Каб у падатковых iнспекцыях не было чэргаўДэкларуйся! Для далейшай дэбюракратызацыi падатковай сiстэмы, паляпшэння работы з грамадзянамi Мiнiстэрствам па падатках i зборах распрацаваны i ўстаноўлены найбольш зручны рэжым работы структурных падраздзяленняў i службовых асоб iнспекцый Мiнiстэрства па падатках i зборах, якiя ажыццяўляюць прыём грамадзян i (або) выдачу iм даведак, па будных днях з 8 да 19 гадзiн, а таксама не менш як 4 гадзiны па суботах.Адначасова Мiнiстэрствам па падатках i зборах устаноўлены для работнiкаў iнспекцый МПЗ, якiя ажыццяўляюць прыём дэкларацый, рэжым работы працоўнага часу на перыяд прыёму дэкларацый: з 2 студзеня па 9 лютага 2007 года адзiн раз на тыдзень да 20.00 (у адзiн з працоўных дзён) або ў суботу да 15.00; з 12 лютага па 1 сакавiка 2007 года ў працоўныя днi да 20.00, а ў суботу i нядзелю — з 9.00 да 15.00. Iнфармацыя аб рэжыме работы iнспекцый МПЗ па прыёму дэкларацый размешчана на стэндах, у мясцовых сродках масавай iнфармацыi, а таксама ў рэгiянальных раздзелах сайта МПЗ (nаlоg.bу) у рубрыцы «Навiны». Падатковымi iнспекцыямi работа па прыёму грамадзян, у тым лiку па пытаннях выдачы даведак, арганiзавана такiм чынам, каб не дапускаць чэргаў, а таксама працяглага чакання грамадзянамi прыёму. З гэтай мэтай як у iнспекцыях на месцах, так i ў Мiнiстэрстве па падатках i зборах арганiзаваны папярэднi запiс грамадзян на прыём па тэлефоне, а таксама з дапамогай карткi абслугоўвання грамадзян. Аддзеламi кансультацый у iнспекцыях ажыццяўляецца пастаяннае кансультаванне грамадзян. З мэтай аператыўнага рэагавання на заявы грамадзян па пытаннях, якiя адносяцца да кампетэнцыi падатковай службы, у Мiнiстэрстве па падатках i зборах дзейнiчае «тэлефон даверу» 256-53-53. Для своечасовага рэагавання на калектыўныя заявы падатковай службай прынята рашэнне праводзiць выязныя прыёмы грамадзян, сустрэчы з насельнiцтвам, а таксама разглядаць калектыўныя звароты грамадзян (30 i больш чалавек) па пытаннях, якiя ўваходзяць у кампетэнцыю падатковых органаў, з выездам на месца знаходжання аб’екта, што з’яўляецца прадметам звароту. I. ФIРЫСОВIЧ, Галоўны дзяржаўны падатковы iнспектар аддзела iнфармацыйна-растлумачальнай работы МПЗ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для далейшай дэбюракратызацыi падатковай сiстэмы, паляпшэння работы з грамадзянамi Мiнiстэрствам па падатках i зборах распрацаваны i ўстаноўлены найбо |
|