На асобных рыбалоўных угоддзях устанаўлiваецца забарона на аматарскае рыбалоўства
Сяргей РАСОЛЬКА
Мiнiстэрствам прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя па ўзгадненню з Дзяржаўнай iнспекцыяй аховы жывёльнага i раслiннага свету пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь прынята пастанова «Аб устанаўленнi забароны на аматарскае рыбалоўства ў асобных рыбалоўных угоддзях у 2007 годзе».
Згодна з дакументам, да 31 снежня 2007 года забараняецца аматарскае рыбалоўства ўсiх вiдаў рыб у наступных рыбалоўных угоддзях: у Брэсцкай вобласцi — на вадасховiшчы Гута, на сажалцы Магiлёўцы, на сажалцы Крупа (усе — Пружанскi раён), на возеры Белае, каналах Бярозаўскай ГРЭС (Бярозаўскi раён); у Вiцебскай вобласцi — на азёрах Iзубрыца i Асвейскае (Верхнядзвiнскi раён), возеры Кастоўе (Вiцебскi раён), возеры Лукомльскае (Чашнiцкi раён); у Гомельскай вобласцi — на вадасховiшчы Светлагорскае (Светлагорскi раён). Да 28 лютага 2007 года забараняецца аматарскае рыбалоўства звычайнага шчупака ў наступных рыбалоўных угоддзях: у Брэсцкай вобласцi — на вадасховiшчы Локтышы (Ганцавiцкi раён); у Вiцебскай — на азёрах Чарнаўское i Малое Чарнова (Гарадоцкi раён), на возеры Ворань (Лепельскi раён); у Мiнскай вобласцi — на вадасховiшчы Краснаслабодскае (Капыльскi, Клецкi раёны). Да 1 чэрвеня 2007 года забараняецца аматарскае рыбалоўства звычайнага судака ў Брэсцкай вобласцi — на канале «Мiкашэвiцкi» на працягу 2,5 кiламетра ўверх па каналу ад месца ўпадзення канала ў раку Прыпяць, а таксама на рацэ Прыпяць на адлегласцi 500 метраў уверх i ўнiз па цячэнню ракi ад месца ўпадзення ў яе канала «Мiкашэвiцкi» (Лунiнецкi раён). Чым выклiкана з’яўленне памянёнай пастановы? Як пракаментавалi дакумент карэспандэнту «Звязды» ў Мiнпрыроды, дэпартаментам па мелiярацыi i воднай гаспадарцы Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання ў 2006 годзе праведзена зарыбленне шэрагу рыбалоўных угоддзяў. Забарона на аматарскае рыбалоўства ў асобных з iх, а таксама на аматарскую лоўлю шчупака, устанаўлiваецца якраз у сувязi з праведзеным за кошт сродкаў фонду аховы прыроды зарыбленнем. Сумесным пiсьмом Мiнпрыроды, Дзяржiнспекцыi i Мiнсельгасхарча нядаўна пры аматарскiм рыбалоўстве была адменена прамысловая мера для шэрагу вiдаў рыб, у тым лiку для тых, што ўсяляюцца пры зарыбленнi рыбалоўных угоддзяў — шчупака, сазана (карпа), белага амура, таўсталобiка. Участак канала «Мiкашэвiцкi» ў месцы ўпадзення яго ў раку Прыпяць з’яўляецца месцам зiмоўкi судака — вышэй па цячэнню канала на адлегласцi 2,5 кiламетра ад вусця размешчана адно з самых буйных на рацэ Прыпяць нерасцiлiшчаў судака.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстэрствам прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя па ўзгадненню з Дзяржаўнай iнспекцыяй аховы жывёльнага i раслiннага свету пры Прэзiдэн |
|