21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Юбiлейная». Сёмы тыраж. Упершыню галоўны прыз — 20 мiльёнаў!

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

Учора ў Мiнiстэрстве гандлю намеснiк мiнiстра Вячаслаў Драгун ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў сертыфiкат на 20 мiльёнаў рублёў — галоўны прыз сёмага тыражу рэспублiканскай грашова-рэчавай латарэi «Юбiлейная», якi, дарэчы, упершыню быў устаноўлены летась — уладальнiцы шчаслiвага, выйгрышнага, бiлета. Напэўна, сiмвалiчна, што ёю стала спецыялiст галiны — начальнiк аддзела школьнага i студэнцкага харчавання Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мiнгарвыканкама Iрына Шулякоўская.

Заснавальнiкам гэтай латарэi з’яўляецца Мiнiстэрства гандлю. Праводзiцца яна па ўсёй краiне з мэтай атрымання дадатковых сродкаў на развiццё фiзкультуры i спорту, у тым лiку алiмпiйскага руху, лiквiдацыю наступстваў аварый i стыхiйных бедстваў, аказанне дапамогi малазабяспечаным грамадзянам, ахову навакольнага асяроддзя, гiстарычных i культурных каштоўнасцяў. Дагэтуль максiмальны прыз складаў 10 мiльёнаў рублёў, аднак у апошнiм тыражы ён быў павялiчаны ўдвая.

— Да новага года прафсаюз вырашыў зрабiць нам падарунак: набыў 1000 бiлетаў латарэi i падарыў кожнаму работнiку па шэсць з iх. Адзiн з iх i аказаўся шчаслiвым, — прыгадвае Iрына Васiльеўна. — Дагэтуль я нiколi нiчога не выйгравала. Гэта мой першы вялiкi прыз у жыццi.

Як уладальнiца прыза плануе паступiць з грашыма? Iрына Васiльеўна смяецца, што пакуль не патрымала выйгрыш у руках, яшчэ канчаткова не вызначылася.

«А калi сур’ёзна, дык у мяне два сыны, якiя служаць у сiстэме МУС — капiтан i маёр. Жывуць з сем’ямi ў аднапакаёвых кватэрах, маюць дзетак. Магчыма, калi надумаюць будаваць жыллё, грошы пойдуць на выплату першых узносаў. Хоць старэйшы сын мне сказаў: «Не, мама, раз табе так пашчасцiла ў жыццi, з’ездзi куды, свет паглядзi».

Дарэчы, Iрына Шулякоўская ўжо шмат дзе пабывала: у Аўстралii, Новай Зеландыi, Кiтаi. «Але ў Парыжы яшчэ не была, у Iталii не была», — смяецца Iрына Васiльеўна. Мары збываюцца, заўважыў ёй падчас уручэння сертыфiката на 20 мiльёнаў рублёў (на здымку) намеснiк мiнiстра гандлю Вячаслаў Драгун. А чаму б i не?!



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Мiнiстэрстве гандлю намеснiк мiнiстра Вячаслаў Драгун ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў сертыфiкат на 20 мiльёнаў рублёў — галоўны прыз сёмага ты
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика