На атыт часцей за ўсё хварэюць дзецi
Гэтую немач распазнаць няцяжка па вострым болю, якi нiбы «страляе» ў вуху. Так заяўляе аб сабе востры атыт. Па статыстыцы, ён складае прыкладна 25—40 працэнтаў сярод усiх захворванняў вуха. А на першым годзе жыцця да 60 працэнтаў дзяцей хоць бы адзiн раз хварэюць на сярэднi атыт. На жаль, чым меншае дзiця, тым большая верагоднасць паўторнага ўзнiкнення захворвання. Рэцыдыў здараецца ў кожнага пятага з перахварэлых дзяцей.
Немаўля, якое яшчэ не можа паведамiць аб прычыне сваiх пакут, узнiмае гучны i пранiзлiвы плач, як толькi мацi дакранецца пальцам да невялiкага бугарка (козелцаў) збоку хворага вушка. Чаму ж так часта хварэюць менавiта дзецi? З гэтага пытання пачалася наша размова з урачом-сурдолагам Рэспублiканскай клiнiчнай бальнiцы паталогii слыху, голасу i мовы Нiнай КАСЦЮК. — Дзецi хварэюць часта таму, што iх ЛОР-органы маюць пэўныя анатама-фiзiялагiчныя асаблiвасцi. У немаўлят кароткая i шырокая слыхавая труба, якая злучае насаглотку з вухам. I часта, калi дзiця смокча, вадкасць трапляе праз слыхавую трубу ў вуха. А гэта можа стаць прычынай вострага атыту. Узнiкае моцны боль, закладзенасць вуха, магчымы шум у iм. Акрамя таго, павышаецца тэмпература, немаўля дрэнна есць, навiдавоку сiмптомы агульнай iнтаксiкацыi. Таксама сур’ёзная прычына ўзнiкнення вострага атыту — недасканалы дзiцячы iмунiтэт. — Iснуе думка, што дзецi, якiя наведваюць дзiцячыя сады, хварэюць у тры разы часцей, чым тыя, што выхоўваюцца дома. Цi так гэта? — Так. I гэта звязана з тым, што ў дзiцячых калектывах iдзе як бы змяшанне розных iнфекцый: захварэў адзiн — ад яго падчапiлi хваробу iншыя. А атыт, як правiла, з’яўляецца ўскладненнем вострых вiрусных iнфекцый. — Якiмi ўскладненнямi небяспечны атыт? — Яны бываюць дастаткова сур’ёзнымi. Калi своечасова не аказаць дзiцяцi дапамогу i не пралячыць хваробу, востры атыт можа перайсцi ў хранiчны, што таксама непрыемна. Акрамя таго, могуць узнiкнуць такiя ўскладненнi, як менiнгiт, сепсiс. Лячэнне вострага атыту праводзiцца толькi пад кантролем урача. На пачатковай стадыi хваробы, калi яшчэ тэмпература невысокая i няма моцнага болю ў вуху, паказаны саграваючы кампрэс. Калi ж працэс у разгары, як правiла, прызначаюцца антыбiётыкi, мясцовыя каплi ў вуха i абавязкова каплi ў нос для таго, каб захаваць дрэнажную функцыю слыхавой трубы. Бо калi ў сярэднiм вуху збiраецца нейкая слiзь, гной, трэба, каб яны сцякалi ў насаглотку, а не назапашвалiся ў вуху. Гэта дапаможа хутчэй спынiць запаленчы працэс. — А без антыбiётыкаў нельга абысцiся? — У некаторых публiкацыях замежных аўтараў гаворыцца, што ў дзяцей атыт можна лячыць без антыбiётыкаў. Але гэта вельмi тонкi момант. Таму рашэнне прымае толькi доктар. Магчыма, калi навiдавоку самыя пачатковыя сiмптомы, хваробу можна будзе пралячыць мясцова, прызначыць той жа борны спiрт, процiзапаленчыя каплi. Але калi бачна, што працэс ужо развiваецца, то, як правiла, без антыбiётыкаў усё ж не абыходзяцца. Бацькам нi ў якiм разе нельга самастойна вырашаць, патрэбны цi не антыбiётыкi. — Цi ёсць сувязь памiж адэноiдамi i ўзнiкненнем атыту? — Самая прамая. Мы ўжо гаварылi, што ва ўзнiкненнi атыту адыгрывае ролю закрыццё слыхавой трубы. Дык вось, адэноiдная тканка, калi адэноiды вялiкiя, якраз i прыкрывае адтулiну слыхавой трубы. У вынiку парушаецца вентыляцыйная функцыя апошняй. У нармальным стане, калi чалавек рухае скiвiцамi (жуе, глытае), у яго адкрываецца адтулiна слыхавой трубы, што знаходзiцца ў насаглотцы, i паветра праходзiць у вуха. Калi ж адтулiна прыкрытая адэноiднай тканкай, паветра праходзiць дрэнна, барабанная перапонка выцягваецца, ствараецца як бы вакуум у вуху. А гэта выклiкае балявыя адчуваннi, пагражае развiццём тубаатытаў. — Як вызначыць, што дзiця паправiлася? — Гэта зноў-такi вырашае ўрач. Абавязкова трэба праверыць слых. Бо бывае так, што дзiця ўжо не скардзiцца на боль, i бацькi заспакойваюцца. А потым праз некаторы час высвятляецца, што працэс недалячылi i засталося знiжэнне слыху, часам даволi стойкае. Акрамя таго, можа захавацца хранiчны атыт. Калi адбылася перфарацыя ў барабаннай перапонцы, можа таксама ўтварыцца рубцовы працэс. Таму, калi своечасова не пралячыць, магчымы ўскладненнi пасля атыту, знiжэнне слыху можа застацца на ўсё жыццё. Гутарыла Вольга ШАЎКО. Народная медыцына пры захворваннях вушэй рэкамендуе Зялёны лiст духмянай геранi расцерцi ў руцэ, пакласцi на ватку i закласцi ў хворае вуха. Так можна лячыць атыт. Настойка карнявiшча (аеру) балотнага, сабранага позняй восенню. У прапорцыях 1:10 настояць карнявiшча ў 40-працэнтным спiрце 8 дзён у цёмным месцы. Прымаць унутр па 30 кропель 3 разы на дзень. Для паляпшэння слыху штодзённа жаваць па 1/4 лiмона з лупiнай. Але папярэдне абавязкова трэба параiцца з урачом. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтую немач распазнаць няцяжка па вострым болю, якi нiбы «страляе» ў вуху. Так заяўляе аб сабе востры атыт. Па статыстыцы, ён складае прыкладна 25—40
|
|