21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Медыцына ХХI стагоддзя — без скальпеля

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА.

Не толькi ў сталiцах, але i ў рэгiёнах

Нядаўна споўнiлася чатыры гады, як у Магiлёве, у гарадской бальнiцы хуткай медыцынскай дапамогi адкрыўся новы аперацыйны блок. За гэты час зроблены аперацыi больш як 10 тысячам чалавек, прычым палова з iх — паводле новых тэхналогiй. Пра шырокае ўкараненне хiрургii без скальпеля ў рэгiёнах расказаў намеснiк галоўнага ўрача па хiрургii Магiлёўскай бальнiцы хуткай дапамогi, кандыдат медыцынскiх навук Аляксандр ГУРЭВIЧ.

— Нашай асноўнай мэтай было ўваходжанне ў новае стагоддзе, — гаворыць ён. — Час патрабаваў абсалютна новых тэхналогiй. Мы бачылi, што дыягностыка пайшла наперад, развiвалася вялiкiмi тэмпамi, але гэта не адбiвалася на хiрургii. Метады масавых хiрургiчных умяшанняў у нас заставалiся нiбыта «за бортам» новых павеваў. I нашай фiласофiяй стала наблiжэнне практычнай хiрургii да новых iнфармацыйных тэхналогiй у медыцыне.

Яшчэ ў 1993 годзе ў Магiлёве адкрылася аддзяленне лапара- скапiчнай хiрургii. Яно было невялiкiм: каб патрапiць на аперацыю без скальпеля, за тым часам даводзiлася чакаць чаргi. Спецыялiсты (а за iмi, натуральна, i пацыенты) адразу адчулi перавагi лапараскапii. Цяпер ужо агульнавядома, што ў адрозненне ад традыцыйных хiрургiчных аперацый, якiя цяжка пераносяцца з-за агрэсii доступу да органаў, лапараскапiчнае ўмяшанне выключае моцныя болi ў вобласцi ран, стварэнне спаек, нагнаеннi, доўгi час рэабiлiтацыi ў ложку. Дзве альбо чатыры дзiркi па некалькi мiлiметраў дазваляюць дасягнуць у поўным аб’ёме таго ж, што i пры адкрытай аперацыi. I даюць нават больш за кошт павелiчэння ў 18—20 разоў кожнага сасуда i тканiны.

Калi «пайшлi ад скальпеля», хiрургi ўбачылi, што магчымасцi лапараскапii нашмат шырэйшыя, чым толькi аперацыi на брушной поласцi, i новыя прынцыпы можна перанесцi i ў iншыя раздзелы хiрургii. Таму магiлёўскiя спецылiсты i прапанавалi ўладам стварыць сучасны аперацыйны цэнтр — каб максiмальна выкарыстоўваць магчымасцi сучасных тэхналогiй ва ўсёй хiрургii, рабiць лапараскапiчныя аперацыi яшчэ i на грудной клетцы, суставах, пры гiнекалагiчных захворваннях, у нейрахiрургii, лор. Цяпер па такому ж шляху пайшло развiццё хiрургii i ў iншых абласных цэнтрах.

У Магiлёве эндаскапiчным метадам робiцца палова аперацый, i нават у экстраннай хiрургii. Напрыклад, аперацыi па выдаленню апендыцыта выконваюцца ў асноўным новым метадам, i гэта дазволiла скарацiць тэрмiны знаходжання ў стацыянары ў два разы. Гэта таксама вялiкая эканомiя: чалавек раней iдзе на папраўку i выходзiць на працу.

Але гэта яшчэ не ўсё. Штодзень у аперацыйным блоку Магiлёўскай гарадской бальнiцы адбываецца 20—30 аперацый, i iх ход кантралюе хiрург-мадэратар.

— Так, з’явiўся новы тэрмiн: хiрург, якi кiруе аперацыйным працэсам, — тлумачыць Аляксандр Гурэвiч. — Да нас прыйшлi маладыя хiрургi, якiх трэба вучыць i, самае галоўнае, дапамагчы парадай у складаных i крытычных сiтуацыях. Для гэтага мы стварылi ў бальнiцы iнфармацыйную камп’ютарную сiстэму. Гэта дазволiлi зрабiць навейшыя распрацоўкi.

Новая камп’ютарная сiстэма створана сумесна з iнстытутам iнфармацыйных тэхналогiй Акадэмii навук Беларусi. Таксама былi прыцягнуты i спецыялiсты магiлёўскай фiрмы «Экомп», якая распрацавала сiстэму вываду «карцiнкi» аперацыi на камп’ютар.

З кожнага аперацыйнага пакоя цяпер ёсць выхад на цэнтральны камп’ютар, i ход аперацыi адлюстроўваецца на экране манiтора. А вопытны хiрург назiрае за працэсам i гатовы ўмяшацца ў кожную хвiлiну па прамой сувязi. Гэта дазваляе выключыць да мiнiмуму верагоднасць памылкi ў дыягностыцы i ў тэхнiцы самой аперацыi.

— Вось звычайны апендыцыт, — Аляксандр Гурэвiч паказвае запiс аперацыi i каментуе. — Вы дакладна бачыце вiдарыс. Аперацыя iдзе добра. I цяпер я пакажу, як мы пайшлi яшчэ далей. Мы стварылi абсалютна новую сiстэму аналiзу i пастаноўкi дыягназу на вiдарысу. Камп’ютар параўноўвае тысячы вiдарысаў, якiя закладзены ў яго памяць, i ставiць дыягназ. Вось апендыцыт пацверджаны, а камп’ютарная праграма гаворыць: працягнуць пошук. I калi мы пачынаем далей разбiрацца i шукаць, то бачым кiшку, якая прабiта рыбнай косткай... Калi б не ўбачылi, не дай Божа, гэта было б столькi праблем! Гэта абсалютна новая праца, якая выконваецца ўпершыню ў свеце.

Аляксандр Гурэвiч нядаўна зрабiў даклад у Маскве на з’ездзе хiрургаў Расii, а таксама ў Берлiне на сусветным з’ездзе эндаскапiчных хiрургаў, дзе першым на секцыi экстраннай хiрургii стала паведамленне з Магiлёўскай гарадской бальнiцы. Эндаскапiя цяпер добра развiта ва ўсiм свеце, але перад медыкамi паўстае новая задача — дапоўнiць яе суперсучаснымi тэхналогiямi, i ў Магiлёве гэта ўдаецца рабiць.

— Гэта новы, перспектыўны напрамак, — гаворыць Аляксандр Гурэвiч. — Наша iнфармацыйная сiстэма, скiраваная на прафiлактыку ўскладненняў i выключэнне дыягнастычных памылак, запатэнтавана намi, i Магiлёў з’яўляецца лiдарам у гэтай сферы.

Цяпер ужо не трэба нiкога пераконваць, што лапараскапiя — гэта добра. Людзi самi выбiраюць такi вiд аперацый, бо ведаюць, што пераносiцца гэта не так балюча. Зараз медыкi гавораць, што псiхалогiя пацыентаў мяняецца: яны не так баяцца iсцi на аператыўныя ўмяшаннi i iх хваробы не пераходзяць у глыбокiя хранiчныя формы. Ды i тое, што новыя методыкi значна скароцяць перыяд рэабiлiтацыi i чалавек ненадоўга адрываецца ад свайго звычайнага жыцця, таксама мае для кожнага вялiкае значэнне.

— Я раю людзям давяраць урачам, бо мы робiм усё магчымае, каб дапамагчы чалавеку, вярнуць яму здароўе, — такiя парады мае да пацыентаў Аляксандр Гурэвiч. — А таксама самiм быць культурнымi людзьмi i ведаць, што здароўе i жыццё не мае цаны. Таму з маладосцi вучыць сваiх дзяцей i ўнукаў здароваму ладу жыцця, трымацца ўбаку ад экстрэмальных сiтуацый i шкодных звычак. Бо самае дарагое — гэта здароўе чалавека.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не толькi ў сталiцах, але i ў рэгiёнах
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика