Частка нямецкiх вiз будзе выдавацца бясплатна
Сяргей КАРАЛЕВIЧ
Павышэнне кошту шэнгенскiх вiз для Беларусi не павiнна перашкаджаць узаемаадносiнам нашай краiны з краiнамi ЕС. Такую думку выказаў учора падчас прэс-канферэнцыi надзвычайны i паўнамоцны пасол Германii ў Беларусi Марцiн Хекер.
М. Хекер адзначыў, што рашэнне аб павышэннi кошту вiз для беларускiх грамадзян прымалi толькi краiны, што з’яўляюцца членамi шэнгенскага пагаднення (такiх краiн 16). Таму магчымыя павышэннi кошту вiз для беларускiх грамадзян з боку iншых краiн можна лiчыць уласным рашэннем гэтых краiн. Само павышэнне кошту шэнгенскiх вiз для беларусаў звязана з затратамi, якiя прыходзiцца рабiць падчас вырабу новых вiз, што будуць утрымлiваць бiяметрычныя даныя. Дарэчы, падобныя вiзы ўжо летась пачало выдаваць пасольства Францыi. У той жа час М. Хекер паведамiў, што пасольства Германii ў пэўных выпадках збiраецца выдаваць бясплатныя вiзы. У прыватнасцi, на такiя вiзы могуць разлiчваць дзецi да 7 гадоў, а таксама грамадзяне, якiя збiраюцца выязджаць за межы Беларусi па гуманiтарных пытаннях (напрыклад, звязаных з праграмамi па лiквiдацыi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС). Пасол Германii выказаў спадзяванне, што падобным правам скарыстаюцца i iншыя пасольствы, што знаходзяцца ў Беларусi. М. Хекер таксама адзначыў, што ЕС з часам змяняецца. Ён лiчыць, што Беларусь будзе станавiцца для ЕС усё больш важным партнёрам. Пэўны аптымiзм паслу Германii надае магчымасць адкрыцця ў Беларусi прадстаўнiцтва еўрапейскай камiсii. Станоўчае вырашэнне гэтага пытання, лiчыць М. Хекер, спрыяла б пашырэнню ўзаемных паездак грамадзян Беларусi i краiн ЕС. Дарэчы, пасол таксама паведамiў, што летась вiзы ў пасольстве Германii атрымалi 80 тысяч грамадзян Беларусi, прычым колькасць адмоў з кожным годам памяншаецца. У Бруселi гатовы да дыялога з Беларуссю па пытаннях энергетыкi, заявiў Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол ФРГ у Беларусi Марцiн Хекер учора на прэс-канферэнцыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Павышэнне кошту шэнгенскiх вiз для Беларусi не павiнна перашкаджаць узаемаадносiнам нашай краiны з краiнамi ЕС. Такую думку выказаў учора падчас прэс-
|
|