21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цi модна быць здаровым?

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барыс ПРАКОПЧЫК

Тэма здаровага ладу жыцця i iншыя надзённыя пытаннi, звязаныя з праектам Нацыянальнай праграмы дэмаграфiчнай бяспекi, абмяркоўвалiся ў Гродзенскiм аблвыканкаме ўдзельнiкамi «круглага стала». Вось некаторыя меркаваннi.

Таццяна БАДЗЮКОВА, прарэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя Янкi Купалы:

— Лiчу, што трэба, як гэта робiцца шмат дзе ў свеце, забаранiць курэнне ў грамадскiх месцах, продаж алкагольных напояў паблiзу вакзалаў i школ.

Сёння вельмi актыўна развiваюцца iнфармацыйныя тэхналогii, аднак мала ўвагi надаецца фармiраванню Iнтэрнэт-сайтаў аб здаровым ладзе жыцця. Хоць гэта тэма магла б шырока папулярызавацца — на сайтах i навучальных устаноў, i ведамстваў, i розных арганiзацый.

Пажаданне айчыннай прамысловасцi — наладзiць выраб якаснага i даступнага па цане спартыўнага абсталявання, паколькi iмпартнае каштуе вельмi дорага.

Ганна ДУЛУБ, дырэктар Гродзенскай сярэдняй школы-лiцэя № 1:

— Прапаганда здаровага ладу жыцця... Хто б спрачаўся? Аднак спачатку трэба гэтаму абучыць у рамках школьнай праграмы, а з яе ўрокi здаровага ладу жыцця былi выключаны. Як прапагандаваць?

У нашай школе ёсць новы басейн, выдатная спартыўная зала. Аднак у цэлым, на жаль, у горадзе пераважаюць не спартыўныя, а камп’ютарныя залы. Мо, таму, хто адчыняе новую ўстанову камп’ютарных гульняў, трэба на мясцовым узроўнi паставiць умову нешта зрабiць i ў спартыўным, аздараўленчым накiрунку?

Вiктар ЛIСКОВIЧ, галоўны ўрач Гродзенскага абласнога радзiльнага дома:

— Сёння ў нашым радзiльным доме прымаецца 30 працэнтаў ад усiх родаў па вобласцi, а неўзабаве, дзякуючы канцэнтрацыi самага сучаснага медыцынскага абсталявання i высокапрафесiйных кадраў, гэта лiчба павялiчыцца да 45 працэнтаў. I гараджане, i вяскоўцы павiнны атрымлiваць дапамогу на раўназначна высокiм узроўнi. Пры гэтым мы, як перынатальны цэнтр, будзем наглядаць за мамай i дзiцем, пачынаючы ад планавання цяжарнасцi i на ўсiм яе працягу да з’яўлення на свет нованароджанага. У нашай структуры будуць медыка-генетычны цэнтр, абласная служба «Шлюб i сям’я», каб можна было атрымаць любую кансультацыю i дапамогу. Зробiм усё, што ад нас залежыць, каб дапамагчы людзям (сёння на 100 сем’яў — 25 бясплодныя) стаць бацькамi.

Мiкалай КЕНДЫШ, галоўны санiтарны ўрач Гродзенскай вобласцi:

— На маю думку, у праекце Нацыянальнай праграмы дэмаграфiчнай бяспекi трэба ўзмацнiць адказнасць самога чалавека за захаванне свайго здароўя. Не хапае спартыўных збудаванняў, iнвентару? Але ж, каб займацца фiзкультурай, шмат iнвентару не патрабуецца, было б жаданне. Аднак чамусьцi ў замежных студэнтаў, якiя вучацца ў Гродне, хапае жадання займацца i валейболам, i iншымi спартыўнымi гульнямi, а многiх нашых гэта абсалютна не цiкавiць. Вiдаць, выхаванне здаровага ладу жыцця трэба пачынаць з дзiцячага садка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэма здаровага ладу жыцця i iншыя надзённыя пытаннi, звязаныя з праектам Нацыянальнай праграмы дэмаграфiчнай бяспекi, абмяркоўвалiся ў Гродзенскiм абл
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика