Новы храм у гонар Серафiма Цудатворцы
Iлона Iванова
У Магiлёве з’явiўся новы праваслаўны храм. 15 студзеня Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi Фiларэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi асвяцiў храм Серафiма Сароўскага Цудатворцы.
Царква адкрылася ў будынку былога кiнатэатра «Змена», якi не выкарыстоўваўся шмат гадоў. Летась будынак перадалi вернiкам, i на iх ахвяраваннi зроблены рамонт. Свой уклад у гэтую справу зрабiлi нават бабруйскiя казакi. Мiтрапалiт Фiларэт адзначыў у прамове да iх, што з’яўленне новых храмаў мае вялiкае значэнне для духоўнага адраджэння народа. На яго думку, чым больш будзе храмаў, тым больш набожнымi i маральна здаровымi будуць людзi. Храм Серафiма Сароўскага Цудатворцы — ужо чацвёртая дзеючая праваслаўная царква ў Магiлёве. Цяпер яшчэ будуецца Спаса-Праабражэнскi храм, якi абяцае стаць самым вялiкiм у Беларусi. А таксама ўлетку ў гарадскiм парку Горкага плануецца пачаць будаўнiцтва царквы ў гонар пакутнiкаў i воiнаў, якiя аддалi свае жыццi за Айчыну ў ХХ стагоддзi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магiлёве з’явiўся новы праваслаўны храм. 15 студзеня Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi Фiларэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi асвяцiў храм Серафiма Сароўс |
|