У пацярпелых ад ветру населеных пунктах рэспублiкi ў поўным аб’ёме адноўлена энергазабеспячэнне
Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiў прэс-сакратар МНС Беларусi Вiталь Навiцкi.
Паводле яго слоў, усяго ў вынiку стыхii адбылося адключэнне святла ў 1238 населеных пунктах рэспублiкi. Былi абясточаны больш за 60 км лiнiй электраперадач, звыш 2050 трансфарматарных падстанцый. Цяпер рамонта-аднаўленчыя работы працягваюцца. Больш за ўсё пацярпелi Мiнская i Гродзенская вобласцi. У вынiку стыхii пацярпелi 3 чалавекi, адзiн з iх шпiталiзаваны, яго стан здавальняючы. Кар. БЕЛТА. *** Ураган, якi прайшоў гэтымi днямi, пашкодзiў 881 аб’ект на тэрыторыi Мiншчыны. Наступствы прыроды ў вобласцi лiквiдавалi каля 1000 работнiкаў МНС, яны задзейнiчалi 220 адзiнак тэхнiкi, працавала i 160 аварыйных брыгад энергетыкаў. Чалавечых ахвяраў няма. Як паведамiў карэспандэнту газеты намеснiк старшынi Мiнскага аблвыканкама Анатоль Мiрчук, усе службы спрацавалi зладжана: «Сiстэма па аператыўнаму рэагаванню ў абставiнах надзвычайных здарэнняў дзейнiчае эфектыўна». Паводле падлiкаў, трэба будзе замянiць 15 тысяч лiстоў шыферу на дахах будынкаў, нанова пакласцi 4 тысячы квадратных метраў руберойду. «Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва, прадпрыемствы спажывецкай кааперацыi хутка прадаставяць неабходныя будаўнiчыя матэрыялы, — адзначыў Анатоль Мiрчук. — З-за ўрагану былi цалкам пашкоджаны 300 гектараў лесу, i яшчэ на чатырох тысячах гектараў лясных угоддзяў частка дрэў была павалена». Не абышлося i без здарэнняў: у Салiгорску, паводле слоў Анатоля Мiрчука, парывы ветру лiтаральна перавярнулi аўтобусны прыпынак. Два чалавекi, якiя чакалi ў гэты час грамадскi транспарт, былi дастаўлены ў бальнiцу, i на сёння iх стан не выклiкае занепакоенасцi. Дзмiтрый АЛЬФЕР. *** У Магiлёўскай вобласцi пацярпелi дзесяць сельскiх раёнаў — палова тэрыторыi рэгiёна. Вецер разбурае дахi будынкаў. Паводле iнфармацыi Магiлёўскага абласнога ўпраўлення МНС на 16 студзеня, толькi за папярэднiя суткi было пашкоджана 60 аб’ектаў, з iх — 25 малочна-таварных фермаў, 21 сельскагаспадарчы будынак i 12 жылых дамоў. Давялося аднаўляць электрычнасць у 60-цi населеных пунктах. Усяго ж за апошнiя днi штармавых умоў электрычнасць адключалася ў больш за 200 населеных пунктах у вобласцi. У вынiку моцнага ветру быў разбураны будынак пiларамы ў вёсцы Курманава Мсцiслаўскага раёна, пашкоджаны дахi кароўнiка i навеса для захавання кармоў у СВК «Нiканавiчы» Быхаўскага раёна. Вядуцца аднаўленчыя работы. Iлона IВАНОВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiў прэс-сакратар МНС Беларусi Вiталь Навiцкi |
|