21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Супраць цiску — не толькi таблеткi

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга ШАЎКО

Аб праблемах, звязаных з такiм захворваннем, як артэрыяльная гiпертэнзiя, мы пiсалi ўжо неаднойчы. Спецыялiсты i, у прыватнасцi, кандыдат медыцынскiх навук, вядучы навуковы супрацоўнiк лабараторыi артэрыяльнай гiпертэнзii Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра «Кардыялогiя» падкрэслiвае, што пры гiпертанiчнай хваробе неабходны пажыццёвы прыём гiпатэнзiўных прэпаратаў. I гэта сапраўды так. Аднак ёсць натуральныя натурапатычныя сродкi, якiя можна скарыстаць у якасцi дапаможных да асноўнага лячэння.

Лячэнне дыетай

Вельмi важна запомнiць правiла: ужываць як мага менш солi, у тым лiку селядца, салёнай рыбы, iкры i г.д.; як мага менш цукру, ласункаў, выпечкi, цукерак. Справа ў тым, што соль i цукар затрымлiваюць у арганiзме вадкасць i адпаведна павышаюць цiск.

Не трэба есцi смажанае i вэнджанае. Ранiцай карысна выпiваць кубак гарачай вады, растварыўшы ў ёй чайную лыжку мёду i 5—10 кропель яблычнага воцату. Калi прымаць рэгулярна — цiск нармалiзуецца.

Лячэнне па актыўных кропках

Гэты масаж лепш за ўсё праводзiць, змазаўшы пальцы бальзамам тыпу «Зорачка». Памасiруйце сярэдзiну скроняў адну хвiлiну, потым кропку на пераноссi памiж брывамi — таксама 1 хвiлiну. Далей масiруйце кропкi ў сярэдзiне броваў, кропкi пад мочкамi вушэй. Памасiруйце вялiкiмi пальцамi макушку, ямку на патылiцы. Цяпер — шыю — пагладжваючымi рухамi ўнiз да плячэй. I нарэшце злёгку памасiруйце плечы.

Медытацыя

Даследаваннi, якiя праводзiлiся ў Нацыянальным iнстытуце аховы здароўя ЗША, паказалi, што пры лячэннi гiпертэнзii медытацыя можа быць вельмi эфектыўнай, акрамя таго, яна не дае нiякiх пабочных эфектаў.

Ляжце на спiну, злёгку раскiнуўшы рукi ўбокi, i спакойна назiрайце за патокам свайго дыхання. Вы заўважыце, што пасля выдыху i ўдыху адбываюцца кароткiя прыпынкi дыхання. Адзначайце iх i падчас такiх прыпынкаў некалькi секунд захоўвайце поўнае маўчанне.

Уявiце сабе, як з гор сцякаюць унiз патокi горных ручаёў. Сачыце за iх рухам — зверху—унiз, зверху—унiз.

Удыхнуўшы, на выдыху ў думках пасылайце кроў унiз — спачатку да хвасца, потым да кiсцяў рук (звычайна халодных) i потым да ступняў, як правiла, ледзяных.

Водныя працэдуры i фiзiчныя практыкаваннi

Ногi да шчыкалатак змясцiце ў таз з гарачай вадой. Палiце цёплай цi гарачай вадой на вобласць хвасца. Моцным струменем цёплай вады памасiруйце плечы. Памыйце посуд, даўжэй патрымаўшы рукi ў цёплай вадзе.

Гiпертонiкам вельмi карысная хуткая хада. I яшчэ: плавайце, плавайце, плавайце.

Фiталячэнне

Рэкамендуюцца свежыя, распараныя, здробненыя i змешаныя з мёдам ягады калiны. Сумесь крыху разбавiць вадой i прымаць па паўшклянкi за паўгадзiны да яды.

Дапамагае настой святаяннiку па паўшклянкi 3 разы на дзень.

Адну шклянку здробненых долек часнаку, настоеных на 0,5 л гарэлкi не менш за два тыднi ў цёплым i цёмным месцы. Прымайце па адной чайнай лыжцы тры разы на дзень.

Карысны адвар сушаных пладоў чорных парэчак: залiце адной шклянкай кiпеню 2 сталовыя лыжкi пладоў, падагрэйце на слабым агнi 10 хвiлiн, настойвайце гадзiну i працадзiце. Пiце па 1/4 шклянкi 4 разы на дзень.

Хуткая дапамога

Калi здарыўся прыступ, перш за ўсё — не турбуйцеся: такiя прыступы бываюць у многiх людзей.

Хутка змачыце анучку яблычным воцатам i прыкладзiце яе да падэшваў. Пасядзiце так крыху, прымушаючы сябе глыбока дыхаць i робячы выдых у два разы даўжэй удыху. Вельмi хутка вы адчуеце аблягчэнне.

Адкрыйце бутэлечку з камфарным маслам цi спiртам i падыхайце хвiлiн пяць.

Разжуйце мускатны арэх.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб праблемах, звязаных з такiм захворваннем, як артэрыяльная гiпертэнзiя, мы пiсалi ўжо неаднойчы. Спецыялiсты i, у прыватнасцi, кандыдат медыцынскiх
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика