21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Беларусi ў 2006 годзе выкананы ўсе асноўныя паказчыкi грашова-крэдытнай палiтыкi

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусi ў 2006 годзе выкананы ўсе асноўныя паказчыкi грашова-крэдытнай палiтыкi. Аб гэтым старшыня праўлення Нацыянальнага банка рэспублiкi Пётр Пракаповiч праiнфармаваў 15 студзеня Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнку.

У прыватнасцi, у 2006 годзе ў краiне забяспечана стабiльнасць цэн i нацыянальнай валюты. На працягу мiнулага года курс беларускага рубля адносна долара ЗША ўмацаваўся на 0,6 працэнта. Таксама стабiльнай была сiтуацыя i адносна iншых замежных валют. Пётр Пракаповiч паведамiў кiраўнiку дзяржавы аб вынiках рэалiзацыi крэдытнай палiтыкi Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь у 2006 годзе. У цэлым аб’ём крэдытаў, прадастаўленых рэальнаму сектару эканомiкi, павялiчыўся за год на 57,2 працэнта. У сярэднiм тэмпы росту крэдытаў банкаў у 2006 годзе ў рэальным выражэннi былi ў 3 разы вышэйшыя, чым тэмпы росту ВУП.

Iнвестыцыйныя, доўгатэрмiновыя крэдыты банкаў за мiнулы год павялiчылiся ў 1,6 раза, льготныя крэдыты на будаўнiцтва жылля — у 1,64 раза, крэдыты на будаўнiцтва i куплю жылля, што прадастаўляюцца на агульных падставах, — у 1,5 раза, крэдытная падтрымка сельскай гаспадаркі — у 1,6 раза, спажывецкiя крэдыты — у 1,93 раза, крэдыты для прадпрымальнiкаў — больш як у 2 разы. Гэта садзейнiчала паспяховай рабоце эканомiкi краiны ў 2006 годзе.

Паводле слоў Пятра Пракаповiча, у цэлым 2006 год быў вельмi паспяховы як для банкаўскай сiстэмы, так i для насельнiцтва, рэальныя даходы якога раслi ў 2 разы хутчэй, чым было запланавана.

Кiраўнiк дзяржавы паставiў задачу забяспечыць i ў гэтым годзе выкананне ўсiх прагнозных паказчыкаў, даведзеных банкаўскаму сектару рэспублiкi, адзначылi ў прэс-службе.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь і БЕЛТА.



 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi ў 2006 годзе выкананы ўсе асноўныя паказчыкi грашова-крэдытнай палiтыкi. Аб гэтым старшыня праўлення Нацыянальнага банка рэспублiкi Пётр Пр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика