21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Праект будаўнiцтва газаправода па дну Балтыкi выклiкае заклапочанасць у Еўропе

Заходнiя i расiйскiя СМI працягваюць абмяркоўваць эскалацыю Расiяй газанафтавага канфлiкту i пошукi альтэрнатыўных варыянтаў паставак энерганосьбiтаў у Еўропу.

Аўстрыйская «Штандарт» падкрэслiвае, што, як i ў выпадку з Украiнай летась, сёлетнi канфлiкт нанёс значны ўрон iмiджу Расii i прывёў да страты даверу да яе з боку ЕС. Агучаны расiйскiм бокам варыянт арганiзацыi альтэрнатыўных паставак нафты — не праз Беларусь — выклiкае ў экспертаў скепсiс. Мадэрнiзацыя Балтыйскай транспартнай сiстэмы, якая б магла быць выкарыстана ў гэтых мэтах, паводле ацэнкi выдання, абыдзецца Расii ў 1,45 мiльярда еўра. Пры гэтым «сёння няма перадумоў для павелiчэння аб’ёмаў экспартных паставак нафты ў Еўропу».

Шведская «Свенска Дагблад» адзначае, што ў ходзе сустрэчы прэм’ер-мiнiстра Швецыi Райнфельда з канцлерам Германii Меркель у Берлiне абмяркоўвалася i пытанне будаўнiцтва газаправода па дну Балтыйскага мора. Райнфельд выказаў заклапочанасць шведскага боку з гэтай нагоды. На пытанне, якое было зададзена падчас прэс-канферэнцыi, цi лiчыць ён, што газаправод можа стаць патэнцыяльнай праблемай бяспекi, Райнфельд адзначыў, што не хацеў бы называць нейкiя краiны. Мiж тым ён заявiў, што каментарыi Пуцiна наконт намеру Расii патрулiраваць газаправод, былi зроблены без улiку меркавання шведскага боку. Азербайджанскiя рускамоўныя газеты «Эхо» i «Зеркало» працягваюць характарызаваць падзеi вакол Беларусi як палiтыку энергетычнага ўдушэння. У артыкуле «Зеркало» пад красамоўным загалоўкам «Падрыў расiйскага аўтарытэту» гаворыцца, што «Крэмль... пастаяннымi змяненнямi ўмоў гульнi ўжо замучыў сваiх партнёраў на ўсёй постсавецкай прасторы».

Прэзiдэнт Iнстытута нацыянальнай стратэгii РФ М. Рэмiзаў у iнтэрв’ю агенцтву «КМ.ру» пiша: «Размова iдзе не проста аб гандлёвай спрэчцы, а... аб разбурэннi асобнымi членамi расiйскага ўрада i кiраўнiцтва Саюза Расii з Беларуссю. Прычым гэта спроба разбурыць не толькi саюз, але i праект Мытнага саюза, i праект адзiнай эканамiчнай прасторы на тэрыторыi СНД. Справа ў тым, што меры, якiя былi прыняты па павышэнню цаны на газ (я ўжо не кажу аб увядзеннi пошлiны на нафту), — усё гэта прама супярэчыць не толькi духу, але i лiтары многiх пагадненняў, iснуючых у рамках расiйска-беларускага саюза».

У ВЫНIКУ ДРЭННАГА НАДВОР’Я Ў ЗША ЗАГIНУЎ 21 ЧАЛАВЕК, А Ў ЛАТВII ДЗЯЦЕЙ НЕ ПУСКАЮЦЬ У ШКОЛЫ

Ураган, якi абрушыўся на тэрыторыю Латвii ў ноч на панядзелак, стаў прычынай сур’ёзных праблем: частка гарадоў краiны засталася без электрычнасцi, вада ў Даўгаве паднялася да рэкорднага ўзроўню, затоплены вулiцы ўздоўж узбярэжнай Рыгi. Жыхароў латышскай сталiцы эвакуiруюць з затопленых тэрыторый.

Акрамя падымання ўзроўню, вецер, хуткасць якога ў прыбярэжнай зоне дасягала 35 метраў у секунду, павалiў мноства дрэў, сарваў рэкламныя шчыты i плакаты. Мацней за ўсё ад стыхii пацярпелi заходнiя раёны краiны — асаблiва Вентспiлс, Кулдзiга i Айзпутэ. Паводле слоў прадстаўнiка энергетычнай кампанii Latvenergo, каля 50 000 клiентаў прадпрыемства застаюцца без электрычнасцi. Прэм’ер-мiнiстр Латвii Айгарс Калвiтыс заклiкаў бацькоў па магчымасцi не адпраўляць дзяцей у садкi i школы.

Неспакойна i за акiянам. На штаты Аклахома, Тэхас, Нью-Йорк i Мiсуры абрушылiся ледзяныя дажджы з градам i мокрым снегам. У вынiку непагоды загiнуў 21 чалавек.

У Мiсуры з-за пашкоджанняў лiнiй электраперадачы без электрычнасцi засталося каля 330 тысяч дамоў, у Аклахоме — 122 тысячы. Дзяржаўная чыгуначная кампанiя Amtrak часова спынiла перавозкi памiж гарадамi Канзас-Сiцi i Сент-Луiс з-за паваленых дрэў. Рух па аўтамагiстралях ускладняецца моцнай галалёдзiцай. Улады Нью-Йорка часова закрылi федэральную аўтастраду 81 пасля таго, як там адбылося шэсць ДТЗ запар.

«ГАЗПРАМ» ВЫДАТКУЕ НА РАТАВАННЕ СВАЙГО IМIДЖУ 11 МЛН ДОЛАРАЎ

Пасля серыi «газавых скандалаў» спачатку з Украiнай, а потым i з Беларуссю ў «Газпраме» задумалiся аб паляпшэннi свайго iмiджу, паведамляе «Коммерсант».

Расiйская газавая карпарацыя хацела б у вачах iншаземцаў дыстанцыравацца ад дзяржавы i Крамля. Квазiманаполiя мае намер заключыць трохгадовы кантракт з кансорцыумам профiльных кампанiй на чале з PBN Company. Агульная яго сума невядома, аднак крынiцы, блiзкiя да перамоў, сцвярджаюць, што ў 2007 годзе на паляпшэнне карпаратыўнага iмiджу групы «Газпрам» будзе выдаткавана 11 млн долараў.

КIМ ЧЭН IР ЗАБАРОНIЦЬ ВIТАЦЦА ЗА РУКУ

Паўночная Карэя мае намер адвучыць сваiх грамадзян ад пацiскання рук, як ад чужога карэйцам знака прывiтання, пiша цэнтральная партыйная газета КНДР Nodon Sinmun.

Паўночнакарэйская прэса цытуе словы лiдара краiны з крытычнай заўвагай пра пацiсканне рук: «Трэба вiтаць адзiн аднога па-карэйску. Пацiсканне рук пры сустрэчы — еўрапейская манера. Пацiсканнi рук не рэкамендуюцца з пункту гледжання гiгiены», — цытуе газета.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праект будаўнiцтва газаправода па дну Балтыкi выклiкае заклапочанасць у Еўропе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика