiтэта, заключае працоўныя дагаворы (кантракты) з работнiкамi выканаўчага камiтэта, прымяняе да гэтых работнiкаў меры заахвочвання, накладае на iх дысцыплiнарныя спагнаннi; 9.7. стварае пры выканаўчым камiтэце пастаянныя i часовыя камiсii, вызначае iх паўнамоцтвы i каардынуе iх работу, узначальвае камiсiю па справах непаўналетнiх; 9.8. ажыццяўляе агульнае кiраўнiцтва дзейнасцю арганiзацый, маёмасць якiх знаходзiцца ў камунальнай уласнасцi сельсавета, пасёлка, горада раённага падпарадкавання; 9.9. узгадняе: кандыдатуры на пасады кiраўнiкоў размешчаных на падведамнай тэрыторыi арганiзацый, маёмасць якiх знаходзiцца ў камунальнай уласнасцi раёна, вобласцi; кандыдатуры на пасады кiраўнiкоў гаспадарчых таварыстваў, размешчаных на падведамнай тэрыторыi, акцыi (долi ў статутным фондзе) якiх знаходзяцца ў камунальнай уласнасцi раёна, вобласцi, заключэнне (прадаўжэнне, скасаванне) кантрактаў з кiраўнiкамi такiх гаспадарчых таварыстваў; заключэнне (прадаўжэнне, скасаванне) кантрактаў з кiраўнiкамi сельскагаспадарчых арганiзацый недзяржаўнай формы ўласнасцi, якiя знаходзяцца на тэрыторыi сельсавета, пасля iх выбрання, назначэння (вызвалення ад пасады) агульным сходам (сходам упаўнаважаных) членаў гэтых арганiзацый або iншымi ўпаўнаважанымi на тое органамi кiравання; 9.10. прымае меры па забеспячэнню эфектыўнага выкарыстання камунальнай уласнасцi сельсавета, пасёлка, горада раённага падпарадкавання; 9.11. у межах сваёй кампетэнцыi арганiзуе правядзенне натарыяльных дзеянняў, рэгiстрацыю актаў грамадзянскага стану, ажыццяўленне прапiскi i воiнскага ўлiку; 9.12. забяспечвае вядзенне кнiгi заўваг i прапаноў, поўны, аб’ектыўны i своечасовы разгляд зваротаў грамадзян у адпаведнасцi з заканадаўствам; 9.13. у межах сваёй кампетэнцыi забяспечвае выкананне ўстаноўленага парадку выдачы даведак i iншых дакументаў па зваротах грамадзян; 9.14. уносiць у Савет i адпаведны раённы выканаўчы камiтэт прапановы аб сацыяльнай абароне грамадзян, якiя пражываюць на падведамнай тэрыторыi, у межах сваёй кампетэнцыi забяспечвае ўстаноўлены ўзровень дзяржаўных мiнiмальных сацыяльных стандартаў на такой тэрыторыi; 9.15. у рамках сваiх паўнамоцтваў каардынуе работу органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакiравання на падведамнай тэрыторыi; 9.16. ажыццяўляе на падведамнай тэрыторыi ў межах сваёй кампетэнцыi кантроль за выкананнем заканадаўства аб ахове навакольнага асяроддзя i рацыянальным выкарыстаннi прыродных рэсурсаў, iншага заканадаўства; 9.17. арганiзуе правядзенне мерапрыемстваў, звязаных з дзяржаўнымi святамi, святочнымi днямi i памятнымi датамi; 9.18. уносiць у адпаведны раённы выканаўчы камiтэт, вышэйстаячы Савет прапановы аб адраджэннi i захаваннi звычаяў, традыцый i культурных каштоўнасцаў на падведамнай тэрыторыi; 9.19. у межах сваёй кампетэнцыi забяспечвае рэгуляванне зямельных адносiнаў; 9.20. арганiзуе вядзенне статыстычнага ўлiку асабiстых падсобных гаспадарак грамадзян; 9.21. арганiзуе складанне i выкананне адпаведнага мясцовага бюджэту i справаздачу аб яго выкананнi; 9.22. забяспечвае ва ўстаноўленым парадку паступленне прадугледжаных даходаў i расходаванне бюджэтных i пазабюджэтных сродкаў у адпаведнасцi з iх мэтавым прызначэннем; 9.23. распараджаецца маёмасцю выканаўчага камiтэта; 9.24. з’яўляецца аднаасобным распарадчыкам асiгнаванняў па расходах, прадугледжаных у адпаведным мясцовым бюджэце, i па пазабюджэтных сродках; 9.25. прымае меры па выратаванню людзей i захаванню маёмасцi ў выпадках стыхiйных бедстваў, аварый, катастроф i iншых надзвычайных сiтуацый, мае права пры лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый прыцягваць насельнiцтва да выканання неадкладных грамадска неабходных работ i выкарыстоўваць матэрыяльна-тэхнiчныя рэсурсы арганiзацый, размешчаных на падведамнай тэрыторыi; 9.26. выконвае iншыя абавязкi, прадугледжаныя заканадаўчымi актамi, пастановамi Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, рашэннямi адпаведных мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, Саветаў дэпутатаў пярвiчнага, базавага i абласнога тэрытарыяльных узроўняў. 10. Старшыня выканаўчага камiтэта мае права: 10.1. заключаць ад iмя выканаўчага камiтэта грамадзянска-прававыя дагаворы з грамадзянамi i арганiзацыямi; 10.2. прыцягваць ва ўстаноўленым парадку грамадзян i арганiзацыi да ажыццяўлення работ па добраўпарадкаванню падведамнай тэрыторыi; 10.3. заахвочваць аднаасобныя органы тэрытарыяльнага грамадскага самакiравання (старастаў, старэйшын i iншых) за актыўны ўдзел у вырашэннi мясцовых пытанняў; 10.4. уносiць у выканаўчы камiтэт i ў выпадку адабрэння — у адпаведны раённы выканаўчы камiтэт прапановы аб вызваленнi ад займаемых пасад кiраўнiкоў арганiзацый, размешчаных на падведамнай тэрыторыi, пры невыкананнi iмi рашэнняў Савета, выканаўчага камiтэта, прынятых у межах iх кампетэнцыi, для далейшага ўнясення гэтых прапаноў адпаведным раённым выканаўчым камiтэтам у дзяржаўныя органы, у падпарадкаваннi (веданнi) якiх знаходзяцца гэтыя арганiзацыi; 10.5. уносiць у адпаведны раённы выканаўчы камiтэт прапановы аб прыцягненнi да адказнасцi арганiзацый, размешчаных на падведамнай тэрыторыi, службовых асоб i iншых грамадзян, аб кампенсацыi шкоды, прычыненай iх рашэннямi, дзеяннямi або бяздзейнасцю iнтарэсам насельнiцтва, мясцовай гаспадарцы, навакольнаму асяроддзю ў вынiку невыканання рашэнняў Савета, выканаўчага камiтэта, прынятых у межах iх кампетэнцыi; 10.6. назначаць на пасады, вызваляць з пасад кiраўнiкоў арганiзацый, маёмасць якiх знаходзiцца ў камунальнай уласнасцi сельсавета, пасёлка, горада раённага падпарадкавання, накладаць на такiх кiраўнiкоў дысцыплiнарныя спагнаннi; 10.7. назначаць прадстаўнiкоў дзяржавы ў органах кiравання гаспадарчых таварыстваў, акцыi (долi ў статутным фондзе) якiх знаходзяцца ў камунальнай уласнасцi сельсавета, пасёлка, горада раённага падпарадкавання; 10.8. запрашаць на пасяджэннi выканаўчага камiтэта кiраўнiкоў раённых, абласных Саветаў дэпутатаў i выканаўчых камiтэтаў, рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання. 11. Старшыня выканаўчага камiтэта нясе персанальную адказнасць за выкананне ўскладзеных на выканаўчы камiтэт задач i функцый, стан спраў на падведамнай тэрыторыi. 12. За невыкананне або неналежнае выкананне ўскладзеных на старшыню выканаўчага камiтэта абавязкаў старшыня адпаведнага раённага выканаўчага камiтэта можа ўнесцi на разгляд сесii Савета прапанову аб вызваленнi старшынi выканаўчага камiтэта ад абавязкаў старшынi Савета. Рашэнне па гэтым пытаннi прымаецца Саветам у тыднёвы тэрмiн з дня ўнясення гэтай прапановы. Пытанне аб вызваленнi ад абавязкаў старшынi Савета можа быць унесена таксама дэпутатамi Савета, старшынёй вышэйстаячага Савета. У выпадку двухразовай адмовы ў вызваленнi ад абавязкаў старшынi Савета старшыня адпаведнага раённага выканаўчага камiтэта мае права скасаваць кантракт, заключаны са старшынёй выканаўчага камiтэта, з iнфармаваннем аб гэтым Савета i старшынi раённага Савета дэпутатаў. Скасаванне названага кантракта прыводзiць да перавыбрання старшынi Савета, пры гэтым не дапускаецца ўнясенне на разгляд сесii Савета кандыдатуры дэпутата, вызваленага ад пасады старшынi выканаўчага камiтэта.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб павышэннi ролi органаў мясцовага кiравання i самакiравання ў вырашэннi пытанняў жыццезабеспячэння насельнiцтва
|
|