Зуб балiць — нямiлы свет...
Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ
Кажуць, што горш за зубны боль можа быць толькi зубны боль. Вiдаць, гэта праўда! Нездарма ж на дзвярах стаматалагiчных кабiнетаў вiсяць шыльдачкi: «Пацыенты з вострым болем абслугоўваюцца па-за чаргой».
Што ж мы ведаем пра зубны боль? Перш за ўсё тое, што боль увогуле — гэта засцерагальная рэакцыя нашага арганiзма. Зубны ж боль сiгналiзуе нам аб захворваннi тканак зуба, магчымым развiццi паталагiчнага працэсу з сур’ёзнымi ўскладненнямi, якiя могуць закрануць не толькi зубы i поласць рота, але i ўвесь арганiзм у цэлым. Пры першых болевых адчуваннях трэба неадкладна iсцi на прыём да стаматолага. Толькi спецыялiст зможа зразумець прычыну болю i вылечыць хворы зуб. Аднак калi прыступ вострага зубнога болю здарыўся позна ноччу або ў выхадны дзень, калi звярнуцца ў кругласутачную стаматалагiчную палiклiнiку няма магчымасцi, шанц часова палегчыць пакуты ўсё ж ёсць — выкарыстаць рэцэпты народнай медыцыны. Паспрабуйце прыгатаваць спецыяльны зубны элiксiр: у шклянцы вады растварыце чайную лыжку солi i дабаўце 5—6 кропель ёду.Такi раствор змяншае раздражненне вакол тканак зубоў i здымае ацёк. Паласканне можа аблегчыць ваш стан, калi боль выклiканы запаленнем мяккiх калязубных тканак або рэшткамi ежы, якiя засталiся ў зубах. Загарнiце ў ручнiк некалькi кубiкаў лёду i прыкладзiце да шчакi. Холад звужае сасуды i змяншае ацёчнасць тканак. Вазьмiце кавалак прыроднага пропалiсу велiчынёй з гарошыну i пакладзiце ў карыёзную поласць хворага зуба. Каб пропалiс стаў мякчэйшым, папярэдне яго можна падагрэць. Калi ў вашай хатняй аптэчцы ёсць настойка валяр’яну або камфорнага спiрту, то яны таксама дапамогуць зняць зубны боль. Для гэтага ватны шарык, змочаны ў настойцы, трэба пакласцi ў поласць хворага зуба. Добра здымае боль адвар шалфею. Бярэцца сталовая лыжка шалфею на шклянку гатаванай вады i заварваецца. Рот паласкаць цёплым адварам, старацца як мага даўжэй трымаць адвар каля хворага зуба. Калi няма шалфею, такiм жа чынам можна выкарыстаць календулу, мяту. Вазьмiце скрылёк свiнога сала. Калi сала салёнае, соль неабходна счысцiць. Скрылёк пакладзiце на хворае месца, памiж дзясной i шчакой. Трымайце ў роце хвiлiн 15—20, пакуль не сцiхне боль. Для ўмацавання дзяснаў i ачышчэння зубоў ад налёту карысна жаваць мёд у сотах. Пры кроватачывасцi дзяснаў рэкамендуецца наступнае паласканне. Змяшаць 60 г кары дубу, 4 г лiпавага цвету. Чайную лыжку сухой здробненай сумесi залiць шклянкай кiпеню, даць настояцца 15—20 хвiлiн, працадзiць. Процiзапаленчым i болепатольным дзеяннем валодае настой мацярдушкi. Гатуюць яго ў суадносiнах 1:10 i выкарыстоўваюць для паласкання. Пасля правядзення адной з вышэйзгаданых працэдур — калi пашанцуе! — магчыма, удасца паспаць. Аднак не забудзьцеся на наступны дзень схадзiць да стаматолага, бо толькi ён з’яўляецца лепшым сродкам ад зубнога болю.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кажуць, што горш за зубны боль можа быць толькi зубны боль. Вiдаць, гэта праўда! Нездарма ж на дзвярах стаматалагiчных кабiнетаў вiсяць шыльдачкi: «Па
|
|