«Беларусбанк» плануе ў 2007 годзе актыўна прасунуцца на расiйскiм рынку банкаўскiх паслуг
БЕЛТА
ААБ «Беларусбанк» плануе ў 2007 годзе актыўна прасунуцца на расiйскiм рынку банкаўскiх паслуг. Аб гэтым праiнфармавала 15 студзеня Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнку старшыня праўлення ААБ «Беларусбанк» Надзея Ермакова, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
«Беларусбанк» сёння карыстаецца даверам у заходнiх i амерыканскiх банкаў, падкрэслiла Надзея Ермакова. Паводле яе слоў, на «Беларусбанк» адкрыта лiмiтаў па гандлёваму фiнансаванню больш як на $600 млн. Лiмiты па дакументарных аперацыях устанавiлi 58 замежных банкаў. Гэтыя лiмiты выкарыстаны на суму больш як $400 млн. Такiм чынам, ажыццяўлялася крэдытаванне беларускай эканомiкi замежнымi банкамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ААБ «Беларусбанк» плануе ў 2007 годзе актыўна прасунуцца на расiйскiм рынку банкаўскiх паслуг. Аб гэтым праiнфармавала 15 студзеня Прэзiдэнта Беларусi
|
|