19 студзеня зноў шквалiстае ўзмацненне ветру
Таццяна ЛОБАС, БЕЛТА
17 студзеня моцных вятроў не чакаецца, паведамiла карэспандэнту БЕЛТА начальнiк аддзела сiнаптычных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Валянцiна Скрабец.
Прычым 17 студзеня месцамi, а 18 на большай частцы тэрыторыi краiны пад уплывам цёплага франтальнага падзелу пройдуць ападкi ў выглядзе мокрага снегу з дажджом. Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад мiнус 2 да плюс 3 градусаў. Месцамi на дарогах галалёдзiца. Днём тэмпература паветра складзе 1—6 градусаў цяпла. Аднак цiхае надвор’е будзе непрацяглае. 19 студзеня цыклон абумовiць у краiне складаныя ўмовы надвор’я са штармавым ветрам — да 17—22 метраў у секунду. У асобных раёнах парывы ветру дасягнуць 25—28 метраў у секунду. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад нуля да плюс 5 градусаў, па поўначы — да мiнус 3 градусаў. Чакаюцца ападкi ў выглядзе дажджу, што пераходзiць у мокры снег. На дарогах на поўначы краiны галалёдзiца. У выхадныя днi, 20—21 студзеня, вецер пачне слабець. Чакаюцца ападкi ў выглядзе мокрага снегу i дажджу. Тэмпература паветра будзе вагацца ад мiнус 3 да плюс 3 градусаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
17 студзеня моцных вятроў не чакаецца, паведамiла карэспандэнту БЕЛТА начальнiк аддзела сiнаптычных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Валянц
|
|