21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цэны на лекi замерлi?

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Выпуск аналагаў iмпартных антыгiстамiнных прэпаратаў — тавегiлу i супрасцiну — збiраюцца наладзiць у гэтым годзе на РУП «Белмедпрэпараты». Аб гэтым на прэс-канферэнцыi, прысвечанай пытанням лекавага забеспячэння насельнiцтва Беларусi, паведамiла намеснiк генеральнага дырэктара РУП «Белфармацыя» Святлана КРУК. Аднак гэта зусiм не азначае, што тавегiл цi супрасцiн увогуле знiкнуць з беларускiх аптэк. У алергiкаў заўсёды будзе магчымасць выбару, — заспакоiла спецыялiст. Да таго ж 75 працэнтаў усяго iнсулiну, якi патрабуецца хворым на дыябет, будзе сёлета таксама вырабляцца на «Белмедпрэпаратах», размова ў дадзеным выпадку iдзе пра генна-iнжынерны iнсулiн, для якога выкарыстоўваецца iмпартная субстанцыя.

Трэба зазначыць, што нягледзячы на штогадовае павелiчэнне аб’ёмаў i наменклатуры выпускаемых беларускiмi вытворцамi лекаў, iх доля складае толькi 18 працэнтаў ад агульнай ёмiстасцi айчыннага фармацэўтычнага рынку, не больш за 9 працэнтаў ад агульнай колькасцi зарэгiстраваных найменняў лекавых сродкаў i толькi 8 працэнтаў ад колькасцi найменняў лекавых сродкаў, якiя знаходзяцца ў рэалiзацыi. Праўда, у Пералiку асноўных лекавых сродкаў доля беларускiх лекаў паступова павялiчваецца i складае зараз ужо каля 33 працэнтаў.

Начальнiк аддзела арганiзацыi лекавага забеспячэння ўпраўлення фармацэўтычнай iнспекцыi i арганiзацыi лекавага забеспячэння Мiнiстэрства аховы здароўя Наталля МАЛАШКА паведамiла журналiстам, што напрыканцы года ў Мiнiстэрстве аховы здароўя прайшла нарада з удзелам прадстаўнiкоў канцэрна «Белбiяфарм», кiраўнiкоў фармацэўтычных прадпрыемстваў, прадпрыемстваў сiстэмы «Фармацыя», а таксама прадстаўнiкоў аптэк усiх формаў уласнасцi. У цэнтры ўвагi ўдзельнiкаў нарады былi пытаннi забеспячэння бесперабойнага выпуску i насычэння айчыннымi лекамi аптэчных устаноў.

— Мiнiстэрства аховы здароўя зацiкаўлена ў наяўнасцi ў аптэчнай сетцы даступных, у тым лiку i па цэнаваму фактару, лекавых сродкаў, якiя масава выкарыстоўваюцца ў лячэбнай практыцы, — запэўнiла ўдзельнiкаў прэс-канферэнцыi Наталля Малашка. — Невыпадкова мiнулай восенню мiнiстэрствам быў зацверджаны новы (пашыраны) асартыментны мiнiмум лекавых сродкаў айчыннай вытворчасцi, абавязковы для наяўнасцi ў аптэках усiх формаў уласнасцi. Прычым гэта пытанне знаходзiцца пад нашым пастаянным кантролем. Па вынiках праведзеных фармацэўтычнай iнспекцыяй у лiстападзе—снежнi праверак за няпоўнае забеспячэнне асартыменту лекавых сродкаў было прыпынена дзеянне дзвюх лiцэнзiй тэрмiнам на 30 дзён. А за грубыя парушэннi лiцэнзiйных патрабаванняў за 11 месяцаў 2006 года былi ануляваныя 14 лiцэнзiй на ажыццяўленне фармацэўтычнай дзейнасцi. Акрамя таго былi выдадзены 93 прадпiсаннi з указаннем канкрэтных тэрмiнаў устаранення выяўленых парушэнняў.

Паколькi 3 лютага 2007 года ўступiць у дзеянне Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб лекавых сродках», для прывядзення ў адпаведнасць з iм усёй нарматыўнай прававой базы мiнiстэрствам быў распрацаваны шэраг дакументаў, у тым лiку Пастанова Мiнiстэрства аховы здароўя ад 27 снежня 2006 года № 120 «Аб зацвярджэннi належнай аптэчнай практыкi» . Гэта асноўны дакумент, якiм будуць кiравацца цяпер усе аптэчныя арганiзацыi, незалежна ад формы ўласнасцi. У iм дэталёва прапiсаны правiлы па аптэчнаму вырабу лекавых сродкаў, кантролю за iх якасцю, тэрмiнамi прыгоднасцi, умовамi захоўвання, а таксама правiлы рэалiзацыi.

У прыватнасцi, забараняецца рэалiзацыя насельнiцтву лекавых сродкаў праз Iнтэрнэт, па аб’явах у сродках масавай iнфармацыi цi па прыватных аб’явах, развазны i разносны гандаль, у тым лiку з латкоў, рэалiзацыя лекаў без iнструкцыi па медыцынскаму прымяненню цi лiстка-ўкладыша, а таксама рэалiзацыя лекаў без рэцэпта ўрача дзецям i падлеткам ва ўзросце да 15 гадоў.

Адно з галоўных новаўвядзенняў датычыцца змены шыльдаў на аптэчных установах. З нашага лексiкону знiкнуць такiя тэрмiны, як «аптэчныя пункты» i «аптэчныя кiёскi». З наступнага месяца ўсе гэтыя арганiзацыi будуць называцца аптэкамi i падзяляцца на 5 катэгорый у залежнасцi ад аб’ёму выконваемых функцый i займаемых плошчаў. Аптэкi першай катэгорыi будуць займацца не толькi рэалiзацыяй насельнiцтву гатовых лекавых сродкаў (у тым лiку наркатычных i псiхатропных рэчываў), але i ўласным вырабам лекаў па iндывiдуальных прызначэннях урачоў i заяўках арганiзацый аховы здароўя. Гэта, так бы мовiць, вытворчыя аптэкi. Плошча памяшканняў аптэк першай катэгорыi павiнна быць не меншай за 100 квадратных метраў. Для параўнання, аптэка пятай катэгорыi павiнна займаць плошчу не менш за 15 квадратных метраў. Такiя аптэкi будуць дзейнiчаць у месцах найбольшай канцэнтрацыi насельнiцтва (у магазiнах, на рынках, вакзалах, гасцiнiцах) i займацца толькi рэалiзацыяй гатовых лекавых сродкаў (за выключэннем наркатычных i псiхатропных рэчываў). А аптэкi чацвёртай катэгорыi з невялiкай плошчай (не менш за 15 кв. м) будуць працаваць ва ўстановах аховы здароўя.

На пытанне журналiстаў, цi варта чакаць у 2007 годзе iстотнага павышэння цэн на лекавыя сродкi, начальнiк аддзела цэн i тарыфаў РУП «Белфармацыя» Галiна БIЦАЙ патлумачыла, што цэны на лекi ў нашай краiне фармiруюцца з улiкам аптовых i гандлёвых надбавак i рэгулююцца спецыяльным указам Прэзiдэнта, з выхадам якога гэтыя надбаўкi былi iстотна знiжаны. Так, калi раней максiмальная аптовая надбаўка дасягала 20 працэнтаў ад кошту, то зараз яна роўная 11 працэнтам. Максiмальная гандлёвая надбаўка раней складала 45 працэнтаў, а на сёння яна вар’iруецца ад 2 працэнтаў на лекi, кошт якiх перавышае 100 долараў ЗША, да 30 працэнтаў — на танныя лекавыя сродкi. Паводле даных Мiнстата, iндэкс цэн на лекавыя сродкi за 11 месяцаў 2006 года склаў 95,3 працэнта да аналагiчнага перыяду 2005 года. Такiм чынам адбылося нават нязначнае знiжэнне цэн на лекi. Павышэння цэн мы ў блiжэйшы час не чакаем.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выпуск аналагаў iмпартных антыгiстамiнных прэпаратаў — тавегiлу i супрасцiну — збiраюцца наладзiць у гэтым годзе на РУП «Белмедпрэпараты»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика