Хроніка апошніх падзей
РАСII «НЕМАГЧЫМА АДМОВIЦЦА АД БЕЛАРУСКАГА ТРАНЗIТУ»
СМI працягваюць абмяркоўваць наступствы расiйска-беларускага энергетычнага канфлiкту. На думку большасцi расiйскiх i замежных выданняў, галоўны ўрон ад непрадуманых дзеянняў Масквы пацярпеў iмiдж Расii, як надзейнага пастаўшчыка энергарэсурсаў у Еўропу. На жаль, высновы, якiя робяць з нядаўняга крызiсу расiйскiя чыноўнiкi, нельга назваць цалкам адэкватнымi. Так, напрыклад, пачынаюць актыўна абмяркоўвацца варыянты змяншэння залежнасцi ад беларускага накiрунку ў транзiце нафты на Захад. У прыватнасцi, паступаюць прапановы пашырыць Балтыйскую трубаправодную сiстэму да 110—120 мiльёнаў тон на працягу двух гадоў i паскорыць будаўнiцтва нафтаправода на ўзбярэжжы Цiхага акiяна. Разам з тым эксперты, апытаныя «Ведомостями», адзначылi «загружанасць Балтыйскага мора, назвалi нерэальнымi тэрмiны будаўнiцтва i ўвогуле выказалi сумненнi ў гатоўнасцi Расii ажыццяўляць дарагiя праекты з-за кароткачасовага канфлiкту». У шэрагу публiкацый адзначалася, што з дапамогай «энергетычнай пугi» Расiя вымушае Беларусь шукаць iншых саюзнiкаў. Так, ваенны эксперт Л. Iвашоў заяўляў «Комсомольской правде»: «Мiнск штурхаюць у бок Захаду, i там Беларусь прымуць сардэчна i ветлiва». Iншы эксперт — Юрый Шаўцоў — звяртаў увагу на тое, што «Захад упершыню за ўсе гады ўлады Лукашэнкi не выстаўляе патрабаванне яго сыходу ў якасцi ўмовы сваёй падтрымкi». Ён прадказвае Беларусi «больш камфортнае палiтычнае становiшча ў Еўропе» пасля завяршэння беларуска-расiйскага канфлiкту. Цiкава, што нават частка айчыннай апазiцыйнай прэсы была вымушана прызнаць правiльнасць беларускага боку ў энергетычным канфлiкце. «Беларусь мае права на нафтавую пошлiну», — сцвярджаў у iнтэрв’ю «Нашай нiве» эксперт украiнскага цэнтра энергетычных даследаванняў спадар Ганчар. На яго думку, «з пункту гледжання нацыянальных iнтарэсаў Аляксандр Лукашэнка дзейнiчае правiльна». Журналiст газеты «Беларусы i рынак» у iнтэрв’ю «Радыё свабода» таксама сцвярджала, што «немагчыма адмовiцца ад беларускага транзiту» — «гэта вельмi выгадны транспартны калiдор: беларуская сiстэма нафтаправодаў надзейная i знаходзiцца ў добрым тэхнiчным стане». Пазiцыю Беларусi на перамовах з Расiяй падтрымаў нават Зянон Пазняк, якi знаходзiцца за акiянам: «Рэжым баронiцца ад расейскай удаўкi рашуча i адэкватна. I аб’ектыўна на карысць Беларусi», — заявiў лiдар БНФ на старонках «Нашай нiвы». IРАН СТВАРАЕ АНТЫАМЕРЫКАНСКI БЛОК Iран распачаў адраджэнне ў свеце так званага «чырвонага пояса». Фiнансавая падтрымка, накiраваная на эканамiчную барацьбу з ЗША, абяцае быць даволi iстотнай. Махмуд Ахмадзi Нежад, прэзiдэнт Iрана, распачаў лацiнаамерыканскi ваяж, якi СМI паспелi ўжо назваць «скалачваннем антыамерыканскага блока на заднiм двары Вашынгтона». Першым пунктам у плане iранскага прэзiдэнта стала Венесуэла. Яе прэзiдэнт Уга Чавес — адзiн з нямногiх сусветных лiдараў, якiя адкрыта заяўляюць аб праве Iрана на валоданне ядзернай зброяй. Абодва прэзiдэнты маюць намер максiмальна пашырыць эканамiчнае супрацоўнiцтва памiж краiнамi i ўзгаднiць дэталi адзiнай знешнепалiтычнай стратэгii, накiраванай у першую чаргу супраць ЗША. Венесуэла i Iран уваходзяць у пяцёрку галоўных сусветных экспарцёраў нафты. Таму па iнтарэсах ЗША ўдарыць таксама i патрабаванне да арганiзацыi ОПЕК рэзка скарацiць квоты на здабычу нафты, якое прагучала ў нядзелю ў Каракасе. Акрамя Венесуэлы Ахмадзi Нежад плануе наведаць Балiвiю, Нiкарагуа i Эквадор — у дзвюх апошнiх краiнах да ўлады прыйшлi «левыя» прэзiдэнты, якiя адкрыта выступаюць супраць цяперашняй палiтыкi адмiнiстрацыi ЗША. Ахмадзi Нежад i Чавес таксама створаць сумесны iнвестыцыйны фонд памерам у 2 мiльярды долараў. Грошы адтуль будуць укладацца ў розныя праекты ў краiнах, якiя «iмкнуцца вызвалiцца ад iмперскага гнёту ЗША». Як адзначаюць аналiтыкi, дзеяннi Нежада сталi адказам на блiзкаўсходнi вiзiт дзяржсакратара ЗША Кандалiзы Райс, адной з галоўных мэтаў якой было аказанне цiску на Тэгеран. Тым часам варожасць памiж Тэгеранам i Вашынгтонам узрастае: высокапастаўленыя амерыканскiя чыноўнiкi ўсё часцей пагражаюць выкарыстаць супраць Iрана ваенную сiлу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
СМI працягваюць абмяркоўваць наступствы расiйска-беларускага энергетычнага канфлiкту. На думку большасцi расiйскiх i замежных выданняў, галоўны ўрон а |
|