21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Без снегу сумна. Але тонус можна падтрымаць i па-iншаму

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей СТАРЫНАЎ

А на мой погляд...

Сёлетняя зiма пакуль не парадавала нас нi снегам, нi марозным надвор’ем. Па-восеньску шэрыя i часцяком дажджлiвыя днi, якiя доўжацца ўжо не першы месяц, напэўна, нават стойкага аптымiста хутка загоняць у дэпрэсiўны стан. Ёсць мноства спосабаў пазбавiцца ад гэтай навалы, аднак, напэўна, самы дзейсны шлях падтрымаць у сабе сiлы, бадзёрасць — фiзiчная актыўнасць, у тым лiку i спорт.

Але зноў бяда — аматараў яго зiмовых вiдаў сёлета падвяло ўсё тое ж надвор’е: нi табе на лыжах-санках пакатацца, нi нават элементарна на пешую прагулку па зiмоваму лесапарку не выбрацца. Але рух, як мы ведаем, гэта жыццё. Актыўнаму чалавеку ён ўсё роўна патрэбны.

Як вы выходзiце са становiшча? Якiм шляхам, спосабам замяняеце зiмовыя вiды спорту, каб падтрымлiваць свой i фiзiчны i душэўны стан?

Мiкалай СКУРАТОВIЧ, iнспектар Iнспекцыi дзяржаўнага пажарнага нагляду Смалявiцкага раённага аддзела па надзвычайных сiтуацыях.

— Спортам, канешне, займаюся. Зiмой, калi ёсць снег, рэгулярна бегаю на лыжах. З сябрамi любiм наведваць Сiлiчы, Раўбiчы. Сёлета, праўда, атрымалася патрапiць туды аднойчы (смяецца). Памятаеце, быў адзiн дзень у пачатку лiстапада, калi выпаў снег? Ну вось, нам пашчасцiла! А так пастаянна хаджу на паляванне. Гэта, канешне, не зусiм спорт, але занятак мае на ўвазе пэўную фiзiчную актыўнасць. Што здабыў у гэтым сезоне? Ну, гэта не па тэлефоне (смяецца). А ўвогуле мы з сябрамi праз выхадныя наведваем сталiчны Лядовы палац, катаемся там на каньках. Так што ў пэўным сэнсе ад умоў такой зiмы, як зараз, не залежым.

Марына ГАРАПОВIЧ, дырэктар маладзёжнага цэнтра, г. Глыбокае.

— Прафесiяналам я сябе назваць не магу, але аматарам пабегаць на лыжах — так. Удзельнiчала нават у спаборнiцтвах па тэхнiцы лыжнага турызму. Летась упершыню стала на канькi — ездзiлi на Падсвiльскую дзiцячую турбазу ў нашым раёне. Экстрэмальна, я вам скажу, потым так ногi балелi (смяецца). Таму нядаўна я з асаблiвай цiкавасцю глядзела праект «Зоркi на лёдзе». Зiмой даводзiлася i ў палонку акунацца, праўда, зноў жа летась. Якi зараз спорт, пры такiх умовах надвор’я? Нават пешым турызмам не зоймешся. Што, вакол балота гразь мясiць? Праўда, да наступлення пахаладання рэгулярна ездзiла на веласiпедзе, але потым схавала яго. Калi шчыра, гэтыя дажджлiвыя днi наводзяць дэпрэсiю. Адзiнае ад яе выратаванне для мяне — сауна, лазня.

Анатоль СТАРЫКАЎ, начальнiк дзяржаўнай установы «Цэнтральная ваенная ўрачэбная камiсiя» Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь.

— Я сiбiрак, таму лiчу, што нiшто не можа замянiць лыжы. Толькi яны даюць i патрэбную фiзiчную нагрузку, i добры настрой. Мiнулай зiмой рэгулярна бегаў 15 кiламетраў — у суме за суботу i нядзелю. Цяпер, канешне, якiя лыжы... Такiм становiшчам спраў я вельмi незадаволены, бо ўвесь час нiбыта чагосьцi не хапае. Праўда, нам, афiцэрам, раз на тыдзень належыць хадзiць у басейн. Яго наведванне ў пэўнай ступенi дапамагае падтрымлiваць форму. Раней быў аматарам палявання i рыбалкi. Праўда, паляванне зараз — задавальненне дарагое, на зiмовую рыбалку таксама не сходзiш. Застаецца чакаць вясны i ўжо тады з вудамi на вадаём...

Людмiла ШАРАЙ, галоўны ўрач установы аховы здароўя «Заслаўскае ГТМА».

— Летась з калегамi з задавальненнем удзельнiчала ў абласной лыжнай спартакiядзе, што праходзiла на Якуцкiх гарах у Дзяржынскiм раёне. Сёлета такое ж мерапрыемства таксама планавалася, але пакуль надвор’е перашкаджае. Што мне асабiста дапамагае перажыць адсутнасць сонца зараз? Канешне, лазня! Цi можна ўвогуле без яе пражыць (смяецца)? Шчыра скажу, мала хто можа са мной вытрымаць знаходжанне доўгi час у лазнi. А калi сур’ёзна — гэта сапраўдная фiласофiя, калi можна пагаварыць, папiць духмянай гарбаты з мёдам...

Працяглая адсутнасць сонечнага святла выклiкае калi не дэпрэсiю ў чалавека, дык маркоту дакладна. Таму трэба максiмальна кампенсаваць гэты дэфiцыт: запальваць больш лямпачак у кватэры, заслаць стол, канапу чымсьцi светлым, насiць рэчы сонечных колераў. Каб выпрацаваўся так званы гармон радасцi, жанчынам, якiя не хвалююцца за сваю фiгуру, можна есцi шакалад, разынкi, цукеркi. А што можа даставiць радасць мужчыне? Што, кажаце, жанчына, якая наелася шакаладу? (Смяецца). Алкаголь дакладна толькi ўзмацняе дэпрэсiю. Мяса? Яно добрае само па сабе. Лепш есцi шмат зялёных салатаў. Антыдэпрэсiўнымi ўласцiвасцямi валодае, напрыклад, экстракт святаяннiку, можна яго ўжываць.

Людмiла СТРАПКО, галоўны спецыялiст упраўлення народнай творчасцi Мiнiстэрства культуры.

— Мiнулай зiмой разам са сваёй дарослай дачкой каталася на каньках — i на адкрытым катку, i ў Лядовым палацы. Сёлета такой магчымасцi пакуль не выпала. Але, дзякуючы зноў жа дачцэ, наведваю басейн, асаблiва рэгулярна iмкнуся рабiць гэта менавiта зiмой — двойчы на тыдзень. Пагуляць па гораду падчас шопiнгу ў выхадны дзень люблю (смяецца). Увогуле iмкнуся пехатой прайсцiся хоць бы ад прыпынку да дома. Усё думаю набыць якi-небудзь хатнi трэнажор, напрыклад, бегавую дарожку, але нiяк рукi не даходзяць.

Iгар ЛАПЦЁНАК, намеснiк мiнiстра iнфармацыi.

— Чалавек я ўжо сталы, таму бегаць на лыжах, каньках мне неяк няёмка. Па працы даводзiцца вельмi шмат чытаць, ды i праца па большасцi сядзячая, таму найбольшае задавальненне я атрымлiваю ад пешых прагулак. Калi ёсць магчымасць, з задавальненнем прайдуся ранiцай цi ўвечары, калi iду на працу цi вяртаюся, або спецыяльна ў выхадны дзень недзе ў парку. Чалавек — iстота грамадска-палiтычная (смяецца). Добра вось так прайсцiся, падумаць, падыхаць свежым паветрам. Ну i лазня перыядычна дапамагае падтрымлiваць пэўны тонус.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлетняя зiма пакуль не парадавала нас нi снегам, нi марозным надвор’ем. Па-восеньску шэрыя i часцяком дажджлiвыя днi, якiя доўжацца ўжо не першы меся
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика